Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяе пакаленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяе пакаленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

Трэцяе пакаленне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяе пакаленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

II

У той час, калі Кандрат Назарэўскі, пахаваўшы бацьку, цешыў змучаную Ірынку і правіўся ад раны і хваробы, а пасля паехаў у Чырвоную Армію, на Скуратовічавым хутары адбываліся справы, водгаласкі якіх дайшлі да самых нашых дзён. Больш таго, яны паклалі вельмі выразна свой след на лёс некаторых людзей, можна сказаць, герояў гэтага апавядання.

Раз уночы з таго самага ельніку, у якім Скуратовіч хаваў свае коні, выйшла чалавечая постаць. Было вельмі цёмна і ціха. Яшчэ было не позна. Цёплыя хмары закрывалі неба, навісала чарната. Чалавечая постаць ішла паволі. Толькі не дайшоўшы крокаў дзесяць да дрэва, чалавек убачыў яго чорны сілуэт. Гэта была старая разгатая дзічка на Скуратовічавым полі. Чалавек прыткнуўся да дрэва плячыма і астаўся так, паслухаць і паглядзець. 3 таго боку, дзе быў Скуратовічаў хутар, так, як і адусюль, ішла цішыня. Агонь там нідзе не свяціўся. Паслухаўшы цішыню, чалавек пайшоў проста на хутар.

Усё было так, як і трэба, як і заўсёды рабілася: як толькі зачарнеўся паперадзе хутарскі плот, каля яго паднялася з зямлі другая чалавечая постаць.

– Толік, – сказаў гэты другі чалавек.

– Бацька? Усё добра?

– Можаш зайсці ў хату.

Два сабакі, тыя, што кідаліся тады на Кандрата Назарэўскага, павільвалі хвастамі, тручыся аб халявы сваіх двух гаспадароў. Бацька і сын увайшлі ў кухню праз чорныя сенцы. У сенцах абазвалася сонная гусь, сабакі асталіся на двары. Скуратовіч запаліў лямпу; акно, як і заўсёды ў гэтых выпадках, завешана было ватовай коўдрай. Толік закурыў.

Гэта быў зусім малады хлапец, рослы, здаровы. Можа, ён проста здаваўся маладзейшым, чым сапраўды быў. Ён быў у ботах. I галіфэ і рубашка яго пад шырокім раменным поясам вельмі падобны былі да чырвонаармейскіх.

– Тут так, – сказаў бацька сыну, – зноў выклеілі ў мястэчку паперу і кажуць, што гэта ўжо апошняя. Хто з дэзерціраў пасля ўжо і гэтай паперы не з’явіцца, таго аддадуць пад суд. А хто ў тры дні з’явіцца, таму нічога не будзе.

– Нічога не будзе, акрамя таго, што пагоняць у часць. Дзякуй ім за ласку, – флегматычна заўважыў сын. – Я чытаў гэтую іх паперу, хай яны яе спажываюць самі.

– Яно ж гэтак, – згадзіўся бацька. – Гэта адно, каб перабыць гэтыя часы, перахавацца, а там бог бацька. Кажуць, што з-пад Варшавы пачалі іх ужо адганяць.

– Што больш чуваць?

– Раквізіца будзе.

– Можа, прыязджалі ўжо?

– He, мяне самога выклікалі ў воласць. Сёння. Пыталіся, колькі магу даць старога збожжа і колькі нажаў новага.

Адчыніліся дзверы, і старая Скуратовічыха ўнесла туга напакаваны мяшок. Яна заплакала:

– Божа мой, Божа, у гэтакія свае гады не жыве, а туляецца ў лесе, каб на людскія вочы не паказацца.

Праз хвіліну Толік Скуратовіч сядзеў за сталом і еў, а праз хвілін дзесяць ён ужо выходзіў з хутарскога двара. Ён нёс мяшок з прадуктамі і ціснуў пад рубашкай рэвальвер. Ён ішоў спакойна, нават крыху пачаў пасвістваць. Як і кожны раз, ён думаў так, без ніякіх прыгод, дайсці да ельніку і там далучыцца да сваёй кампаніі. Ён ужо мінаў разгатую дзічку, як недзе, далёка яшчэ, па той бок хутара, пачуў як бы тупат конскіх капытоў. Ён яшчэ раз абмацаў пад рубашкай зброю і вярнуўся назад да дзічкі. Прытуліўся да яе і пачаў слухаць. «Калі што якое, то павінны абазвацца сабакі», – думаў ён. Сапраўды, неўзабаве абазваліся сабакі. Гэта быў страшэнны брэх і скогат. Больш жа нічога не чуваць было, быццам сабакі брахалі на нежывога. Тым часам Толік Скуратовіч усё стаяў пад грушаю і прыслухоўваўся. Ён бачыў, як у вокнах хутарскога дома засвяціўся агонь. Пасля вуха яго ўлавіла чалавечыя галасы, але слоў ён не разабраў. От чуваць, як заенчыў сабака – відаць, далі яму. От раптам стала ціха, а от ужо ён выразна чуе з-пад сваёй дзічкі, як на гэты бок хутара ціха гавораць і коні стукаюць капытамі па дарозе. «Конныя», – думаў ён і як мага пабег у ельнік. Там ён доўга выглядаў з-за першай прыдарожнай яліны і прапусціў *** паўз сябе цэлы атрад вайсковых коннікаў. Ён здагадаўся, што гэта той атрад, які ловіць дэзерціраў. Як коннікі праехалі, ён паволі пацягнуўся ў лясную гушчарню. Пад дзень хмары разышліся, выглянуў месяц. Толік Скуратовіч ляжаў пад кустом на кажуху і бачыў навокал сябе сваіх хаўруснікаў.

Цераз дзень пасля гэтага, у пасляабедзенны час, каляіністай і карчакаватай дарогай, у тым самым лесе ехалі дзве сялянскія фурманкі. На пярэдняй фурманцы сядзеў чалавек сярэдніх год, у чорным фрэнчы, і з ім два чырвонаармейцы з вінтоўкамі. Чалавек таксама меў пры сабе вінтоўку. На другой фурманцы ехала трое чырвонаармейцаў. У тым месцы, дзе фурманкі выязджалі на палявую дарогу, лес канчаўся страшэннай гушчарнёй. Тут, пры сцяне старога лесу, ішла града маладога ельніку. Праз гэтую граду, здаецца, нельга было прабрацца. I от з гэтага густога зарасніку з дзвюх фурмана не зводзіў вачэй чалавек. Ён вельмі пільна выглядаў фурманкі і людзей на іх. Ён глядзеў на іх, аж пакуль яны не схаваліся недзе на Скуратовічавым хутары. Тады ён развалістай паходкай рушыў у глыб лесу. Там ён стаяў, прыпёршыся да дрэва, і гаварыў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяе пакаленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяе пакаленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорный - Млечный Путь
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Трэцяе пакаленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяе пакаленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x