Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Каханак Вялікай Мядзведзіцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Віктар Хурсік, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар гэтай кнігі Сяргей Пясецкі (1901–1964) нарадзіўся ў Беларусі, памёр у Англіі. Раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) — найбольш вядомы твор пісьменніка. Перад вайной вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Кніга распавядае аб прыгодах кантрабандыстаў, якія ў 1920-я гады рабілі рэйды праз савецка-польскую мяжу з мястэчка Ракаў (сёння Валожынскі раён) у Мінск і назад.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты хто?

— Я?.. Уладзік… Сябра Юзіка Трафіды.

— Адкуль ідзеш?.. Ад чырвоных?..

— Не… ішлі мы з таварам у дарогу… Вёў Трафіда… У Альшанцы зялёнкі пагналі нам ката…

Пачуў здзіўленае:

— Ага!.. Гэта вы былі!..

— Пайшлі! — сказаў я перамытніку.

— Не магу, халера! Звіхнуў нагу.

— Дык я дапамагу табе.

— Добра. Вазьмі маю ношку.

Ён ссунуў ношку з плячэй на траву. Хвіліну памаўчаў, а пасля прагаварыў:

— Бяры ношку і пакладзі на кургане… Разумееш?.. Сваю таксама… Інакш няма як… Потым пашлю за імі… Будзь упэўнены!..

Я узняўся на ўзгорак і паклаў ношкі. Пасля вярнуўся да перамытніка.

— Здолееш занесці мяне ў мястэчка? — хрыпла запытаў ён.

— Чаму ж не? Адпачываючы, можна.

Ускінуўшы яго на плечы «на барана», павольна пакрочыў праз поле ў напрамку Ракава. Зрэдку перамытнік удакладняў мне дарогу: «Управа!.. Улева!» I так памалу пасоўваліся наперад у начным змроку. Час ад часу перамытнік стагнаў ад болю, асабліва калі я чапляўся або падкідваў яго на плячах.

Данёс да могілак. Тут адпачылі, потым панёс далей. Дарога цягнулася бясконца. Я вельмі стаміўся.

Нарэшце ўвайшоў у нейкі завулак, а пасля на падворак вялікай хаты. Тут, побач з вакном, апусціў яго на зямлю. Ён паціху пастукаў у шыбіну. Неўзабаве з сярэдзіны данёсся незадаволены жаночы голас:

— Хто стукае?

— Адчыні, Фэля! Жвава!

— Зараз… Паспееш…

Мы апынуліся ў будынку. Гэта была ладная пярэдняя хата, меньшую частку якой займала развешаная бялізна. Справа я ўбачыў двое дзвярэй: адны на кухню, другія да кутняга пакоя.

Фэля — сястра Сашкі Вэбліна запаліла лямпу і шчыльна занавесіла вокны. Калі пры святле зірнуў на яе, дык знерухомеў, не зводзячы вачэй. Гэта была высокая, смуглая жанчына гадоў 28. На яе плечы ападалі густыя чорныя валасы, заплеценыя ў косы. Была распранутая: усцягнула спадніцу і на нагах мела хатнія тапці, але ўвогуле не зважала на маю прысутнасць. Круцілася па пакоі, штосьці парадкуючы. У яе быў дзівосны твар — падоўжаны, матава-белы, правільны, які меў нейкі асаблівы выраз годнасці. Яго аздаблялі вялікія выразныя вочы, цёмныя бровы і з прыгожым абрысам вусны. Асабліва зачароўвалі яе аголеныя плечы і смуглая шыя. Дасюль я не бачыў прыгажэйшай жанчыны. Так мне здавалася, і так тады думаў. I сапраўды — Фэля Вэблінянка была найладнейшай дзяўчынай мястэчка. Каханнем да яе згаралі ўсе тутэйшыя хлопцы. Аднак вельмі хутка астывалі ад яе досціпаў і пад халодным, пагардлівым поглядам прыгожых зялёных вачэй, у якіх жыла незвычайная моц, што прываблівала і… палохала. Глядзецца ў іх — як у прорву!

Фэля дапамагла мне пакласці Сашку на канапу і пачала нажніцамі распорваць яму бот на правай назе. Нахіліўшыся, я стаяў побач. Сачыў за рухамі поўных, зграбных рук, якія яснелі аголенай прывабнасцю. Нечакана яна перапыніла сваю працу — заўважыла мой сквапны погляд і амаль крыкнула:

— Чаго ўставіўся? Дапамагай!.. Адзін клопат, халера!.. Трэба павесіцца!

— Ну, ты супакойся! — са злосным бляскам у вачах сказаў ёй Сашка. — Бо я цябе зараз утаймую.

Фэля кінула нажніцы на канапу і выйшла ў бакоўку. Праз хвіліну вярнулася, зашпіляючы на грудзях блузку. Яе твар змяніўся да непазнавальнага. Вочы холадна ззялі. Вусны былі моцна сцяты.

Калі здымалі бот з вывіхнутай нагі, Сашка ад болю пагрыз да крыві вусны; потым ён звярнуўся да сястры:

— Скокні хуценька да Жывіцы. Каб ён зараз жа быў тут! Калі не застанеш Жывіцу ў хаце, ляці да Маманта. Але на адной назе… Пайшла!

Нешта буркаючы, Фэля апранула паліто і захінула галаву вялікай цёплай хусткай. Грукнуўшы дзвярыма, выйшла з хаты.

— Змяя, пся крэў! — выгукнуў Сашка і пачаў аглядаць вывіхнутую ў костцы і моцна апухлую нагу.

Сашка Вэблін быў самым вядомым перамытнікам на паграніччы — ад Радашковіч да Стоўбцаў. Паколькі добра ведаў мяжу і абодва паграніччы, ён быў дасканалым правадніком, але яго баяліся і купцы, і большасць перамытнікаў. Баяліся за празмерную, проста шалёную адвагу, якая штурхала яго на незвычайныя, амаль бяссэнсоўныя ўчынкі. Ён меў шмат ворагаў у мястэчку і на паграніччы, якія, ненавідзячы яго, адначасова і паважалі гэтага караля перамытнікаў. Ён меў некалькі адданых яму сяброў, якія палюбілі яго за адвагу, за шырыню жыцця, за марнатраўства і за «фантазію». Найбліжэйшым ягоным прыяцелем быў Жывіца, самы моцны мужчына на паграніччы. Той быў поўнай супрацьлегласцю Сашкі, і я неаднойчы здзіўляўся, што магло аб’ядноўваць гэтых людзей з такімі рознымі характарамі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x