Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».

Леаніды не вернуцца да Зямлі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А я з табою – не такiм крыклiвым i свалачным. Абодва засмяяліся.

– I вельмі хачу табе шчасця, – сказаў Яніс. – Я сёння ўсю ноч думаў над тым, што ты мне распавёў. Закахацца табе трэба, вось што.

– Не магу.

– Ну і натурачка, – пакруціў галавою Яніс.

– Каго кахаць? Марыю Крат? Вось я ўспомніў старую гісторыю – і не магу я да Марыі ісці. Брыдка. Сёння зноў не быў… Ведаю, што заўтра мяне скандал чакае. Ат, за ўсе грахі адна паляндра ўчамярыцца.

Яніс наліў яшчэ па кубку кавы.

– Я вось думаю, што табе вельмі павінна спадабацца адна жанчына.

– Хто такая? – ускінуў галаву Андрэй.

– Ірына Горава. Вось гэта жанчына, вось гэта чалавек! Грынкевіч раптам утаропіў вочы кудысьці ў кут, задумаўся:

– Чакай, чакай… Горава… Аднекуль я памятаю гэта імя…

– Даўно памятаю і – не ведаю. Мо ад маці? Што яна, старая?

– Што ты, наадварот. У тваіх гадах, можа, на год ці два старэйшая. А выглядае такім дзяўчом.

– Кажаш, не старая, – абыякава сказаў Андрэй, – тады я і не ведаю, дзе я мог пра яе чуць.

– Схадзі на лекцыю, паглядзі. Можа, успомніш.

– Ну не, – махнуў рукою Грынкевіч. – Мне сваё здароўе даражэй. Што я, не чуў гэтых занудаў?

– А што ты пра іх ведаеш? – усхадзіўся Яніс.

– А тое, – на твары Андрэя адразу з’явілася схаластычная міна. Тонам вельмі вучонага і трошкі грэблівага да аўдыторыі лектара ён вымавіў: – У апошняй сваёй навуковай працы in folio пад назвай «Уздзеянне рускага флоту на рост грыбоў» я ўжо распавядала вам, шаноўныя слухачы, аб прынсіпах пабудовы твора… Дык вось, мікеланджэлаўскі «Давід» ёсць кангламерат прагрэсіўнага і рэгрэсіўнага ў творчасці аўтара… Адным плячом ён падаўся назад, бы прыкуты да традыцый італьянскага кватрачэнта, а другім пагражае праклятаму мінуламу ў асобе Галіяфа… Мастакі ж таго часу вызначаюцца незвычайнай тонкасцю лісіроўкі, гжэчнасцю і, я б сказала, мілагучнасцю ў кожным руху, гарманічнай гамай колераў… I ўсё гэта – «сфумата», «сфумата»… Што ж датычыцца беларускіх кампазітараў, то ў іх, якраз як у Глінкі, менавіта і не больш чым два вуха. Падабенства гэта ўзрастае яшчэ больш, бо іхнія оперы і песні таксама магчыма слухаць… Я скончыла.

Яніс не вытрымаў і зарагатаў, трымаючыся за бакі.

– Ну і свіння ж ты, Андрэй.

– Гэта нiчога, – сказаў Андрэй, – нейкi недурны паляк сказаў год трыста таму, што чалавек – «не найгорша сьвiня».

Лепей я замест таго, каб хадзiць на лекцыi, буду прыбаўляць па жменi ў скарбнiцу дыяментаў беларускага прыгожага пiсьменства.

Яніс раптам пасур’ёзнеў.

– I ўсё ж ты схадзі. Вось заўтра якраз… У дванаццаць гадзін.

– Добра, – без асаблівага энтузіязму сказаў Андрэй, – давай схаджу разок.

– Тады – марш спаць. Трэба адпачыць. I без таго дзве ночы амаль не спалі.

Раздзел V

Бронзавы Пушкін пасівеў.

Мокры снег ляжаў на яго кучаравай галаве, на вянку жывых кветак ля п’едэстала, на галінах ліп. Ён быў вельмі чыстым, гэты апошні снег.

Андрэю вельмі не хацелася ісці на лекцыю. Ён затрымаўся ля помніка, ляніва перайшоў вуліцу, доўга купляў папяросы ў ларку.

Снег пырхаў паміж белымі дрэвамі бульвара, снег ператварыў у белыя карункі краты агароджы перад інстытутам.

Курсы былі таксама тут. Андрэй неахвотна прамінуў браму і адразу ўбачыў, што насустрач яму рухаецца худая фігурка Марыі Крат.

Яны былі ўдваіх у заснежанай алеі. Чырвонае, строга па таліі футра Марыі было абсыпана снегам. I зноў зусім чужымі здаліся Андрэю халаднаватыя блакітныя вочы і светлыя, з залацінкай, валасы.

– Дзень добры, – сказала яна, – ты, аднак, не спяшаешся. Ні на лекцыі, ні да мяне.

– О Пацімат, – жартам, на ўсходні манер, адказаў Грынкевіч, – і як ты можаш добра ставіцца да мяне, апаганшчыка грабніц і мячэцяў.

Марыя ўскінула носік.

– Я не жартую. Я вельмі нервавалася. Учора сядзела ў крэсле і ўяўляла сабе розную лухту. Што было?

– Справы. – Грынкевiч паспрабаваў абняць яе за плечы.

Яна адхіснулася:

– Я вельмі зайздрошчу твайму ўменню за справамі забываць тую, каго кахаеш.

– Я заходзiў,– сказаў Андрэй, – ты спала.

Твар Марыі стаў іранічны.

– Няўжо табе ўпершыню заходзіць да мяне, калі я сплю?

На тое ў цябе і ключ. Месца на ложку хопіць.

– Мне не падабаецца, як ты гаворыш, – сказаў Андрэй. – Я ніколі не казаў табе, што я кахаю. Нам проста добра адно з адным. Мы не дзеці. Мы проста сябры.

– Аднак… я нешта забыла. Ці, можа, нехта другі ўмаўляў мяне стаць яму жонкай?

Андрэй з сумнай усмешкай глядзеў на яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x