• Пожаловаться

Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр: Палескiя рабiнзоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-7880-0558-2, издательство: Юнацтва, категория: Путешествия и география / Прочие приключения / Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Маўр Палескiя рабiнзоны

Палескiя рабiнзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескiя рабiнзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ўвайшлі чатыры папулярныя прыгодніцкія аповесці. Аповесць «Палескія рабінзоны» ўжо даўно пастаўлена юнымі чытачамі ў ліку самых любімых сваіх твораў. Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесці «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага». Змест: Палескія рабінзоны У краіне райскай птушкі Сын вады Фантамабіль прафесара Цылякоўскага Мастак

Янка Маўр: другие книги автора


Кто написал Палескiя рабiнзоны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Палескiя рабiнзоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескiя рабiнзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Светазар памацаў сваю кішэню, дзе ляжаў браўнінг… Святлана, дрыжучы, прыціснулася да брата.

Адзін з яхаў павярнуў галаву да другога і буркнуў некалькі слоў, з якіх можна было разабраць слова «бао».

— Цікава паслухаць, што яны там буркаюць, — сказаў Светазар, устаў і дастаў з машыны шапкі-перадатчыкі. Яхі з сур'ёзнай уважлівасцю сачылі, як незнаёмыя стварэнні рухаліся і нешта рабілі. І зноў адзін з іх нешта другому сказаў. З гэтых слоў падарожнікі зноў пачулі слова «бао» і зразумелі слова «ісці».

— Ліха яго ведае, што гэта за «бао»! — сказаў Светазар. — Па вобразу адчуваецца, што гэта як быццам нейкі важны ях, цар іхні, ці што.

— І я таксама зразумела так, — сказала Святлана.

Яхі тым часам апусціліся на пярэднія лапы і зачыкільгалі ў глыб даліны.

Светазар паціснуў плячыма і збянтэжана сказаў:

— Што ўсё гэта азначае? Ці не пайшлі яны да нейкага свайго князя Бао?

Дзяўчынка пакацілася ад смеху.

— Князь! Ха-ха-ха! Мядзведжы князь! Смяяўся і Светазар, але пры апошнім слове сястры сурова перапыніў яе:

— Святланка! Ты не маеш права здзекавацца з якой бы там ні было асобы, хай сабе будзе яна падобнай і да мядзведзя.

— Я не з гэтых «асоб» смяюся, — апраўдвалася дзяўчынка, — а з іхняга «князя», калі такі можа быць у іхнім жыцці.

— Зараз мы гэта ўбачым, — сказаў Светазар, — пойдзем у госці да тутэйшых яхаў. Сядзем у машыну і ціхенька паедзем следам за імі.

Некаторы час яхі ішлі па беразе рачулкі, а потым па каменнях перабіраліся на другі бераг. Падарожнікі хацелі павярнуць за імі, але раптам заўважылі пячоры і з гэтага боку. Па схіле гары на рознай вышыні відаць былі шчыліны, адтуліны, ля якіх час ад часу паказваліся яхі, старыя і малыя.

— Уга! — усклікнула Святлана. — Тут іх цэлае паселішча. У параўнанні з жыллём тых яхаў гэта ўжо будзе горад.

Яны спыніліся ля аднаго з уваходаў, дзе ляжала маці з дзіцем. Убачыўшы гасцей, маці села на заднія лапы.

Тым часам і з іншых пячор пачалі збірацца сюды жыхары. Набліжаліся яны асцярожна, са страхам, і спыняліся за дзесятак крокаў ад машыны.

— Добры дзень, таварышы! — крыкнуў Светазар, выйшаўшы з машыны. — Прывітанне вам з Зямлі! Не ведаеце? Ну, нічога, зараз пазнаёмімся.

Але яхі стаялі на месцы, напружана сачылі за кожным іх рухам і як быццам не выяўлялі жадання знаёміцца бліжэй. Калі Светазар паспрабаваў падысці да іх, яны падаліся назад.

Выручыла малое. Яно смела падышло да Святланы, а яна прысела і пачала гладзіць малое, а потым нават і на рукі ўзяла. Убачыўшы такую ласкавасць, яхі пасунуліся бліжэй, і твары іх зрабіліся больш ласкавымі. Але ніхто з іх не ўсміхнуўся.

— Значыцца, агню яшчэ не маюць, — зазначыла Святлана.

Раптам яхі затрывожыліся, са страхам сталі глядзець некуды, замармыталі паміж сабой — і зноў пачулася слова «бао».

— Зноў гэты Бао! — здзівіліся госці.

У гэты момант праз рачулку перабраліся яхі і накіраваліся ў гэты бок. Іх было ўжо чацвёра. Усе жыхары пячор пахаваліся ў сваіх памяшканнях.

Падышоўшы да гасцей, яхі выстраіліся ў шарэнгу, падняліся на заднія лапы, а потым зноў апусціліся.

— Э-э, ды яны кланяюцца нам! — крыкнуў Светазар. — Даўно б гэтак. А то нейкую палітыку вядуць: «бао», «бао».

Пачуўшы гэтае слова, яхі селі на заднія ногі і задаволена паўтарылі:

— Бао, Бао.

Пры гэтым яны паварочваліся назад і паказвалі рукой у той бок, адкуль прыйшлі.

— Справа ясная! — сказаў Светазар сястры. — Яны запрашаюць нас да свайго Бао. Што будзем рабіць?

— Не ведаю, — адказала яна. — Нешта не падабаюцца мне гэтыя малойчыкі. Нейкія несімпатычныя, зусім не такія, як гэтыя жыхары.

— Таму трэба пайсці паглядзець, што там такое.

— А ты ўпэўнены, што нічога дрэннага яны нам не зробяць? — спыталася сястра.

— Пакуль што мы бачым, што гэтыя яхі — добры народ і дагаварыцца з імі можна.

Святлана паківала галавой і сказала:

— А мне здаецца, што гэтыя тыпы не належаць да таго добрага народа, аб якім ты гаворыш.

— Глупства гаворыш! — сурова сказаў брат. — Хіба ты не бачыш, што яны той жа пароды, што яны свае для гэтых жыхароў?

— А чаму яны жывуць асобна? Чаму іх баяцца гэтыя жыхары? — пярэчыла Святлана.

— Усё ж да гэтага часу не было ніякіх намёкаў на тое, каб яхі думалі нападаць на нас, — настойваў Светазар. — Мы ж для іх вышэйшыя істоты, нібы богі, яны нас і паважаюць і баяцца. Мы павінны высветліць гэтую таемную справу.

— Я не супярэчу, — сказала нарэшце Святлана. — Я выказваю толькі свае ўражанні аб гэтых новых яхах.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескiя рабiнзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескiя рабiнзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескiя рабiнзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.