Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Віктар Хурсік, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жывіца паставіў на стол шклянкі і талеркі, а потым падсунулі яго да канапы. Утрох выпілі чатыры пляшкі гарэлкі. Пасля Сашка запытаўся ў мяне:

— Што хочаш рабіць з ношкай?

— Аддам Юзіку… Гэта чужы тавар…

— Тавар зараз твой!.. — выразна вымавіў Сашка. Гэта не «агранда». Ніхто не аддасць… хіба дурань!.. Гэта твой фарт. Разумееш? Жыда халера не возьме!.. Раз-два адкуецца! А ты крыху кадзіла раздзьмухаеш!.. Зразумеў?

— Я ў Юзіка запытаю.

— Добра. Запытайся. А ношку можаш пакінуць у мяне. Я піхну за граніцу. Яшчэ і на гэтым заробіш… Заўтра мне скажаш… Я вашага купца добра ведаю. Гэта жмінда! Яго шчасце, што з Трафідай працуе! Ладныя тысячы зарабіў… Калісьці (два гады назад) Шлёма Бэргер рызманамі і бутэлькамі гандляваў. А зараз Шлёма Бэргер грос купец: у Вільні крамы адчыняе і камяніцы купляе!

Замоўк. Задумаўшыся, ён доўга глядзеў у кут пакоя. Потым вымавіў:

— Ну, дык ідзі сабе!.. А заўтра скажаш… Я хачу, каб ты больш зарабіў.

Развітаўшыся з Сашкам і Жывіцай, я пайшоў дахаты.

Юзік яшчэ не спаў. Калі пастукаўся ў дзверы пакоя, за вокнамі якога заўважыў святло, сябра сам адамкнуў дзверы і ледзьве не задушыў мяне ў абдымках:

— Гэта, брацейка, клёва!.. А я ўжо думаў халера ведама што!.. Лазіў дзве гадзіны па паграніччы — цябе шукаў… Амаль не папаўся… А ты сам… Ну, апавядай, як там было?

Калі падрабязна расказаў пра сваё блуканне па лясах, пра сустрэчу з Сашкам на паграніччы, як і пра ўсё, што адбылося пазней, Юзік задумаўся… Праз хвіліну вымавіў:

— Ведаеш, брат, клёвыя гэта хлопцы, і ты добра зрабіў, што дапамог яму. Але з Сашкам не сыходзься, бо гэта сарвігалава! З ім не адзін загінуў! Гэтая «кампанія» не для цябе! Так!

— Ён увогуле не запрашаў рабіць разам…

— Ну і клёва! А з таварам табе добра пашанцавала! Ён прадасць за граніцай, бо калі тут «пойдзе па блату», дык ты мала атрымаеш. Сашка ў пяць разоў болей возьме. Ён табе хоча дапамагчы. Бачыць, што хлопец ты што трэба, ну, і таго…

— Дык я раніцай схаджу туды.

— Добра.

— А я думаў, што тавар трэба вяртаць.

Юзік усміхнуўся і сказаў тое самае, што я нядаўна пачуў ад Сашкі:

— Гэта не агранда! Бэргера д’яблы не возьмуць. За дзве партыі ўсё верне. А мы крыху падкуёмся… Пару хлопцаў сапраўды кінулі ношкі… Можа, вып’еш?

— He. Я выпіў у Сашкі разам з Жывіцай.

Праз хвіліну Юзік з усмешкай запытаў:

— Ты Фэлю бачыў?

— Бачыў.

— Ну, як табе, спадабалася?

— Ладная!.. Вельмі ладная!

— Так, так… Дзеўка — маляваная, але ўрэдная, халера! Ты туды пойдзеш, дык не захапіся. Яна любіць хлопцам галовы круціць.

— На мяне нават не глядзела.

— Яна ні на кога не глядзіць, бо вочы паскудныя мае… Ашалееш, як у іх зазірнеш!

Трафіда ўздыхнуў і замоўк. Магчыма, і ён быў у яе закаханы.

Калі мы пайшлі спаць, я доўга не мог заснуць. Перад вачыма праплывалі розныя малюнкі і постаці. Бачыў то сем цудоўных зорак у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы, то камічны твар Ёські Гусяра, то Салаўя, які спявае, то Лорда, які жартуе, то Антося, які іграе на гармоніку, то Сашку, то Жывіцу. Нарэшце ўсіх засланіла Фэля. Мела прыгожыя аголеныя плечы, выдатны годны твар, чорныя валасы… I так прыемна мне ўсміхалася!

5

Назаўтра, паснедаўшы, пайшоў да Сашкі. Ён адпачываў на канапе. Нага была забінтавана.

— Як маешся? — запытаўся ў яго.

— Добра. Быў фельчар, агледзеў мне нагу. За пару дзён ужо можна будзе хадзіць.

— Выдатна!

— Ну, як там з таварам?

— Мне ўсё роўна. Юзік сказаў, што ты найлепей апыліш. Але я не хацеў бы дадаваць табе клопату.

— Які там клопат… Апылю разам з маім таварам. Тыдзень пачакаю… А можа, табе зараз сармак патрэбны?

— Маю крыху… Для мяне хопіць.

— Ну і клёва!

У пакой увайшла Фэля. Яна была ў прыгожай цёмна-сіняй сукенцы і лакіраваных чаравіках. Я прывітаўся з ёю. Заўважыў, што ў яе зялёныя вочы. Яна пачала прыбіраць у пакоі. З прыемнасцю сачыў за яе зграбнымі рухамі. Некалькі разоў зкоса зірнула на мяне.

Праз нейкі час Сашка спытаў у сястры:

— Пойдзеш у касцёл?

— А як жа!.. Пайду…

— Адна?

— А з кім?

— Вось сябручок цябе праводзіць. Ты пойдзеш з Фэляй? — запытаўся ў мяне Сашка.

Крыху зніякавеўшы, я хутка вымавіў:

— Безумоўна. З ахвотай пайду!

Неўзабаве разам з Фэляй выйшаў з памяшкання. Дзень быў выдатны. Вуліцай, у напрамку касцёла, цягнулася шмат народу, пераважна моладзь. Паколькі я не ведаў, пра што размаўляць з Фэляй, дык крочылі ў маўчанні. Калі набліжаліся да касцёла, нас абмінала шмат святочна апранутых людзей. Амаль кожны вітаўся з маёй таварышкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x