• Пожаловаться

Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-7880-0558-2, издательство: Юнацтва, категория: Путешествия и география / Прочие приключения / Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Маўр Палескiя рабiнзоны

Палескiя рабiнзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескiя рабiнзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ўвайшлі чатыры папулярныя прыгодніцкія аповесці. Аповесць «Палескія рабінзоны» ўжо даўно пастаўлена юнымі чытачамі ў ліку самых любімых сваіх твораў. Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесці «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага». Змест: Палескія рабінзоны У краіне райскай птушкі Сын вады Фантамабіль прафесара Цылякоўскага Мастак

Янка Маўр: другие книги автора


Кто написал Палескiя рабiнзоны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палескiя рабiнзоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескiя рабiнзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Святлана падсмаліла нават двух ахоўнікаў.

Што тут адбылося, нават разгледзець не паспелі. Убачылі толькі, што незапрошаных гасцей у пячоры ўжо няма. А яхі ўсе смяяліся па-сапраўднаму.

Пераможцы выйшлі на двор, каб паглядзець, куды дзеліся ворагі. Яны згрудзіліся ля пераправы праз рэчку, а паблізу плакала малое.

Зараз жа да яго падбегла маці.

— Відаць, і на Марсе, і на Зямлі, і на іншых планетах усе маці аднолькавыя, — сказала Святлана і пачала гладзіць малое, а потым узяла яго на рукі і панесла ў пячору. Маці пакорна пайшла ззаду.

Усе вярнуліся ў пячору, і новыя жыхары далучыліся да старых без ніякіх перашкод.

Час ішоў, а задуманая Светазарам «рэарганізацыя» была яшчэ не скончана. Трэба было перанесці агонь і ў іншыя пячоры, а гэта вельмі марудная справа.

— Можа, яны і самі маглі б занесці да сябе? — сказала Святлана.

— Дзе там! — безнадзейна сказаў Светазар. — Бачыш, якія яны нязграбныя. Калі ён будзе несці агонь у адной руцэ, то нічога не выйдзе: ён абсмаліць сабе і твар і жывот. А на двух нагах наўрад ці данясе. Каб свабодна хадзіць на нагах, ім яшчэ трэба павучыцца, можа, тысячу гадоў. Нашы продкі жылі ў лясах, лазілі па дрэвах, стоячы на нагах, даставалі плады, каласы, адным словам, ім заўсёды прыходзілася стаяць на нагах. А тут ні дрэў, ні пладоў, ні высокіх раслін, а толькі адны кактусы, якія трэба збіраць, уткнуўшы нос у зямлю. Відаць, прыйдзецца нам з табой «электрыфікаваць» іхнія хаты.

Калі перанеслі агонь у суседнюю пячору, вярнуліся сюды і жыхары яе. Потым ажывілі другую, трэцюю пячору і такім чынам разгрузілі першую. Засталася тут толькі чужая маці з дзіцем. Святлана пагладзіла і яе і дзіця, каб гаспадары бачылі, што з імі трэба абыходзіцца ласкава, ды яшчэ дала наказ:

— Глядзіце вы мне, не крыўдзіце іх, а то я вам… — і яна пагразіла гаспадарам пальцам.

Трэба адзначыць, што «электрыфікацыя» гэтая заняла куды больш часу, чым магло здавацца, бо кожны раз трэба было яшчэ і яшчэ паказваць, як абыходзіцца з агнём, падтрымліваць яго. На гэтую справу патрацілі, мусіць, гадзіны дзве, калі не болей. Падарожнікі вельмі стаміліся. Можна сабе ўявіць, як павінны былі адчуваць сябе яхі, якія, магчыма, за тысячагоддзі першы раз не спалі ноч. Але прычына была ўважлівая: першы раз за тысячагоддзі ноч у іх была з агнём.

Асноўнае было зроблена, можна было ляцець і дадому ці пераляцець адсюль у цёплае месца на Марсе. Святлана так і паставіла пытанне.

— А можа, пераначуем тут, з імі? — усміхнуўся Светазар.

Святлана аж уздрыганулася:

— Што ты, што ты, я лепш на дварэ пераначую!

— Вось які ты сябар бедных і прыгнечаных! — засмяяўся Светазар. — Добрая да іх, ласкавая, спачуваеш ім, а калі пабыць з імі бліжэй, то во якая агіда.

— І зусім не тое, — адказала Святлана. — Калі было б неабходна, калі іначай нельга было б, то я зусім не баялася б. А цяпер мы можам ехаць далей.

— А што будзе далей з тымі яхамі і з той «газіфікаванай» пячорай? — заклапочана сказаў Светазар. — Няўжо прападаць такой каштоўнасці? Ды і тых яхаў трэ было б прыстасаваць да сумленнага жыцця. Не, я не магу пакінуць Марс, пакуль не навяду ка ім парадку.

Тым часам мароз усё ўзмацняўся ды ўзмацняўся. А гадзіне адзінаццатай ён дасягнуў градусаў дваццаці. Выгнаныя яхі зноў заенчылі. Яны, відаць, не знайшлі сабе добрага прытулку.

— Хоць і бандыты, а ўсё ж такі шкада іх, — сказаў хлапец. — Сярод іх, пэўна, ёсць і добрыя, якія павінны пакутаваць праз гэтага праклятага Бао-Дая.

— Бао, — паправіла дзяўчынка. — А я зрабіла б так: пасяліла б іх, скажам, у гэтую пячору, адабраўшы агонь, а гэтых жыхароў перасяліла б туды.

— Вельмі добры план! — пахваліў брат. — Няхай яны жывуць без агню і паглядзяць, як усе жывуць з агнём. А калі выправяцца ды заслужаць, то можна будзе даць ім агонь. А вось наконт той пячоры я ўношу папраўку. Для нейкай адной выпадковай сям'і тая пячора будзе занадта добрай. Можа, гаспадар таксама нос задзярэ, як гэты…

— Бао, — паспяшыла падказаць Святлана.

— Але, Бао. Вядома, несвядомы народ. Калі ён убачыць сябе ўладальнікам такога агню, за якім не трэба сачыць, які не трэба даглядаць і падтрымліваць, то можа таксама задзерці нос. Такое дасканалае памяшканне трэба скарыстаць для грамадскай карыснай справы, напрыклад, для дзіцячага сада…

— Ха-ха-ха! — засмяялася дзяўчынка.

— Чаго ты смяешся? Я зусім не жартую. Чаму ж нельга зрабіць так, каб там жылі толькі маці з дзецьмі. І агонь тут зробіцца грамадскім, ён ніколі не згасне, і калі ў каго з жыхароў агонь прападзе, то можна будзе яго ўзяць адсюль.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескiя рабiнзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескiя рабiнзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.