Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гнат тыдні праз два з'ехаў. Казалі, некуды ў Васількоў да ўдовай цёткі. Дабіўся ад маткі. Ясна, няма чаго яму тут было болей рабіць. Штопраўда, на яго месцы я так лёгка не здаўся б, пайшоў бы чорт ведае на што, нават на недазволенае, абы вярнуць сабе хаця крыху павагі. Але ён заўсёды быў тхаром.

Мы толькі плячыма паціснулі. Што ж, хай цяпер, калі здолее дабіцца, мучыць іншых і панявярае чужымі - тут мы нічога не маглі зрабіць. Толькі спадзяваліся ад усяго сэрца, што свет паўсюль не без добрых людзей, што і там знойдуцца вартыя, добрыя хлопцы.

І тут перад самымі нашымі ўцёкамі, калі мы ўрэшце расслабіліся, і зірнулі вакол, і ўбачылі, якая прыгажосць у сумных, ціхіх дворыках, і ва ўвяданні каштанаў, і ў зорных, ужо амаль па-асенняму зорных, начах над Дняпром, звалілася на нашу кампанію новая бяда, новае злашчасце, новая напасць.

Усе нібы пашалелі на глебе дружбы. Не той, вядома, дружбы, якая вязала, скажам, мяне з Ролікам ці Карлам, а дружбы зусім у іншым сэнсе.

Не ведаю, ці так гэта зараз, але тады ва ўсіх падлеткаў існаваў на такі выпадак цалкам дурацкі моўны зварот. Замест таго каб сказаць дзяўчыне "я кахаю цябе", "я цябе люблю", "я жыць без цябе не магу", "я цябе абажаю, абожнюю, любая ты мая, дарагая", мы бубнелі тупую, бязладную, пачварную фразу: "давай з табой дружыць". Урэшце гэта вяло да таго ж самага, але маё цяперашняе эстэтычнае пачуццё літаральна стае дубам пры адным успаміне аб гэтым сказе, які абражаў здаровы сэнс і самае пачуццё.

Дык вось, мы як быццам адурэлі, страцілі галовы, ачумелі з гэтай "дружбай". Быццам толькі зараз заўважылі, што дзяўчаты - ну, хаця б тая ж Нонка - гэта зусім не тое і што даць ёй дыхту зусім не так лёгка, як, скажам, Карлу ці мне.

Гэта было цалкам не тое, што потым. Пасля мы, хто дажыў, шмат чаго разумелі, а тады гэта было так, як быццам перад чалавекам, які дагэтуль бачыў толькі ноч, заднела, засвяцілася зусім яшчэ невядомая яму, незразумелая, але ад гэтага яшчэ больш прывабная заранка.

Божа мой, якія мы былі маладыя, якія да святасці дурныя і якія бязглузда, па-боску чыстыя!

Годам пазней, напярэдадні той злашчаснай сутычкі з бандай Боўбута (памятаеце, я расказваў вам пра хлопца і яго вавёрку) я, лежачы без сну ў палатцы, выпадкова падслухаў ціхую начную размову двух хлопцаў з майго аддзялення. Мужных хлопцаў, добрых ваякаў, на рахунку якіх ужо было па некалькі заўзятых бандзюг.

- Дык ты што, так Агнешку кахаеш?

- Ага. Дужа. Толькі ўсё гэта дзіўна неяк.

- А як дзіўна? Ну вось, што ты, напрыклад, адчуваеш, калі бачыш яе ці на мосце з ёй сядзіш?

У нас існаваў дзіўны звычай. Калі нам хацелася пагаварыць з дзяўчынай з вока на вока, мы ішлі гуляць па маршруце, канчатковай кропкай якога быў мост. Там дзяўчына сядала на парэнчы, а хлопец, абхапіўшы і нібы трымаючы яе, вёў размовы пра што хочаш, абы не пра тое, дзеля чаго яны выбраліся на гэтую прагулянку. Гаварылі, злёгку пагойдваючыся, а ўнізе шумела, бегла вада, і ўрэшце пачынала здавацца, што пагойдваецца ўвесь мост, увесь сусвет, разам з зорамі, што ты сам плывеш некуды, бязмежна заспакоены і бессаромна шчаслівы.

- Разумееш, мне яе заўсёды шкада. Хаця б як ёй добра ні было, а мне ўсё здаецца, што нехта яе крыўдзіць. І мне хочацца яе абараніць, супакоіць, суцешыць. Ты толькі не смейся, мне часам нават легчы з ёй хочацца, прыціснуць да сябе, шчыльна-шчыльна. І па галаве гладзіць. Каб ніколі не плакала. Толькі...

- Што?

- Толькі, разумееш, адно мяне бянтэжыць і нібы хвалюе, і сорамна мне і няёмка. Перашкаджае мне, калі яе грудзі між ёй і мною. Няёмка, разумееш. Лепей бы не трэба гэтага. Ну, як гэта на самай справе?

- Та-ак, браце, гэта і сапраўды ўжо неяк ні да чаго.

Назаўтра абодва загінулі. І я, між іншым, дагэтуль больш за ўсё не магу дараваць усяму, што свядома сее варожасць, усёй хлусні і подласці свету, - той ціхай начной размовы.

Але пра гэта я, магчыма, раскажу яшчэ неяк пасля.

Прыблізна такое ж адбывалася з намі і тады. І калі дагэтуль мы былі занятыя "вайной", то цяпер, з такой самай нястрыманасцю, як на скрут галавы, заняліся "каханнем".

Грэх і сорам прызнацца, але паклаў пачатак гэтаму вельмі пахвальнаму занятку я. Стаў, так бы мовіць, "дзядулем ніжнядворскай закаханасці".

Здарылася так, што мы з Нонкай выпадкова сустрэліся недзе ў раёне "Арсенала". Яна ішла ад сваякоў, я проста брындаў па горадзе і цяпер збіраўся ісці дадому. Агульная наша дарога была доўгая, і я раптам да сардэчнага замірання ўзрадаваўся гэтаму, узяў у Нонкі яе лёгенькі, вельмі пацёрты і нават сям-там дзіравы пляцак, закінуў яго на плечы, і мы пайшлі, зрэдку беручы адзін аднаго за рукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x