Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ясна. Жыццё пад германамі не шкадавала. Вайна - не шкадавала. Можа, горш за ўсіх вас мне давялося. І я ж яшчэ ў гэтым вінаватая, што вы мяне адпіхаеце, - пальцы яе камячылі ражкі хусткі. - Справядлівасць ваша. Не лепшыя вы за тых. Толькі што словам б'еце. А мне лепей бы прыкладам, не так балюча. Бо я вам адным верыла, адных вас любіла. Няхай. Вайна дабівала - не дабіла, а вы сваёй справядлівасцю дабілі, дапамаглі... А я з вамі, з табой, Ролік, ішла б... Ты не думай, я слабая, а двухжыльная. Ну што ж, дзякуй і на тым, што жартавалі, гулялі, як з малым сабачкам. Тады ўжо, відаць, рыхтаваліся кінуць. Іначай чаго б так добра... да мяне.

Устала. І тут нечакана ўзняўся і Навум. Падышоў да яе. Вусны яго неяк дзіўна ўздрыгвалі.

- Ну, бывай, Ліз... Я... я асабіста цябе ўзяў бы. І не чхнуў бы, і аб тым, што можа быць, не думаў бы. Ды тут пачынаецца тое, што ён... камандзір.

- Ненавіджу яго, - з сухімі вачамі сказала малая.

- Не трэба. Але я цябе ўзяў бы, Ліз. Дальбог бы ўзяў. Бывай.

Узяў у далоні яе галаву.

- Навуме, чаму я заўсёды такая няшчасная? Чаму ўсё заўсёды на мяне? Чаму варта мне кагосьці добрым палічыць, і ён мне адразу - вораг? - яна пытала гэта шэптам, так, што чуў, бадай што, ці не адзін я.

- Я - не вораг. Бывай.

І ён... пацалаваў яе. Гэта было так непадобна на яго, што я не паверыў вачам. А яна нечакана зноў заплакала. Можа, ад пяшчоты - дзяўчат і жанчын увогуле ніколі нельга гладзіць па галаве ў падобных абставінах, заплачуць горш, - а можа, таму, што зразумела нешта?

І так, плачучы, яна пайшла. І такога гаротнага плачу мне, дзякуй богу, не давялося пачуць яшчэ раз у маім жыцці.

...Мы маўчалі. Толькі Фінеес падышоў да вогнішча і кінуў у яго некалькі галін. Ускінулася польмя. Барва і чорныя цені заскакалі па твары, зрабілі Навумаў твар яшчэ больш суровым.

- Ты з заўтрашняга дня наш камандзір? - спытаў Навум.

- Ну, - Раланд высакамерна (і гэта была хлусня) глядзеў убок.

- Тады - свіння, свіння і яшчэ раз свіння. Ты што ж, не бачыш?

- Ну, - суха сказаў Дзмітрэнка.

- А я занадта добра бачу. І подаўна. Таму што ў мяне вочы такія: бачаць, калі другому кепска, калі ў іншага душа мучыцца. І яшчэ таму бачу...

- Ну, і яшчэ чаму?

- І яшчэ таму, што... Таму што... А-а, - Навум махнуў рукою, вусны ягоныя скрывіліся. - Ні вам, ні ёй гэта няважна. Важліва іншае. Свінні вы, шкадавання ў вас да гэтай маленькай няма. Да маленькіх, да страшэнна пакрыўджаных. А яна большая за вас. Так пакрыўдзіць яе, свінні. Яе! А я...

- Мае рацыю, - сказаў Карл. - Каб мы з гэтага дня не камрады - я б вам морду набіў. - І дадаў пасля паўзы: - Ты прабач мне, Навуме. За ўсё і ўсіх.

- Ты прабач.

Мне здалося, што ў абодвух неяк нязвыкла блішчаць вочы, і я адвярнуўся. Я тады не любіў сцэн, падобных на гэтую. А можа, рабіў выгляд, што не люблю.

Нончыны пальцы ляглі на маё перадплечча. Я здзіўлена зірнуў на яе і ўбачыў, што яна глядзіць на Раланда амаль з нянавісцю. Дорага б я даў, каб даведацца аб сапраўднай прычыне гэтай нянавісці.

- Быдла ты, - сказала Нонка. - Ну і хай з раніцы камандаваць пачынае. А сёння мы самі сабе атаманы. Хадзем адсюль, Васілько. Хадзем адсюль, мілы.

"Як пашалелі яны ўсе, - падумаў я, - хто з-за сукенак, хто з-за портак. Проста масавае вар'яцтва нейкае".

Мы пайшлі ад агню ў ноч.

X

- А мы не пашалелі? - сумна сказала Нонка.- Ўсе пашалелі, а я болей за ўсіх.

Мы ішлі па Уладзімірскай горцы. Падол спаў увесь у рэдкіх, дужа рэдкіх, агнях. Ноч дыхала цеплынёй. У ртутна-цьмяным люстры Дняпра адбіваліся буйныя зоры.

- Было аднойчы на Урале. Ішоў я да сваёй вёскі, дзе наш інтэрнат, з раскольніцкай вёскі Падавіха. Восем кіламетраў тайгою. Мароз - не ведаю, які мароз. Тэрмометр на сельсавеце ляснуў. Жалеза крохкім рабілася: грукнеш сякераю, то палену нічога, а лязо - напалам. Зор - у тысячу разоў болей, чым заўсёды. Ды рэзкія, ледзяныя, без літасці. Іду - шолах, нібы нехта гоніцца. Стану - і той стане. Пабягу - і той за мною бяжыць. І ўвесь час шоргат, шоргат, шастанне. А вакол - ну нічога не варухнецца. Тайга ў снягах замерла, нічога жывога, што магло б шаргатаць, толькі зоры рухаюцца, міргаюць. Ясна, што болей няма каму. Яны! Славутае паўночнае "голас зор", або "размова", ці "песня" зор. Гэта я пасля даведаўся, што той шум - дыханне, якое на ляту замярзае, і крышталікі лёду адзін аб адзін шоргаюць і звіняць. А тады страшна стала. Колькі іх! Якія калючыя! Вось памру, і такое ж ледзяное будзе давеку. І хто зведае, каму да гэтага справа будзе? Гэта я вось так упершыню зразумеў - менавіта зразумеў, што канец будзе. І развее, разнясе ў гэтым ледзяным пыле. Бог - і той слядоў не знойдзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x