Барыс Мікуліч - Зялёны Луг

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Мікуліч - Зялёны Луг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зялёны Луг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зялёны Луг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зялёны Луг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зялёны Луг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А чаму нельга зрабіць так, каб усе людзі працавалі ў такой згодзе, як сям’я? — уголас падумаў Тамаш.

V

Сярод лета раптам прыехаў шафёр Зуб па Ганну. Ваенкам Харчанка запрашаў старую да сябе. Зашчаміла сэрца ў Ганны: што там чакае яе? Хоць і сардэчны чалавек Харчанка, але... але да яго першага прыходзяць і страшныя, і радасныя весткі. Якая цяпер будзе? Думкамі сваімі трывожнымі падзялілася з Тамашом, а той суцешыў, як умеў:

— Што ты, свацейка, бярэш да галавы. Не кліч бяды, яна сама прыйдзе.

Праз дзень паміж зялёнага мора багатага лета запыліла дарога і, як асеў пыл, усе, хто быў у гэты час на сенажаці, на вуліцы, на дзядзінцах убачылі: з машыны саскочыў ваенны і дапамог злезці старой Ганне. Пабегла чутка: Тодар прыехаў. Але Агата, якая была на сенажаці, хоць і не разгледзела, але сэрцам адчула, што гэта — не Тодар, а іншы.

— Гэта — Юрка! — не захоўваючы радасці крыкнула яна так, што ўсе дзяўчаты пазайздросцілі. Кожная ж з іх насіла ў сваіх высокіх грудзях гэтую патрэбу — радасці.

Чарнушэвіч давёў старую да новай хаты, яны аб нечым пагутарылі, дзяўчаты бачылі, што старая паківала яму галавой. Чарнушэвіч узяў свае чамаданы і пайшоў у край сяла, пад раку. Агата не стрымалася — пабегла. Лёгка неслі яе пругкія моцныя ногі, вецер абвяваў яе стан. Гэта — як разьбяр, што знайшоў найпрыгожыя формы.

— Юрка! Юрачка!..

І, забыўшыся на тое, што над імі — не месяц, а дзённае сонца, што не зоркі глядзяць на іх, а чалавечыя вочы, яны сустрэліся ў абдымку і ён сведчыў: усё!

— А бацькі як?

— Што бацькі? — казала яна, ідучы побач. — Маё шчасце... мой Юрачка!

Ой, Юрачка, што не жэнішся,

Прыйдзе зімачка, дзе падзенешся!

Колькі жартаўлівых прыпевак спявалі на тым вяселлі дзяўчаты! Колькі розных танцаў танцавалася! Колькі жартаў казалася! Гэта было першае вяселле пасля вайны. З раёна прыехалі начальнікі, і гэта было вельмі важна — вялікая павага да Юркі ўзмацнілася больш. Толькі не прыехаў ваенкам — ён пераказаў, што заняты, але на хрэсьбіны будзе абавязкова. І Ганна не прыйшла. Яна прынесла гасцінец маладым — чашку пахучага зеленаватага мёду, а на бяседзе не засталася.

— Слёз не магу стрымаць, а што з іх людзям?

Сяло ведала: Харчанка прачытаў ліст з далёкай Венгрыі ад сына Тодара, жывы, але паранены, пытаецца, ці хто з радні астаўся. Сам ваенкам склаў пры Ганне адказ — і пайшоў той ліст — праз дзяржавы, на захад, несучы матчыну любоў сыну. Божа ж мой, каб льга было, дык старая кінулася да сына, струджанымі нагамі, здаецца, дайшла б у гэтую самую Венгрыю. Паранены? Без ног? Без рук? Усё адно! Сын! Родны, адзіны! Як у ліхаманцы жыла старая, беручыся за дзясятак спраў, кідаючы іх, абліваючы слязамі сухі, дзелавы ліст сына ў ваенкамат. Без Ганны прайшоў сход і аб зменах яны даведаліся ад самага ж свата, які прыйшоў да яе — вясёлы. Ён, як малы, падкідаў на далоні ключы.

— Зноў, свацця, ключнік! Адбіўся, хай яны! Юрачку за старшыню абралі. Не часовы, а форменны!

Ганна слухала ўсё гэта, а ўваччу стаяў чамусьці Стафан з яго непатрэбнай, абразлівай усмешкай.

— Ці добра будзе, сват, ён малады, а ты як-ніяк гаспадар.

— Ён — чалавек ваенны, у яго за плячыма фронт! Адужае, свацця.

Горача ўзяўся за справы новы старшыня. Грандыёзныя планы і смелыя думкі нараджаліся ў яго маладой галаве, але не ўсё з гэтых планаў, на жаль, можна было ажыццявіць адразу ж. Трэба было вырашаць больш пільныя, надзённыя пытанні — будаваць дамы для пагарэльцаў (а ў марах ён бачыў Зялёны Луг — у каменных катэджах!) і выводзіць іх з зямлянак, нажываць цягло, інвентар, сварыцца з начальнікам МТС, сварыцца, шчыра кажучы, прыходзілася з многімі. Баян стаяў у новай, купленай у мястэчку, шафе, Чарнушэвіч нават забываў часам, што ён умее граць і ўспамінаў аб гэтым толькі тады, калі да яго прыходзілі і прасілі баян, каб пайграць. Трэба было арганізоўваць і вырошчваць калгасны статак, дабудоўваць ферму, свіран, а як надышло жніво, сутыкнуўся з такім цяжкім пытаннем: план сяўбы не быў выкананы цяпер, трэба было аддаваць дзяржаве пазыку, выконваць хоць і зменшаны, але налічаны на ўсю пасяўную плошчу план хлебапаставак і ў выніку заставалася зусім мала для размеркавання. Аднаго не мог зразумець Чарнушэвіч, што некаторыя калгаснікі, выказваючы сваю незадаволенасць малой аплатай працадня, нейкім чынам абвінавачвалі ў гэтым яго, Чарнушэвіча!

— Самі сеялі, самі і ешце! — але гэтымі словамі не вельмі адмахнешся ад гострых пытанняў. Ён гэта добра разумеў, разумеў і тое, што не меў права такімі словамі адпіхвацца ад тых, хто галадаў у дні «нямецкага новага парад­ку», хто страціў усё ў вайне, сядзіць цяпер у зямлянцы і з надзеяй глядзіць на яго, на старшыню, як на аплот дзяржавы. Ён ірвануўся ў раён і там дапамаглі яму: адтэрмінавалі зварот пазыкі і, зняўшы частку збожжанарыхтовак, пераклалі на іншыя ў раёне, больш моцныя калгасы. Многае было зроблена, дні Чарнушэвіча былі напоўнены з раніцы да пазна клопатамі і сумятнёй, але справы ўсё насоўваліся на яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зялёны Луг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зялёны Луг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч - Сон між пачвар
Барыс Пятровіч
Александр Кулешов - Победил Александр Луговой
Александр Кулешов
Пантелеймон Куліш - Куліш у пеклі
Пантелеймон Куліш
Отзывы о книге «Зялёны Луг»

Обсуждение, отзывы о книге «Зялёны Луг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x