• Пожаловаться

Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-7880-0558-2, издательство: Юнацтва, категория: Путешествия и география / Прочие приключения / Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Маўр Палескiя рабiнзоны

Палескiя рабiнзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескiя рабiнзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ўвайшлі чатыры папулярныя прыгодніцкія аповесці. Аповесць «Палескія рабінзоны» ўжо даўно пастаўлена юнымі чытачамі ў ліку самых любімых сваіх твораў. Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесці «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага». Змест: Палескія рабінзоны У краіне райскай птушкі Сын вады Фантамабіль прафесара Цылякоўскага Мастак

Янка Маўр: другие книги автора


Кто написал Палескiя рабiнзоны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палескiя рабiнзоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескiя рабiнзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дарагія таварышы! Цяпер мы падыходзім да самай важнай справы: нам трэба навучыцца абараняць сябе агнём. Вы павінны мець сваіх салдат, каб абараняцца ад Бао (ён паказаў рукой на ўваход). Чуеце, як яны там выюць? Калі яны ўбачаць агонь, то, напэўна, прыйдуць сюды, каб адабраць яго, а вас выгнаць.

Светазар добра разумеў, што ад яго прамовы мала што дойдзе да слухачоў. Таму ён дзейнічаў, як на сцэне. Ен паказваў, як увойдзе Бао са сваімі слугамі, як ён схопіць з кастра галавешку, як пачне выганяць адсюль іх усіх. Для нагляднасці Светазар выбраў аднаго з слухачоў і пачаў тыцкаць яго галавешкай. Нават прысмаліў яго трохі, небарака закрычаў і куляй вылецеў з пячоры.

Святлана звонка засмяялася, смяяўся і Светазар, але публіка не смяялася: яны баяліся, што і іх усіх гэткім чынам выганяць.

Тады Святлана прапанавала другі метадычны прыём:

— Яны, здаецца, не зразумелі цябе. Яны падумалі, што ты збіраешся ім зрабіць шкоду. Паштурхай тады мяне.

Светазар са смехам «выштурхнуў» яе на двор. А потым яны памяняліся месцамі, і Святлана ўжо яго выштурхала. Пасля таго і першы ях вярнуўся на сваё месца.

Трэба было выбраць найбольш здольнага і кемлівага слухача. Светазар прыглядаўся, прыглядаўся — як тут разабраць, хто з іх больш здольны? Вось у гэтага, здаецца, вочкі хітраватыя. Светазар даў яму ў руку кактус з палаючым канцом. Той нясмела ўзяў яго. Тады хлопчык стаў паказваць, як штурхаць агнём. Сяк-так штурхнуў ён наперад і застаўся задаволены. А потым узяў і штурхнуў свайго суседа. Затрашчала поўсць, з крыкам адскочыў убок не толькі абсмалены, але і яго таварыш…

— Эх, ты! — з дакорам сказаў «настаўнік» і адабраў кактус.

— Мусіць, пра іх і сказана: з агнём не жартуй, — засмяялася Святлана.

— А трэба іх навучыць, — з прыкрасцю сказаў Светазар, — абавязкова трэба. І цяпер, бо гэты Бао-Дай зараз можа прыйсці.

— Бао, — паправіла Святлана.

— Хадзем паглядзім, што робіцца на дварэ. — І яны выйшлі з пячоры.

Было ўжо зусім цёмна. Адзінае святло, якое давала магчымасць хоць сяк-так бачыць, ішло ад зорак.

— Хоць бы Месяц які быў,— сказала Святлана.

— Марс мае нават два Месяцы, — адказаў брат, — ды карысці ад іх няма ніякай: адзін мае пятнаццаць кіламетраў, а другі — восем кіламетраў у папярочніку, і нам іх не разгледзець. Можа, якія-небудзь з гэтых самых маленькіх зорак і ёсць Месяцы, але нам яны не патрэбны.

Хоць і ўдзень на Марсе цішыня надзвычайная, але цяпер яна здавалася яшчэ большай. Адзіным гукам было выццё яхаў Бао.

— Я нават шкадаваць іх пачынаю, асабліва маці і дзяцей. Холад усё павялічваецца, праз некалькі гадзін будзе люты мароз, а куды ім дзецца? Яны і сваю пячору не могуць заняць, бо там газ.

— Здаецца, сюды ідуць! — шапнуў Светазар. — Вунь на тым баку нібы статак рухаецца. Але холадна тут, зойдзем у сярэдзіну і там будзем чакаць.

— А ты не баішся? — ціха спытала сястра.

— Не, баяцца ніяк не выпадае, — спакойна сказаў брат. — На адзін рэвальвер я не спадзяваўся б, а на агонь спадзявацца можна.

Яны паставілі свой фантамабіль «пад страху», гэта значыць, пад скалу, і ўвайшлі ў сярэдзіну. Яхі яшчэ не падазравалі, што на іх ідзе варожае «войска». Светазар яшчэ крыху папрактыкаваўся з абаронцамі, але на іх зусім не разлічваў. Ен сам думаў адбіць «штурм».

Нарэшце і ў пячору даляцеў шум. Адзін з яхаў высунуўся з пячоры, каб паглядзець, і зараз жа кінуўся назад. На твары яго быў страх. Ен балбатаў:

— Бао, Бао.

Усе адразу зразумелі, у чым справа, замітусіліся, адсунуліся ад увахода і згрудзіліся ў процілеглым кутку.

Гукі набліжаліся. Светазар падрыхтаваў кактусы, пасмейваўся і чакаў. Святлана не магла стрымаць сябе і дрыжала, больш ад нервовага ўзбуджэння, чым ад страху. Светазар са смехам сказаў ёй:

— І ты баішся, як гэтыя бедныя яхі? Сур'ёзна табе кажу: аніякай падставы няма баяцца. Не толькі першабытны ях, але і наш бандыт пабаіцца палаючай галіны, калі не будзе мець іншай зброі. А Бао рукамі нічога не можа рабіць.

І вось ля ўвахода заварушыліся цені, і ў пячору ўвайшоў Бао. Падышоўшы бліжэй, ён устаў на заднія лапы і грозна нешта прамармытаў. За ім сталі чатыры яго ахоўнікі, а рэшта стала ля ўвахода.

Светазар тым часам падрыхтаваў добрыя палаючыя кактусы, два ўзяў сабе і адзін даў сястры.

— Пабачыш, як весела будзе, — сказаў ён. — Пачынаем: раз!., два!., тры!.. — Светазар закрычаў, замахаў агнямі ды як тыцне шаноўнаму Бао адным полымем у твар, а другім у жывот, дзе была самая доўгая поўсць…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескiя рабiнзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескiя рабiнзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.