Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяе пакаленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяе пакаленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

Трэцяе пакаленне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяе пакаленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ах, лес, – гаварыў Скуратовіч, – балота. Гэта ўсё княжыя лясы. Каб не вайна, паны балота браліся б асушваць. Добры лес пакінулі б, дрэнны вырабілі б на поле. He пазнаць было б мясцовасці. Але, сказаць, і паны былі ўсялякія. Іншы не мог жыць інакш, як яго бацька жыў. Старыя паны як жылі? Ён сабе выязджаў на сваім фаятоне – і не знайся! А там зямлю гэтую корпалі парабкі на старасвецкі лад. А цяпер пара інакшая прыйшла. Цяпер народ размножыўся, маёнткі драбнець пачалі. Некаторыя паны дык проста паспродавалі іх або падаводзілі свае двары да няма нічога, не ўмеючы гаспадарыць па-новаму. Час інакшы прыйшоў. Новыя паны пачалі з’яўляцца. Унь Хурс, можа, і чулі, свіны купец. Гэты кожнага даўнейшага пана можа купіць з жонкаю і дзецьмі, як кажуць. Бо ён ведае, як цяпер на свеце трэба паварочвацца, ён практык. Або Кандыбовіч! Купіў спачатку маёнтачак нейкі задрыпаны і так яго, пане мой, вырабіў, што грашмі нажыўся. Тады і пачаў больш маёнткі скупліваць. Пашырыўся на цэлую губерню. Каб траха, дык і Радзівіл. Гэты ўжо зусім адменны пан, хоць бы сабе і Кандыбовіч. Гэты ўжо не выедзе ў фаятоне і на конях з белымі істужкамі на набадрах. Гэты ў аўтамабілі коціць і без шафёра, а сам. Ходзіць у вялікіх ботах, сам па балоце лазіць, калі дзе саломіна валяецца, дык і яе кіем тыцкане і за гэты непарадак парабку рубель з пенсіі вылічыць. Гэты б’е рублём. Ён не верыць аканому, а, прабуючы зямлю, сам за плуг возьмецца і паарэ да поту разам з парабкамі. Гледзячы на яго, і паны з даўнейшай натураю пачалі цягнуцца за ім. Напрыклад сказаўшы, аўтамабілі пазаводзілі. Але што ж, калі ён з белай рукі пярсцёнка не зніме. Без лёкая не нагнецца кветку паненцы вырваць. Дык што за карысць з гэтага яго аўтамабіля! Аўтамабіль яго маёнтка не выратаваў. Усё адно – ён павінен прадаць свой маёнтак таму, у каго новая натура. Каб не вайна, дык які-небудзь Кандыбовіч і разгарнуўся б тут. Але і так сказаць, вайна ні Хурсу, ні Кандыбовічу на згубу не пайшла. Яны на ўвесь фураж цэлага войска падрады бралі. Паазалочваліся. Паны, калі прадавалі зямлю, то не адзін жа які-небудзь там Кандыбовіч яе купляў. Купляў і народ. Каб не вайна, то я і сам прыкупіў бы яшчэ валоку якую. Народ багацеў бы. А багатыя гаспадары зрабілі б хаўрус, і балоты сушылі б, і машыны заводзілі б. А каля багатага і бедны карміўся б і капейку зарабіў бы… Мог бы жывіцца, калі не каля пана, то так, каля багатага гаспадара. Пан не кожны літасць меў над чалавекам. Што паноў страсянулі, то гэта ім варта. Падгрэблі былі сабе ўсё. А народу як? Калі маёнтак, то я рабіў бы яго невялікім, на дзесяцін шэсцьдзесят, і даволі. Няхай бы сабе кожны, хто мог спосаб мець, – набываў бы. Ён так верыў у сваю праўду, што нават не з’яўлялася ў яго і думкі, што той чалавек, якога ён вязе, глядзіць на ўсё інакш. Ён мог толькі адумацца тады, калі той чалавек часам устаўляў сваё слова. Ён і цяпер слова ўставіў:

– Тады ўжо ў вас парабкаў было б многа?

– Хто яго… чалавек наперад хіба ведае?

Скуратовіч як бы прыбянтэжыўся. У вачах Кандрата Назарэўскага ён раптам вырас. Яму дзіўна стала, як гэты чалавек не страляе дзе-небудзь у яго, а вязе на сваім возе. Такое з’явілася Кандрату Назарэўскаму адчуванне.

– Паганяйце каня, – сказаў ён пагардліва, – мы гэтак і да вечара не заедзем.

Скуратовіч таксама пагардліва, але паслушна, – сцебануў каня. Змучанае вайной і ранай, усё цела Кандрата Назарэўскага прасіла спакою. Ён цяпер прагнуў скарэй даехаць туды, дзе ён будзе адпачываць і лячыцца. Скуратовіч маўчаў. Кандрат Назарэўскі ўспёрся локцем на салому, прылёгшы. Локаць прыціснуў салому да драбіннага доння. Так стала спакайней ехаць. Мясцовасць плыла вельмі павольна.

Толькі на другі дзень убачыў Кандрат Назарэўскі свой родны гарадок. Ён не пазнаў яго. Муры, якія і былі ў ім, асталіся пабітыя гарматамі. Драўляныя вуліцы пакалечаны агнём. Сады чарнелі абсмаленым голлем. Людзі туліліся на вуліцах. Зборышчамі брудных лахманоў былі дзіцячыя пасцелі. Прыглушаныя горам жанчыны яшчэ ўсё не маглі апрытомнець. Людзі стаялі натоўпамі, яшчэ ўсё не могучы даступіцца да якой-небудзь сваёй справы. Кандрат Назарэўскі ішоў вуліцай, не пытаючы ні ў кога, што гэта. Яму і так было вядома: вайна і адступ варожага войска. Ён дайшоў да канца вуліцы. Які цяпер бацька? I як яны спаткаюцца? Ён убачыў, што два муры дробнай ткачоўскай фабрыкі спалены і разбураны. «Значыцца, цяпер ужо бацьку, старому ткачу, не будзе работы», – думаў Кандрат Назарэўскі, заварочваючы да старой драўлянай даміны. На парозе ў сенцы ён спаткаўся з дзяўчынкай малою, год ёй восем на выгляд. Яна штосьці несла ў зграбным кошыку з фарбаваных лучынак. Хутчэй па кошыку Кандрат Назарэўскі пазнаў дзяўчынку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяе пакаленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяе пакаленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорный - Млечный Путь
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Трэцяе пакаленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяе пакаленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x