Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце каштанаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце каштанаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лісце каштанаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце каштанаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы пачалі задкаваць, а пасля пабеглі з узгорка. 3 дзікім крыкам, цюгаканнем, лямантам і згэлкам павалілі за намі праследавацелі. 3 першабытным рыкам ляцела за намі лава, ламілася праз густы бур'ян. А мы беглі і там, дзе трэба, скакалі. І я ўбачыў, як Жэнька ўпаў, а Гнат, прабягаючы, пхнуў яго наском чаравіка ў рэбры, а Кульба адкаціўся.

І мы таксама адкаціліся. Да самай падэшвы ўзгорка. А пасля павярнуліся. Дзіўнае рабілася вышэй па схіле. Хто ляжаў, хто торгаўся, хто спрабаваў паўзці ўгору, а нешта трымала яго.

Дурні! Кінуліся гнаць, ляцелі, як на злом галавы, дарваліся, лічылі, што авалодалі становішчам, бязмозглыя. І ніхто нават не падумаў, што мы завабілі іх, як неразумных шчанюкоў, што мы яшчэ папярэдняй ноччу прыцягнулі з Батанічнага саду (там такой раскошы была куча, сапраўды куча, якую сабралі адусюль і не паспелі вывезці) некалькі доўгіх кавалкаў супрацьпяхотнай спіралі з калючага дроту, пасеклі яе на камянях, каб не была такой высокай, і замаскавалі ў бур'яне, і скакалі над ёю. А паклалі мы яе не роўнымі палосамі, а нібы хвалямі, і вось яны, ворагі, торгаліся ў дроце, як мухі ў павуцінні.

- Назад, хлопцы! - крыкнуў Дзмітрэнка.

Я таргануў за шнурок і кінуў выбухпакет проста пад ногі аднаму "заблытанаму". Успышка агню, і досыць гучны ўдар. Вораг таргануўся, упаў і закрыў галаву рукамі. А пасля па ўсім схіле забухала і зараўло, і пачалі ўсплёсквацца ўспышкі агню.

Тыя, хто не заблытаўся, пабеглі, канчаткова дэмаралізаваныя тым, што адбывалася вакол. Але тут пагналіся ўжо за імі мы. Досыць з нас было смешачак, досыць іхняй подлай жорсткасці. Віно, як кажуць, стукнула нам у галаву. Мы даганялі, і валілі, і таўклі; звераняты, выгадаваныя суслам вайны.

Зараз мне сорамна ўспомніць пра гэта. І адначасова нічым я так не ганаруся. Знявечаныя, без пары дарослыя, мы ўсё ж не білі ляжачага ботам у бок і не гулялі ў расстрэл. Так, мы не гулялі ў расстрэл.

Я ўбачыў, як Жэнька, дагэтуль зусім непрыкметны ў пустазеллі, устаў насустрач тым, хто ўцякаў, і кінуў успышку агню і пярун пад ногі таму, хто бег першы. Гнат кульнуўся і ўпаў. Іншыя замітусіліся. Я кінуўся на ляжачага, насеў на яго і, грэшны, у першы і апошні раз сунуў некалькі разоў яму ў грудзі.

...Расправа была толькі над адным. Тут жа на полі пабоішча. Гнату грунтоўна ўсыпалі крапівой, і палонныя павінны былі глядзець на гэта.

Дзмітрэнка лічыў.

- Гэта табе, бандзюга, за "нашы злачынствы". Гэта за планы з бочкай і крапівой - пакаштуй сам. Гэта за забарону хадзіць вуліцамі. За "фашысцкую морду". За вашу "справядлівую справу". За "ніжнедворскую гадзіну". Гэта за тое, што ляжачага ў рэбры біў.

- Ды я назнарок упаў. Каб ім пасля шлях адрэзаць. І адкаціўся, так што ён мяне не дужа і зачапіў.

- Ну, а каб ты не такі спрытны быў, то зачапіў бы дужа? Ты змоўч, Яўген. Дайце яму яшчэ і за Жэнькаў спрыт.

Падначаленыя глядзелі на ганьбу атамана з нейкім нават зларадным задавальненнем, з іранічнымі ўсмешачкамі. Відаць, і ім ён абрыднуў, як гнілая рыба, ды толькі да гэтай хвіліны яны яго пабойваліся. Ёсць такія гадаўцы, што (хай сабе і на маленькім лапічку, на вуліцы, на двары, у квартале) кулаком, нацкоўваннем хлопцаў адзін на аднаго, плёткамі, подласцю ўстанаўліваюць самы невыносны і тупы тэрор, ператвараюць жыццё равеснікаў у пекла.

- А гэта табе за гульню ў расстрэл. А вось гэта - за тое, што слабенькіх, што дзяўчат між лапатак доўбняй б'еш. Ну, мабыць, пакуль што досыць, - і звярнуўся да разгромленай арміі: - То што, мала вам гэтага? Дабавіць яшчэ ці будзеце разумныя? Вось на атамана зірніце. І калі хочаце, каб вамі і далей камандаваў і ў паняверцы трымаў чалавек з дранай задніцай - давайце. Толькі тады пра гэта ўсе навакольныя вуліцы даведаюцца. Аж да Крашчаціка.

І, памаўчаўшы, сказаў:

- Ідзіце. Бай-бай. І каб ведалі: гэта проста рэпетыцыя. Каб помнілі. А забудзеце - тут ужо куды горай вам будзе.

Яны пайшлі. Гнат ішоў паперадзе ўсіх. Амаль бег.

VIII

Цяпер мы маглі хадзіць паўсюль нават паасобку. Хлопцы з варожых вуліц - хай сабе ты ішоў бы і адзін, а іх было тры - пры сустрэчы рабілі выгляд, што не пазнаюць цябе, і праходзілі, ненатуральна жвава абмяркоўваючы нешта. І гэта было чароўна: ісці, куды хочаш, і нічога не асцерагацца, і ведаць, што ні за рогам, ні ў пад'ездзе, нідзе не чакае цябе ніякая засада. Лета свабоды ўрэшце сапраўды стала летам свабоды. Поўнай.

Ясна, што й мы не чапалі іх, нават калі яны ішлі нашымі завулкамі, нашым дваром. На наш гонар трэба сказаць, што ніхто з нас і не падумаў скарыстацца з гэтага новага становішча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце каштанаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце каштанаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лісце каштанаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце каштанаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x