Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяе пакаленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяе пакаленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

Трэцяе пакаленне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяе пакаленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зося выйшла і глядзела, як чалавек у чорным фрэнчы стаяў перад Скуратовічам і як Скуратовічыха выцірала слёзы. Камісар сказаў:

– Я вас арыштую.

– Воля ваша, але я не вінаваты.

У Скуратовіча быў самы нявінны твар. У гэтую хвіліну і поза, і твар яго былі такія, як тады, калі ён вёз Кандрата Назарэўскага на кульгавым кані. Камісар зноў загаварыў:

– Вы ў воласці гаварылі таксама, што ў вас няма збожжа. I сказалі няпраўду.

– Праўду сказаў.

– Пабачым.

– Ну, хадзем, будзем шукаць, – сказаў нарэшце Скуратовіч. – Давайце абыдзем і абгледзім усё.

– Тут каго-небудзь няма чужога вам за сведку? Добра было б, каб двух чалавек.

– Дзе я вам іх вазьму?

– Гэта дачка? – паказаў камісар на Зосю.

– Я тут служу.

– Сваячка, – падказала Скуратовічыха.

– Ну, усё адно, – узрадаваўся камісар. – Пойдзем з намі.

Ідучы, ён разгаварыўся з ёю:

– Блізкая сваячка?

– Далёкая.

– Добра тут вам?

– Служу, – адказала яна.

Можна было заўважыць, што камісар расчараваўся: наўрад ці паможа яна мне. Яна глядзела на камісара і думала: «Скажу яму, дзе жыта схавана. Усё адно я тут намерылася больш не служыць. Я яму ўсё пра сябе раскажу». Спачатку пайшлі ў гумно. Чырвонаармейцы шукалі пад леташняй саломай. Скуратовіч неўзаметку сказаў да Зосі:

– Колькі б ні шукалі, што за карысць, калі ніякага жыта няма Ён выпрабоўваў на ўсялякі выпадак: а можа, як і падгледзела яна?

– Ёсць, – адказала яна.

– Дзе ж яно, калі ёсць? – злосна настаражыўся ён.

– У вазоўні закапана, а наверсе сані і колы стаяць.

Ён аслупянеў. Але тут жа пастараўся не падаць віду.

– Зараз павяду туды, хай глядзяць.

У яго яшчэ тлела рэштка думкі: а можа, яна не ведае, а так сабе, на маны сказала і ўгадала. Але чаму яна так гаворыць, што з ёю робіцца?

– Што тут шукаць, тут няма, – сказала яна.

Як быццам што сціскала ёй рот, – такое раптам стала ў яе адчуванне. Ёй ужо больш цяжка было выгаварыць і слова. «Зараз скажа», – думаў Скуратовіч.

– А дзе яно, збожжа? – з надзеяй павярнуўся да яе камісар. Але пакуль ён гэта сказаў, Скуратовіч шапнуў ёй:

– Маўчы, я табе колькі пудоў жыта дам.

Ёй аж дыхаць стала цяжка ад хвалявання. Некалькі пудоў. Гэтулькі ніколі не было пад іхняй там, дома, страхою. Твар яе пабялеў, стукнула ў вушах. Яна маўчала, лепш бы яна не ішла сюды зусім, так ёй было цяжка ў гэты момант. Камісар пакінуў на яе глядзець і загадаў:

– Будзем капаць.

Адкінулі салому і пачалі капаць. Скуратовіч аж енчыў:

– Няма, няма, нідзе няма!

Зямля была цвёрдая. «Гэтак цяжка людзям, а бескарысная работа!» Яе пачала мучыць злосць на Скуратовічаву сям’ю: «Гады, жыву ў іх, як у пекле».

– Няма тут, – закрычала яна.

«Мусіць, тут, калі яна так крычыць, – падумаў камісар. – Будзем капаць да канца». Ён паспрабаваў яшчэ звярнуцца да яе сумлення.

– А ты маўчы, не гавары, памагай свайму гаспадару, – здзекаваўся ён з яе. – Ён табе аддзякуе.

– Я ж вам кажу, што не тут! – аж кінулася да яго Зося.

– А дзе ж?

– Пад вазоўняй. Я пакажу!

«А што, калі ён з мяне пасмяяўся», – з смуткам падумала яна пра пастушка. Людзі спынілі работу. Яна глядзела з гумна і нічога не заўважала – ні дрэў, ні неба.

Скуратовіч выйшаў з гумна і рушыў дадому.

– Пачакай, гаспадар! – крычаў камісар.

– Яна пакажа, – нават не азірнуўшыся, буркнуў Скуратовіч.

Яго растаптаныя боты падміналі пад сябе садовую траву.

«Праўду сказаў», – радасна падумала яна пра пастушка.

Праз паўгадзіны адбылася такая гаворка паміж ёй і камісарам:

– Цяпер мне тут нельга аставацца.

– Якраз не. Калі толькі хто з вас паздзекуецца, то мы вас абаронім. Адчувайце сябе тут, як і сам гаспадар.

Гэта было для яе нова. У яе раслі надзеі на камісаравы словы і прыхільнасць да яго, як бы яна ведала яго з самых сваіх малых дзён. Скуратовічыха выйшла і здалёк бачыла, як яна гаварыла з камісарам.

– Ты, дачушка, не аб усім яшчэ прасіла камісара гэтага, – сказала ёй Скуратовічыха, злавіўшы на двары, – трэба было прасіць, каб яны забралі не толькі жыта, але каб і ўсё, што толькі ў нас ёсць. Няхай бы ты сказала, каб і дом наш спалілі і каб нас саміх парэзалі… Вон, гадаўка, каб і духу твайго тут не было. Адкуль ты ведала пра жыта? Падглядаеш? Вывіжоўваеш? Што мы табе гэтакае зрабілі, што ты згубіць нас навек захацела! Здохнеш, а літасці ад добрых людзей мець не будзеш. Вон, гадаўка!

Праз хвіліны тры яна назаўсёды пакінула Скуратовічаў хутар. Слаўся змрок, у цені трава даўно ахаладзела, і яна ішла вельмі шпарка, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Выязджаючы, камісар арыштаваў Скуратовіча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяе пакаленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяе пакаленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорный - Млечный Путь
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Трэцяе пакаленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяе пакаленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x