Барыс Мікуліч - Зялёны Луг

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Мікуліч - Зялёны Луг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зялёны Луг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зялёны Луг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зялёны Луг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зялёны Луг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хіба твой маёнтак захапіў? Раскрычаўся! Усеяў трыццаць сотак, па дзірвану. У мяне сям’я, зяць.

Моладзь дружна зарагатала.

— Значыць, зяцю сеялі? Ну, а як гэта ў вас выйшла, што наблыталі ў зводках?

— Ды ён не зблытае! — крычалі з месца. — Цесць зяцю дапамог!

На ўсё гэта не паспеў адказаць Стафан. Прабіраючыся паміж людзей, да яго падышоў упаўнаважаны па нарыхтоўках. І ў наступіўшай цішыні адбылася такая гутарка:

— Выбачайце. як ваша прозвішча?

— Шаршэнь.

— А імя, калі ласка?

— Вы тутэйшы?

— Жыву тут.

З месца сказала Ганна:

— З год, мусіць, як да мяне ў суседзі прыходзіў.

— Значыць, прыезджы? Выпадкам не з Міханавіч?

Шаршэнь маўчаў. Тады паднялася Агата і спакойна сказала:

— Так, таварыш, мы з Міханавіч! Тата, чаму ты маўчыш?

На шырокім дабротлівым твары прыезджага мільганула ўсмешка — некаторым здалося, вінаватая:

— Вам не вядома, таварыш Шаршэнь, прозвішча Рабіновіч? Соня Рабіновіч?

Усе ўбачылі, усмешка спаўзла з Шаршнёвага твару, схлынула кроў, быццам зусім іншы стаяў перад усімі чалавек. Лысы яўрэй павярнуўся да Харчанкі і сказаў:

— Выбачайце, што затрымаў. Зараз я вам усё растлумачу.

ХІІ

У 1943 годзе, у канцы зімы, немцы пачалі масавае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва. Двое, хлапец гадоў чатырнаццаці і маладая жанчына, Соня Рабіновіч, жонка савецкага афіцэра, вырваліся з мястэчка і, хаваючыся, прабіраліся да Міханавіч. Голад і стома прымусілі гэтых дваіх пакарыцца лёсу, а да ўсяго — яшчэ стаялі маразы, Соня была ў сукенцы, без паліто. Як сцямнела, яны пастукаліся ў хату. Ім адчынілі, накармілі, пусцілі на печ. Адна калгасніца, добрая жанчына. Людзі не забыліся, што яны — савецкія людзі. А раніцай да гэтай калгасніцы прыйшлі мужчыны і сказалі, што трэба «гасцей» выправіць з сяла, бо немцы абвясцілі: тых, то будзе хаваць яўрэяў, будуць знішчаць таксама. Хлопчык паслухаў, глянуў у акно, падзякаваў за начлег і пайшоў праз аселіцу ў лес. Змораная і хворая Соня плакала.

— Адвесці ў лес яе, да партызан!

І вось адзін з мужчын запрог каня, наклаў на калёсы сена, гэтым сенам прыкрыў Соню. Гаспадыня дала ёй стары кажушок. Мужчыны параілі, куды везці. Аднак, Соня Рабіновіч, змучаная, хворая жанчына, не даехала да парты­зан. Чалавек, які вёз яе, вырашыў інакш — здаць яе ў рукі немцам.

— Мы даведаліся пра гэта ў той жа вечар. Да нас у атрад прыйшоў з Міханавіч хлапец і папярэдзіў, каб мы выйшлі на адну лясную дарогу і падабралі там гэтую жанчыну. Трое з нас пайшло, чакалі аж да раніцы, на дарозе нікога не было. Пазней мы даведаліся, што немцы павесілі Соню Рабіновіч, як павесілі многіх. Чалавек, які аддаў у рукі немцаў няшчасную ахвяру, быў...

— Тата! — істэрычна крыкнула Агата, і гэты крык рэзкім болем азваўся ў сэрцах.

Ад’язджаючы, Харчанка сказаў да Чарнушэвіча:

— Ну як, лейтэнант? Цяжка і цяпер згаджацца? Падумай, прааналізуй, зрабі вынік. Жыццё!

«Ой, гады! Гады!» — гэтыя словы свідравалі мозг, ад іх ніяк нельга было адчапіцца. — «Мы білі фашысцкую погань, ахвяравалі жыццём, а тут... яны...» — Словы патрэбныя губляліся, ніяк нельга было дакладна сфармуляваць тое, што падказвалі пачуцці. І ён усё шаптаў: «Гады... гады!»

Ён кружыў па палях, сядзеў над ракой, але ў сяло не ішоў: баяўся сустрэць людзей. А ноч, духмяная, блакітная, зорная панавала над зямлёй. І ўсё навакол маўчала — і ноч, і палі, і салавей, нібы прыслухоўваліся да ўласнага сэрца, да свайго сумлення.

— Жыццё! — сказаў Харчанка і шырока кіўнуў правай рукой, нібы паказваючы яго, гэтае самае жыццё.

Трэба ісці. Куды? Ясна, што ў хату цесця ісці немагчыма. Там... Агата там! Яна нічога гэтага не ведала? Падумаць, падумаць, прааналізаваць, зрабіць вынікі. Чарнушэвіч ціха ступаў па вуліцы. Усюды было цёмна. Толькі ў вокнах Ганчынай хаты было святло. І ўспомніў Юрка, як клікаў старую Харчанка, як клікаў і ён яе — матка! Ён спыніўся перад асветленым акном і ўбачыў Тодара. Той быў цяпер перад ім, як на экране, і ён адзначыў — як змяніўся, пасталеў чалавек. Тодар сядзеў за сталом, над паперамі. На вялікім лісце падсыхалі фарбы загалоўка насценгазеты. У пальцах Тодар трымаў маленькую цаглінку фарбы і разглядаў яе. І таму, што гэта ўсё было так падобна да першай іхняй сустрэчы, Чаршушэвіч успомніў гутарку пра філанта. Зайсці? Ён стукнуў у шыбу, і Тодар, далонню захіліўшы лямпу, стаў углядацца ў сіні змрок акна.

— Хто там? — спытаўся Тодар.

26/ІХ-47 г.

Церахавічы.

Першая публікацыя. Падрыхтоўка тэксту Міколы ТРУСА.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зялёны Луг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зялёны Луг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч - Сон між пачвар
Барыс Пятровіч
Александр Кулешов - Победил Александр Луговой
Александр Кулешов
Пантелеймон Куліш - Куліш у пеклі
Пантелеймон Куліш
Отзывы о книге «Зялёны Луг»

Обсуждение, отзывы о книге «Зялёны Луг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x