Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяе пакаленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяе пакаленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

Трэцяе пакаленне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяе пакаленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Гэта ён зняты на фатаграфіі над камодам у Скуратовіча?

– Ён, – адказала дзяўчына.

Яна гаварыла ўжо з нейкай заўзятасцю, старалася расказаць усё, давесці да ведама Назарэўскага нават усё самае дробнае. Яна як бы думала, што гэты чырвонаармеец адным махам рукі, адным сваім словам навядзе ва ўсіх гэтых справах парадкі. Ёй больш не трэба будзе варочацца на Скуратовічаў хутар, недзе там, за граніцай, зловяць Сэдаса і прывядуць сюды. Бо тут жа яго лавілі, а ён уцёк. Дзіцячая наіўнасць зноў пачала з’яўляцца ў яе скрозь спакойную сталасць. Так яна гаварыла з Назарэўскім. Ён хацеў сказаць ёй што-небудзь добрае, ласкавае. Скуратовіч увайшоў у хату. Ён убачыў Зосю.

– Ты прыйшла?

«Паспрабуй абараніць яе цяпер перад Скуратовічам, – думаў Кандрат Назарэўскі, – то ёй яшчэ горш будзе». I ён загадаў Скуратовічу ехаць далей. На развітанне ён працягнуў Зосі руку з пачуццём вялікай прыхільнасці, як быццам яны заўсёды ведалі адно аднаго.

– Можа, калі трапіцца быць у маім горадзе, то заходзьце. У мяне дома бацька і сястра малая. Запомніце вуліцу і нумар дома.

Даючы ёй адрас, ён мала спадзяваўся, што яна сапраўды калі-небудзь завітае туды. Але ён шукаў сказаць ёй што-небудзь такое, каб яна адчула яго да яе прыхільнасць, а майстар на слова ён не быў.

Скуратовіч павёз Назарэўскага. Праехалі рэчку, уехалі ў лес. Лес рос на нізкім месцы, месцамі ішлі забалочаныя паляны. Скуратовіч пачаў гаварыць:

– Бачыце рэчку? Яна шырэе нейк раптам. Яшчэ каля майго хутара – гэта толькі загіністая ручаіна. А тут, пане мой, бачыце, шырэй. За гэтым лесам яна вельмі ж раптоўна ўшыркі разліваецца.

Кандрат Назарэўскі не спыняў яго і не памагаў яму ў гаворцы. Ён цераз дзесятае ў пятае чуў, як Скуратовіч, увайшоўшы ў ахвоту, гаварыў пра «вечнае ўсталяванне жыцця чалавека на зямлі». Ён гарнуў усю сваю душу праз гэтую гаворку на тое, што свет толькі тады будзе мець «законнае ўсталяванне», калі ўсё пойдзе пад вядомыя яму «вечныя» дарогі. Ён так і гаварыў: «калі законны парадак усталюецца». Якраз гэта было тое «ўсталяванне», з якім змагаўся, не шкадуючы самога сябе, Кандрат Назарэўскі.

– Каб не ўся гэтая калатня на свеце, дык проста, пане мой, навіна скрозь паўводзілася б. Якія машыны па маёнтках пачалі з’яўляцца! Пан Шатроўскі выпісаў машыну, што бульбу капае, выкідае наверх з зямлі, толькі бабы ідуць ды збіраюць. Паравікамі скрозь малаціць пачалі. Ды, сказаць, і па вёсках, глядзіш, у таго, у другога з’явіўся параконны варшаўскі плуг. Яно потым пойдзе ўгару, як прыйдзе зноў законнае ўсталяванне.

– А якое законнае ўсталяванне?

– Ну, нешта павінна з гэтай вайны выйсці. Перш за ўсё павінна быць цвёрдая назаўсёды ўлада, каб чалавек не дрыжэў, што з’явяцца і забяруць, што ты маеш.

«У самыя трывожныя свае хвіліны ён не пакідае думаць пра сваю цвёрдую ўладу», – падумаў Кандрат Назарэўскі і ўжо больш не падаваў свайго голасу. А той усё гаварыў, гаварыў без канца, маючы ў гэтай сваёй гаворцы сваю асалоду. Ён гаварыў пра новыя гатункі скарбовага жыта, што ён гэты гатунак ужо і сам ад пана сабе завёў. Што, каб не вайна і рэвалюцыя, ён бы ўжо свой сепаратар меў бы.

– У мяне малако праз цынтрыфугу, пане мой, праходзіла б.

– Колькі ў вас парабкаў было да вайны?

– Найбольш два.

– А цяпер?

– А цяпер адно пастушок. Зімою ён у мяне таксама робіць, але за гэта я яму асобна прыплачваю. Бацька яго рад – хоць крыху малы заробіць. Я яго не крыўджу, хлеба даю. Бедната, не дай божа, галодныя і голыя. Сэрца баліць. На полі сын мой робіць. Вучыцца яму вайна не дала. Так давялося яму, небараку, астацца. Перарос зусім, пакуль там якое ўсталяванне… Я думаў Анатоля за доктара выводзіць, аж не выйшла. Час такі. Чатыры класы гімназіі прайшоў, і з-за неспакою на свеце прыйшлося кінуць. У нас мясцовасць добрая – лес смольны, рэчка, хоць невялікая. Каб сын выйшаў за доктара – ух, што б мы тут маглі б зрабіць! Я мог бы выбудаваць больніцу сваю ўласную, сын кіраваў бы ўсім. Фельчары былі б пры ім…

– Свае, – не вытрымаў Кандрат Назарэўскі.

– А што вы думаеце? Чалавек з галавою мог бы…

– Гэта ж можна было абагаціцца, маёнтак справіць…

– Пане мой, дзіва што!

– А вы лепш паганяйце каня, мне трэба скарэй даехаць.

Скуратовіч паглядзеў на Кандрата Назарэўскага і спыніў гаворку. Лясы адыходзілі на далягляды і пасля зноў сыходзіліся на дарозе. Лясныя выжарыны трапляліся часта, балотныя выспы, забалочаныя паляны ішлі ўсё часцей. Торф выступаў скрозь. Здавалася – уся зямля чарнее торфам з-пад травы. Лес пачынаў драбнець. Усё торф і торф. Часамі, дзе ўжо зусім нізка было, ішоў спрэс каржакаваты хвойнік, крывы бярэзнік, купчасты алешнік. Пасля дарога зноў ішла пад гару, і выносістыя хвоі зноў цягліся ў неба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяе пакаленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяе пакаленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорный - Млечный Путь
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Трэцяе пакаленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяе пакаленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x