Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяе пакаленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяе пакаленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

Трэцяе пакаленне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяе пакаленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У той жа самы вечар Толік зноў прыходзіў дадому. Маці плакала, а ён маўчаў. Праз дзён тры ён зноў прыйшоў. Бацька быў ужо дома, ён вярнуўся, даўшы падпіску, што сам аддасць лішняе збожжа.

– Я з першага дня ведаў, што яны тут былі, – гаварыў Толік. – Што яны будуць рабіць з намі?

– Забяруць збожжа пад мятлу.

– Дык няхай самі і малоцяць. А што, леташняе знайшлі… Падказала гадзіна гэтая… А пра Зосінага бацьку мне праўду казалі.

– Якую праўду?

– Што заяўляў у воласці: павінна, кажа, быць схавана жыта. Гэта ён настроіў. Седзячы ў лесе, мы ўсё ведаем, што дзе робіцца.

Бацька і сын колькі хвілін моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы. Нарэшце бацька выліў з душы сваю шчырасць:

– Каб змена ўлады! To я б іх з бацькам і з дачкою, з усімі іхнімі б нашчадкамі!.. Каб прымеў, я іх бы і без змены ўлады ў магілу загнаў бы!..

Далей яны маўчалі. Яны толькі чулі, як старая ў бакоўцы моцна нанач малілася Богу. Пасля яна з енкам і плачам выйшла к сыну.

У той вечар Толік Скуратовіч даўжэй, як калі, пабыў дома.

Ідучы ў лес, ён надоўга спыніўся ў полі пад дзічкай, а пасля блытаўся па лесе, пакуль знайшоў знаёмае месца з сваімі хаўруснікамі. Ён прамаўчаў да канца ночы. Пад дзень яму стала холадна, і ён апрануў кажух. Калі крыху ўзнялося сонца, ён сеў і курыў, раз-поразу суха паплёўваючы і пыхкаючы губамі. Усе навокал яго спалі. Яго душыў смутак і скрэбла злосць. Ён пачаў нешта невыразнае мармытаць сабе пад нос.

– Што? – Падняўся каля яго распухлы ад сну твар. – Што ты кажаш?

– Нічога, спяць сабе, як анёлкі. Спакойна жывеце, сукіны сыны!

– Чаго ты?

– Дажыліся! Як сабакі, па лесе туляемся, дамоўку сваю меўшы.

– А ты толькі сёння гэта ўбачыў?

– Маўчы! Такі самы і ты, як усе. Дурань! Цьфу!

– Што на цябе ўссела сёння?

– Што ўссела? Пайдзі сёння дадому ўночы, паглядзі, можа, і ў цябе там усё перавярнулі, ператрэслі і перамацалі.

Паднялося яшчэ некалькі галоў, і пачалася гаворка. У той дзень стары Скуратовіч сам хадзіў у лес бачыцца з сынам і раіцца, што рабіць: зранку прыехаў чалавек з воласці і пад распіску даў паперку, дзе былі выпісаны тэрміны здачы жыта. Тэрміны былі кароткія.

– Можа, пачакаць, – гаварыў Скуратовіч, – можа, якая змена будзе?

– He даваць пакуль што, прапусціць першы тэрмін, а там будзем бачыць, што яны будуць рабіць, – гаварыў Толік.

Бацька прасядзеў у лесе да вечара – баяўся людскога вока. А яшчэ праз тры дні ён зноў хадзіў у лес да сына раіцца: на яго націскалі.

– А калі не здам, то тады арыштуюць. Як народ церпіць – Божа мой! Ціснуць, як ты ім не дасі.

– Лепш спаліць вазоўню, няхай і ўсё збожжа згарыць.

– To адразу на нас саміх і падумаюць; што ты гаворыш! Так яны ні да чаго выразнага і не дагаварыліся. Праз дзён два Скуратовіч завёз першыя тры вазы знойдзенага ў вазоўні жыта. Але больш то ўжо не павёз, – сэрца яго не дазваляла. «Няхай бяруць самі». Пра гэта ён пайшоў сказаць сыну. Але ў лесе ўжо нікога на тым ранейшым месцы не знайшоў. Ён здзівіўся і ўстрывожыўся. Хадзіў па лесе і нават адважыўся гукнуць. Ніхто не абазваўся. Як прыйшоў дадому, трывога яго крыху развеялася. Там сядзеў сусед, хутар якога быў па той бок ляска, і гаварыў:

– Выразна гавораць: пад Варшавай ім не ўдаецца, можа быць, што яны і адступяць.

– Каб Бог даў! – устрапянуўся Скуратовіч.

3 няяснымі надзеямі ён пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Назаўтра ён хадзіў у мястэчка пацерціся паміж людзей, распытаць і памеркаваць – ці не адступаюць ужо ад Варшавы і на калі можна чакаць гэтага адступлення. Ён чакаў, спадзяваўся.

III

Надвечар усхадзіўся вецер, і пад поўнач захаладала. Малы Зосін брат змёрз, сплючы з бацькам у сенцах пад дзяругай.

– Мне холадна, – сказаў ён, прыціскаючыся да бацькі.

– Пачакай, – адказаў бацька. Зараз акрыемся чым-небудзь цяплейшым.

Ён хацеў ужо ўставаць, каб пашукаць чаго акрыць сына, але пачуў, што хтосьці ходзіць па хаце. Хатнія дзверы былі адчынены.

– Зося, ты? Чаму ты не спіш?

– Я звечара хлеб рашчыняла… Я вам рубашку зашывала.

– Вазьмі што-небудзь акрыць малога.

– Мукі не хопіць заўтра хлеб замясіць.

– Я дастану дзе-небудзь, на адработак дастану.

– Толькі каб рана, а то я заўтра пасля хлеба пайду к Іванавым да малатарні.

– To, можа, яны і мукі дадуць?

– На двары халат сохне на дрывах. Ён ужо сухі, мусіць. Я ім акрыю вас.

Праз момант яна прыйшла з халатам і сказала:

– У нас нехта стаіць за дрывамі.

– Табе здалося. Хто там можа стаяць.

– Гляну з хатняга акна… Стаіць, унь пры сцяне. Ой, а другі стаіць у Іванавым двары пры шуле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяе пакаленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяе пакаленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорный - Млечный Путь
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Трэцяе пакаленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяе пакаленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x