• Пожаловаться

Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-7880-0558-2, издательство: Юнацтва, категория: Путешествия и география / Прочие приключения / Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Маўр Палескiя рабiнзоны

Палескiя рабiнзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескiя рабiнзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ўвайшлі чатыры папулярныя прыгодніцкія аповесці. Аповесць «Палескія рабінзоны» ўжо даўно пастаўлена юнымі чытачамі ў ліку самых любімых сваіх твораў. Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесці «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага». Змест: Палескія рабінзоны У краіне райскай птушкі Сын вады Фантамабіль прафесара Цылякоўскага Мастак

Янка Маўр: другие книги автора


Кто написал Палескiя рабiнзоны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палескiя рабiнзоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескiя рабiнзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль яны размаўлялі, трое яхаў пайшлі ў пячоры і праз некаторы час выйшлі адтуль з жыхарамі, якія неахвотна ішлі наперадзе. Стваралася пэўнае ўражанне, што прышэльцы іх кудысьці гоняць. Прайшоўшы некалькі крокаў у бок мора, «канваіры» спыніліся, некалькі хвілін пастаялі на месцы і, пераканаўшыся, што тыя самі пайшлі далей, вярнуліся да чацвёртага. Потым усе яны зноў падняліся на заднія лапы і апусціліся на пярэднія.

— Бачыш, як пакорна яны нас просяць? — звярнуўся Светазар да сястры. — А ты чагосьці баішся. Хадзем. Не, лепш паедзем.

Праважатыя і зацікавіліся і ўстрывожыліся, калі ўбачылі, як госці садзіліся ў машыну і асабліва як машына паехала.

Ехала яна зусім ціха, так, што праважатыя маглі ісці побач. Пад'ехалі да каменняў, праз якія трэба было перабірацца на той бок рэчкі. Адзін ях перайшоў на той бок, а іншыя чакалі, што будзе рабіць дзіўнае чырвонае стварэнне. Стварэнне лёгка пераскочыла цераз раку. Яхі яшчэ больш здзівіліся. Далей двое ішлі наперадзе, увесь час азіраючыся, а двое ішлі побач.

— Яны, мусіць, думаюць, што вядуць нас пад канвоем да свайго Бао-Дая, — смяяўся Светазар.

— Бао, а не Бао-Дая, — паправіла Святлана.

— Усё роўна, яны, мусіць, аднолькавыя. Надыходзіў вечар. Сонца зайшло за горы, і ў даліне адразу зрабілася змрочна. І раптам нашы падарожнікі ўбачылі наперадзе… водбліск агню!

— Глядзі, глядзі, агонь! — закрычалі разам і Светазар і Святлана. — Няўжо сапраўды агонь? — і іхняя машына нібы сама апынулася каля ўвахода ў пячору, адкуль ішло святло. Канвойныя з усіх чатырох ног павінны былі даганяць яе.

Светазар наводзіць парадак на Марсе

Падарожнікі вылезлі з машыны і спыніліся на парозе пячоры. Перад імі былі нібы сенцы, за якімі адкрывалася ўжо вялікае памяшканне. Там, у куце, і гарэў агонь, сапраўдны агонь. Гарэў ён не на зямлі, а ў сцяне, ніякага паліва пад ім не было.

— Справа ясная, — сказаў Светазар, — значыцца, са сцяны вылучаецца гаручы газ. Але хто яго запаліў?..

Засопшыся, падбеглі канвойныя і ўвайшлі ў сярэдзіну разам з гасцямі. Светазар і Святлана ўбачылі вялікую трохкутную пячору. Побач з агнём было паглыбленне ў сцяне. У ім на зямлі ляжаў вялікі камень, відаць, знарок сюды пакладзены. На гэтым камені важна сядзеў ях, той самы таемны Бао. Ен быў таўсцейшы і дужэйшы за іншых яхаў, і нават нейкую важнасць можна было заўважыць. Па другі бок ад яго размясціліся яго «прыдворныя». Тут былі і такія самыя «салдаты», як тыя пасланцы, і больш далікатныя маці з дзецьмі. За імі ў сцяне чарнеўся ўваход у далейшыя пячоры. Світа размясцілася абы-як: адны стаялі на чатырох лапах, другія ляжалі, некаторыя сядзелі. Але як толькі ўвайшлі госці, усе селі на заднія лапы. Па ўсім было відаць, што і сам Бао сеў на свой «трон» у той момант, калі падышлі госці.

Прышлыя за імі чатыры яхі выстраіліся перад Бао, селі на заднія лапы, а затым апусціліся на пярэднія.

Светазар і Святлана нават збянтэжыліся. Што ж гэта такое? Як сябе трымаць перад гэтымі дзіўнымі стварэннямі? Адкуль яны запазычылі гэты недарэчны цырыманіял? Гэта ж на Зямлі ў дапатопныя часы так было. Няўжо яно без ніякага фантамабіля перадалося і на Марс?

Святлана глядзела на ўсё гэта, як на сон, і не ведала, як сябе трымаць. А Светазар раззлаваўся не на жарт. Але што яму было рабіць сярод такой колькасці несімпатычных яхаў?

А ў гэты момант прыйшлі тыя яхі, якіх пагналі на работу. Яны прыйшлі мокрыя. Вада з іх лілася цурком, а ў зубах яны трымалі па рыбіне. Яны падышлі да Бао і паклалі гэтую рыбу ля яго ног. Пасля таго яны хуценька пабеглі прэч.

Бао падняў адну рыбіну і, нязграбна ступаючы на задніх лапах, падышоў да Светазара і сунуў яму рыбіну ў рот. Пры гэтым Бао… усміхаўся! Так, ён умеў смяяцца… Мала таго, яго світа таксама лагодна ўсміхалася.

Гэтыя першабытныя паразіты навучыліся смяяцца таму, што ў іх быў агонь, якім валодалі яны адны. Або, лепш сказаць, іхні важак Бао. Тыя, што жылі па той бок рачулкі, агню не ведалі. І смяяцца не ўмелі. Яны павінны былі працаваць на Бао і яго світу, лавіць яму рыбу, прыносіць кактусы. Бо яны баяліся «магутнага» Бао таму, што ён валодаў агнём. Праўда, Бао і яго прыхвасні, як відаць, яшчэ не ўмелі як след скарыстоўваць агонь, бо частавалі знатных гасцей сырой рыбай, але і без гэтага ўладар агню меў вялікую перавагу перад тымі, хто агню не меў.

Абураны Светазар выхапіў свой браўнінг і некалькі разоў стрэліў уверх. Грукат прывёў яхаў у такі жах, што ўсе яны, не выключаючы самога Бао, апусціліся на пярэднія ногі ці рукі. А Светазар, не разважаючы, ці зразумеюць яны яго ці не, грозна крыкнуў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескiя рабiнзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескiя рабiнзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.