Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Паслязаўтра давайце, чаго ката за хвост цягнуць? - гэта нецярплівы Жэнька ўставіў свае тры грошы. - Заўтра Ролік вось у "слупы" па зброю завядзе, пашукаем. А паслязаўтра - ф'юць...

- Мы яе за адзін дзень, можа, і не знойдзем многа. Ну, ясна, мой патаемнік. Але там мала. Давядзецца шукаць яшчэ. - Ролік задумаўся на хвіліну і рашуча ляснуў сябе па каленях. - А чорты б з імы! Вырашана. Паслязаўтра ці, крайні тэрмін, праз два дні.

І тут мы здзівіліся. Таму што на купе бітай цэглы з'явілася, як чорт з табакеркі, Нонка, якая цягнула за руку Карла.

- Прывітаннечка, змоўнічкі. Бач, сядзяць, нібы кашы аб'еліся. Пышныя гэткія! А сяброў, значыцца, забылі? Кінуць вырашылі?

Я ўбачыў, як у Роліка на імгненне з'явіўся ў вачах бляск. Пасля ён адвярнуў галаву.

- Вы чаго тут?

- Кінь, - умольна сказала Ліза, - яны ж таксама шмат зрабілі. Не крыўдзі іх.

- "Рыбка золотая над подводным гаем", - пацягнула паветра носам Нонка. - Сядзяць, як нейкія ідалы турэцкія. Нума, Карло, лізь та даставай.

І сама выхапіла ў яго з-за пазухі бутэльку.

- Гэта чаго? - варожа і непаразумела спытаў Раланд.

- Наліўка вішнёвая. Сама яшчэ тады зрабіла, летам. Думала, перад дарогай, на шчасце. Вы ўсё ж хаця і шкодныя, і злосныя, і высакародства ў вас, прабачце, ніякага, хаця і кепскаватыя, а ўсё ж мужыкамі лічыцеся... будучымі. Што ж, давайце, піндзюры, так зробім: распіваем адвальную, а тады гаршчок аб гаршчок і... вы сваёй дарогай, Карл сваёй, а я - сваёй. Нічога, дарог шмат, кудысьці ды прыйдзем, а рукі паўсюль спатрэбяцца.

Карл зірнуў на яе. Нонка стаяла, прыхіліўшыся спінаю да ствала дзікай вішні, незалежна скрыжаваўшы падрапаныя ногі. Карл уздыхнуў, пайшоў да Раланда і працягнуў яму руку.

- Гэта яшчэ чаго? - Ролік глядзеў на яго сурова, спадылба.

- Мір, - проста сказаў Карл. - Мір, бо яна сказала, што дурні тыя, хто сварыцца. Мы з табой дурні... Бо яна...

- Гаваркія вы, мужыкі. Красамоўны вы народ, арлы вы нашы. Проста... як варэнікі. Глядзець люба, асабліва на Карла з Раландам. Усё дабіваліся: скажы ды скажы. І прыгожа так гаварылі: "3 кім дружыць хочаш?.." А я, калі хочаце ведаць, ні з кім з вас дружыць не хачу. Я з іншым дружыць хачу.

Усе сядзелі прыгаломшаныя.

- Ну, то што? Цяпер мір? Няма чаго вам адно на аднаго гыркаць. Мір? Падайце рукі адзін другому.

У Лізкі вочы былі на мокрым месцы. Цяпер - ад радасці.

- Раландзік, даражэнькі, ты ж добры. Кінь злавацца. Карлуша, ты ж такі - ну, самы найлепшы. Ну, няма ж прычыны. Ну, даруйце кожны другому. Ну, рукі... рукі. - Вочы яе малілі.

- Па-мойму, дык нават... дзеля карысці справы, - буркнуў Багдан.

Лізка кінулася Роліку на шыю. І тут я ўбачыў, што Фінеес часта-часта заміргаў.

- Мірыцеся, басякі, - сказаў ён дзіўным, такога я не чуў ад яго, глухім голасам. - Мірыцеся. Ну, падумаеш, ну, усім кепска. Каму, пытаюся я, на гэтай круглай зямлі добра? - І выбухнуў: - Падайце рукі, сволачы! Хаця б дзеля мужычай дружбы, залатаротцы вы.

Яму было нявесела: краёчак рота ўздрыгваў. Мне таксама было пагана.

- Ну, рукі. Усе - рукі, - сказаў я.

Рукі нашы сустрэліся.

- Ну вось, - сказала Нонка. - І каб ніколі не сварыцца.

Раланд разгроб жар і выкаціў адтуль абвугленыя скруткі. Зняў, здзьмухнуў спачатку голы чорны попел, потым чорную ломкую паперу. Потым карычневую. Потым разгарнуў белую.

Рыбы ляжалі там, нібы ў гняздзе, усе залітыя ўласным тлушчам, бронзава-чырвоныя, ільсняна-белыя на зломе. Парылі. Курэлі.

- Ешце, - сказаў Дзмітрэнка. - Карл. Нонка.

- Не лавіў, то чаго я есці буду? Не заслужыў.

- А ты горды, Карл. Гэта добра, што ты горды. - І вызверыўся: - Еш, тварына басурманская ты, а то так адпрасую, што...

Пасля гэтага выбуху яму палегчала. Расплюхаў гнеў. Карл усміхнуўся і ўзяў рыбіну. Бутэльку пусцілі па крузе. Кожны рабіў глыток з рыльца, і хутка ўсім стала весела, захацелася смяяцца і быць добрым да ўсіх. Мы ўпершыню пілі нешта мацнейшае за ваду. І ўсе вакол былі дужа смешныя і родныя.

- Што ж вы, хлопцы, мяне не пытаеце... а з кім я дружыць хачу? - сціснутьм нейкім голасам спытала Нонка. І раптам развесялілася. - Ну, хто ён, той... які...

- Хто? - з поўным ротам спытаў Багдан.

- Ды вы яго добра ведаеце. Ён мяне кахае.

- Дык хто? - з холадам у душы спытаў я.

- Хто? - Мне здалося, што яе вочы зусім не такія вясёлыя, што яны не смяюцца, што яны хутчэй... І калі гэта называецца смехам, то што тады такое плач? - Ды ты. Ты, дурань мой гаротны, небарака мой. Ты.

Здаецца, я страціў прытомнасць. Ад слова - першы і апошні раз у жыцці. Пасля я адчуў, што мяне трымаюць за плечы, што нехта торкае мне ў зубы рыльца... Калі я ўзняў веі, вочы мае сустрэліся з яе вачамі. Позірк гэтых вачэй быў насцярожаны, уважлівы і, нечакана, вельмі сур'ёзны. Глыбокі, дапытлівы, нібы яна ўпершыню бачыла мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x