Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».

Леаніды не вернуцца да Зямлі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дапамажыце мне.

У цемры дзве цёплыя рукі абвілі шыю Горава. Падтрымліваючы яе за стан, ён павольна пацягнуў яе на сябе – акенца было вельмі вузкім. Перагнуўшыся назад, ён адчуў, як на яго ключыцы ляглі цвёрдыя жаночыя грудзі. У наступную хвіліну яна стаяла поруч з ім.

– Дайце мне руку, – шэптам сказаў ён, – хадзем. Маленькія цёплыя пальцы праціснуліся ў яго далонь. Гораў, спяшаючыся, павёў яе да берага, спачатку амаль на дыбачках, потым бягом…

– Іван, дзе ты? – шапнуў ён, нахіліўшыся з адхону.

– Тут, – прагучаў у адказ сiпаты голас. Салдат стаяў на невялічкай убітай сцежцы.

– Хутчэй, – сказаў ён, і яны ўсе пабеглі берагам да высокіх зарасцяў лазы.

…Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары. Іван узяў жанчыну з рук Горава і, занадта гучна шабоўтаючы нагамі па вадзе, панёс яе некуды ў нетры прыдоннай лазы.

– Ёсць, – сказаў ён, вярнуўшыся, – дайце руку. I пацягнуў Горава кудысьцi ў цемру.

Выцяўшыся каленам аб борт чоўна, Гораў пераваліўся ў хісткую пасудзіну.

– Чакайце, – буркнуў Іван, – толькі сцябла схаваю.

– Якое сцябла?

– Ну, тутэйшае слова, латок, на які нерат укладваюць… Хлопцы, як згубім, не пахваляць.

Ён яшчэ з хвіліну шапацеў у лазе, як вялізны бабёр, потым сунуў у руку Горава вясло.

– А другое?

– Гэта вам не катанне на Яўзе… Тут адным абыходзяцца. Вяслуйце ля самага борта, а потым злёгку падайце канец убок і ўгору.

– Дайце я, – сказала жанчына, – ён не ўмее.

– Сілы пашкадуй, дзіцятка, – грубым голасам сказаў Іван. – Да конскіх могілак дзве вярсты… у цемры.

Конскімі могілкамі называлася месца, ля якога стаяла гаўптвахта.

Іван моцным штуршком выкінуў човен з лазы. I адразу – спачатку слаба, потым мацней – пасудзіну пачало гайдаць, а потым кідаць па хвалях.

– Чорт, – сказаў салдат, – наўкос бяры, не стаў бокам да хвалі.

– Нічога не бачу.

Бледная бязгучная маланка якраз у гэту хвiліну залiла няпэўным дрыготкiм святлом абшар Дняпра, пасiвелага ад ярасцi, iмклiвыя грабянцы валоў, далёкi чорны бераг. Вёслы Горава i Iвана ўдарылi па вадзе, ружовай ад святла блiскавiцы.

I адразу гэтая вада стала чарнiльнай, а на людзей цяжка навалiўся змрок. Потым, быццам жадаючы дапамагчы, неба раз-пораз пачало раздзiрацца ўспышкамi святла. Гораў бачыў твар жанчыны, якая з прагай, з чаканнем, зусiм без усведамлення небяспекi, толькi з радасным iмкненнем наперад, да волi, глядзела на другi бераг, якi амаль не наблiжаўся.

Шкарлупінку кідала ў правалы паміж хваль, вецер адкідваў цёмны шаль на жанчыне, як вялізныя імпэтныя крылы.

Кожныя пяць хвілін даводзілася выліваць ваду; усе прамоклі да пояса. Човен скакаў па хвалях, і пырскі пены ляцелі ў вочы людзей: за бортам раз’юшана пляваўся Дняпро.

Гораву здавалася, што гэта цягнецца вечнасць, што цямноццю і страшным ударам у борт душагубкі ніколі не будзе канца. Човен, пэўна, сільна адносіла.

I ўсё ж наступіў момант, калі хвалі ўтаймаваліся, шкарлупінка плаўна загайдалася ў зацішку, за высокай касой процілеглага берага.

– Ну, барын, – уздыхнуў Іван, – думаў, патопнем.

– Мы не маглі патануць, – упэўнена сказала яна, – як жа нам патануць, калі мы неслі жыццё.

Асклізваючыся на чырвонай гліне абрыву, яны ўзвялі жанчыну на роўнае месца.

– Ідзіце, – сказаў Іван, – туды… Мы не можам праводзіць вас.

Жанчына стаяла моўчкі, потым нечакана схілілася і прынікла губамі да рукі Івана.

– Што вы, што вы, – спуджана мармытаў той, выдзіраючы шорсткую, як капыт, руку з яе пальцаў.

– Дзякуй вам, дзякуй, – задыхаючыся, казала яна, – дзякуй за добрыя рукі, за сэрца.

– Ат, – Іван махнуў рукою і занадта паспешліва пачаў спускацца з абрыву.

– Ідзіце, – сказаў Гораў жанчыне, – хутка пачне днець.

I раптам адчуў у цемры, як жанчына прыцiснулася шчакой да яго грудзей, прыўзняла твар i дакранулася губамi да яго шчакi.

– Дарагі, родны мой друг.

– Ідзіце, ідзіце, – сказаў Гораў, адчуваючы, як вільгаць просіцца на вочы.

– Я іду. Я іду, – паспешліва сказала яна.

I цень жанчыны растаў у змроку…

…Гораў спусціўся ўніз і знайшоў пад адхонам Івана. Нашчыкаўшы са стажка сухога сена, той наклаў на яго ссохлых леташніх галін лазы, прыплаўленых у повень Дняпром, і паспеў раскласці ў лагчынцы невялічкае, але зыркае вогнішча.

– Сушыцеся, – сказаў ён, – потым самі будзеце веславаць. Я пераплыву… Не трэба, каб нас бачылі разам, ваша высакароддзе.

Яны моўчкі сушылі вопратку каля агню. А потым, калі размялі рукамі сухую, пакарабачаную тканіну, заўважылі, што над Дняпром не толькі завязаўся світанак, але ўжо й даволі добра абадняла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x