— Ну, добра! Жывіце шчасліва, — сказаў Светазар, не вылазячы з машыны.
І яны зноў зніклі з вачэй яхаў. Што думалі гэтыя бедныя стварэнні, як яны сябе адчувалі — ніхто не ведае.
Справаздача «камандзіраваных» унукаў свайму дзеду працягвалася некалькі дзён. Увесь расказ, усе падрабязнасці Пётр Трафімавіч старанна запісаў у свой сшытак і быў вельмі задаволены.
— Я ведаў,— казаў ён, паціраючы рукі,— што прыблізна гэтак і павінна быць. Адкуль там цывілізацыя, вышэйшая за нашу, калі прырода такая неспрыяльная? Добра ўжо і тое, што там сякое-такое жыццё ёсць. Добра і тое, што развіццё жывых стварэнняў дасягнула такой ступені, як у гэтых яхаў. Навука даўно ўжо ўзяла пад сумненне каналы Скіяпарэлі, і мы цяпер бачым, што ніякіх каналаў на Марсе няма. Хутка прыйдзе час, калі ўся навука будзе вывучаць тое, што адкрылі вы. А пакуль… пакуль прыходзіцца маўчаць. Да таго часу, калі многія вучоныя змогуць сваімі вачыма ўбачыць тое, што бачылі вы. А цяпер рыхтуйцеся да найбольш важнага падарожжа. Падарожжа на такую планету, як наша Зямля. Я ўжо казаў вам, што сярод мільярдаў планет нашай Галактыкі такая планета абавязкова знойдзецца. Сілаю фантазіі можна яе знайсці і азнаёміцца з ёю.
1955 г.
Падзеі адбываюцца ў канцы 20-х гадоў XX стагоддзя.
Аповесць пісалася ў пачатку дваццатых гадоў нашага веку.
Тут гаворыцца аб ранейшым, дарэвалюцыйным Кітаі.
1914–1918 гадоў.
Галоўны пункт англійскай Новай Гвінеі.
Сіпаі — завербаваныя англічанамі салдаты з жыхароў Індыі, калі яна была пад уладай Англіі.
Еўрапейцы спрабавалі зрабіць кэу, проста расціраючы расліну, але з гэтага нічога не выйшла. Відаць, ад сліны спецыяльна адбываюцца нейкія хімічныя працэсы.
Вядомыя ўсяму свету каньёны знаходзяцца на рацэ Каларада ў Паўночнай Амерыцы. Там, каб чалавек захацеў палавіць «з берага» рыбу вудачкай, ён павінен быў бы прывязаць да яе валасіну ці шнур даўжынёю з… кіламетр.
Пад славутым вадаспадам Ніягарай (Паўночная Амерыка) публіка такім чынам прагульваецца, нават плацячы грошы за гэта.
Завецца яно фукус, або альга. Яно досыць распаўсюджана, але такой велічыні дасягае толькі ў гэтых месцах. Адно дрэва часам разрастаецца на дзвесце метраў ушыркі.
Агонь яны высякаюць з крэмня, як і ў нас у даўнейшыя часы.
Гуанака — падобны да альпагі, толькі поўсць кароткая (апрача жывата). Лама крыху нагадвае вярблюда, толькі значна меншая; ламы служаць замест коней.
«Чорт» — гэта быў так званы спрут, або васьміног (дзеля таго, што ён мае восем такіх «ног», правільней, шчупальцаў), які адносіцца да разраду малюскаў (мяккацелых). Ен часам дасягае двухсот кілаграмаў вагі, а шчупальцы бываюць да дзесяці метраў даўжыні. Васьміногі сустракаюцца ўсюды, але такія вялізныя бываюць рэдка. Яны настолькі страшэнныя і агідныя, што, здаецца, ні аб кім няма столькі апавяданняў, колькі аб гэтых васьміногах.
Марскія ракі.
Міс — паненка, містрыс — пані.
Дзяўчаты-танцоўшчыцы.
Галактыка — згрупаванне мільярдаў сонцаў і іншых нябесных цел, сярод якіх знаходзімся і мы са сваім Сонцам.
Напомнім, што Зямля вакол экватара мае сорак тысяч кіламетраў.
Дакладней: марсаўскі год, або шлях Марса вакол Сонца, змяшчае ў сабе нашых шэсцьсот восемдзесят сем дзён.