Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так гэта ўсё і пачалося. І ледзь не скончылася развалам нашага сяброўства, развалам кампаніі і крахам нашага плана.

А можа, і лепей было б, каб гэты план пацярпеў крах?

Хілілася да восені. Ужо моцна хілілася. Жаўцелі каштаны. Халодна сінела вада ў Дняпры. Першае лісце злятала ў густа-сінія лужыны на асфальце, і галубы з вераб'ямі пілі з гэтых лужын блакіт. Начамі - ужо разы два - кветнікі, у якіх дагаралі настурцыі, бывалі нібы прысыпаныя бязважкай саляной пудрай, але ўзыходзіла сонца, пудра таяла, клумбы былі ўжо проста мокрыя, потым высыхалі. І цэлы дзень песціліся ў гарачым дзённым святле бэзавыя з жоўтай плешынкай астры і раскошныя вяргіні.

У адзін з такіх дзён я палез на гару флігеля, адвязаў ад бэлек дзве торбы, вылез з імі на дах і высыпаў на гарачае жалеза сухары і сушаную шаўковіцу. Іх трэба было праветрыць і падсушыць.

І раптам пачуў унізе галасы.

- Вы яшчэ пабіцеся, - сказала Нонка. - Ну што за глупствы. Дарослыя бэйбасы, а, скажы ты, як ашалелі. Ну што я вам скажу? Каго з вас мне загадаеце пакрыўдзіць, з іншымі пасварыць? Каго?

- А ты не ўнікай адказу, то ўсё будзе ў парадку, - сказаў Ролік. - Табе што, прыемна нас абодвух за нос вадзіць? Абодвух пры сабе трымаць?

- Ну-у. Ну-у. Не думала я.

- А што ты ўвогуле думала? - спытаў Карл.

- Я думала, што кіяўляне ўсе чыста разумныя.

- Канчай, - сказаў Раланд. - Не даводзь ты нас, не выводзь з сябе. Зберажы сяброўства, не сей сваркі. Скажы, хто з нас табе лепшы друг, - і справа з канцом. Не круці! Не гуляй намі! Скажы!

- І не падумаю. І дурных размоў падтрымліваць не буду. І ты, Карл, харошы, добры хлопец. І ты мілы і смелы. І няма тут чаго.

Я падпоўз на край даху. Яны аддаляліся, і спрэчка, відаць, набірала сілы, бо галасы падымаліся ў тоне, а жэсты рабіліся ўсё больш рэзкія і размашыстыя. Пасля да мяне даляцелі словы Карла:

- Праўду кажуць, што ўкраінец пасля абеду - дурань.

- Угм, - сказаў Ролік, - гэта святая праўда. І ўся розніца паміж украінцам і немцам у тым, што ўкраінец дурань толькі пасля абеду.

Яны пачалі здымаць курткі. Пасля паглядзелі адзін на аднаго, амаль аднолькавым жэстам махнулі рукой і пайшлі ў розныя бакі.

- Ролік! Карл! - пачуў я адчайдушны голас. :

У адказ маўчанне.

Я паціснуў плячамі і плюнуў. Ідыёты паршывыя! 3-за дзяўча перасабачыцца. "Верная, скупая мужчынская дружба". Таксама мне яшчэ, Рамэа з Хацэпетаўкі, Ленскія з Канатопа. Цьфу!

Пахі восені, гарачая бляха, па брандмаўэры гуляе кот. Кацяры клятыя, каб іх да нагі выкаціла. Не ўжо, як звяжашся з бабай, то дабра не чакай. Нездарма іх у Сеч не пускалі. Бо каб пусцілі, то запарожцаў самы зацюканы татарын голымі рукамі ўзяў бы.

Пад нечымі крокамі заракатала бляха. Я ўзняў галаву. Ролік ішоў да мяне, і выраз на ягоным твары быў збянтэжаны і засаромлены. Не хацеў глядзець мне ў вочы.

- Так я і думаў, што ты тут, - хрыпата сказаў ён. - Бачыў? Чуў?

- Бачыў. Чуў. Дурынды.

- А чаго яна намі гуляе? І аднаго трымае, і другога. Чаму не скажа.

- Абалдуі. Якога д'ябла ёй казаць? Ёй з абодвума весялей. І мордамі вас сутыкнуць можна, пенцюхоў, і ў дурні пашыць, і ў фофаны паставіць...

- І Васямі зрабіць, - з'едліва сказаў Ролік.

- А чаго Васямі. Я сам - Вася. Але хаця я й Вася, а ўсё не такі дурны, як вашых бацькоў дзеці.

Ролік збянтэжана ўсміхнуўся:

- Я і сам не ведаю, чаго мяне тузанула. Глупства ўсё. І дзеўкі - лухта. І размовы з імі - крэцінства. І сяброўства гэта - дурасць... Вось... Абазваў яго нямецкім фрыцам.

- Што ж, вельмі дасціпна. А ён цябе?

- А ён мяне тумаком, і мякіннай галавою, і чумацкай дурындай.

Мне заставался толькі плячыма паціснуць.

- М-так-к, пагаварылі. Абодва вы фофаны і фалалеі, медныя лбы і петыя дурні, вось што. Як жа вы так уцякаць сабраліся? Пры гэткай моцнай дружбе?

- Цяпер аб уцёках і мовы быць не можа.

- То, можа, і лепей.

І тут Ролік ускочыў. Ноздры ў яго дрыжалі. 3 чароўнай паслядоўнасцю сказаў:

- Ты што? - Схапіў мяне загрудкі і патрос.- Нашто ж тады мы?.. Нашто ж тады мы жылі?! Фрыц гэты хаця страляў, а мы? Што ж мы, горшыя за яго? Там жа ўсё скора кончыцца, нудзяры гэтыя, дарослыя, усе ўчынкі смелыя разбяруць і нам нічога не пакінуць. Ды яшчэ пасля за кожную шыбу, якую мы мячом высадзім, за кожны "кол" папікаць будуць: "мы за вас кроў мяхамі пралівалі, а вы?.. Вы што тады рабілі? Ага, у кубікі, у класы гулялі. Ясна. То вось спачатку пастраляйце з нашае, а тады і атрымлівайце права на "калы", тады і лезьце са сваім мячом у чужыя шыбы. Др-раць вас трэба". Вось чьм яны ў вочы нам тыцкаць будуць. Па пра-аву! Цьху!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x