Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не ведаю... магчыма, і так.

- Дык слухай. Заўтра прыйдзе роздум і мяне не будзе поруч. Ты паедзеш і добра падумаеш, верыш ты мне ці не. Падумаю і я. Праз два тыдні я буду ў горадзе. Адносна мяне ўсё ясна, я не змянюся. Я прыйду да цябе і дам сваю руку. Ад цябе будзе залежаць, возьмеш ты яе альбо не возьмеш. Паразмаўляй з маці... А я буду абавязкова.

Коні рвануліся, узялі з месца і памчалі да далёкіх агнёў. Закурыўся снегавы пыл, срэбра таяла на конскіх спінах. Лейцы вольна ляжалі ў адной руцэ Берасневіча, а другой руцэ было цёпла ад тонкага нават праз кажух Алёнчынага пляча.

Як мужна б'е ў твар вецер, якія прыгожыя вясёлкавыя слёзы навярнуліся, дзякуючы яму, на вачах. Якая бязмежная, сіняя, якая шчаслівая далячынь.

Старэнькі вакзал, перад дзвярыма натрусілі ля конавязі сена. У зале цеплыня, коней глядзіць стары дзед, які чакае ранішняе пошты. I, галоўнае, ёсць час пасядзець, адпачыць ад неверагоднага, спозненага і горкага шчасця: цягнік пайшоў хвілін сорак таму, а наступны будзе толькі праз гадзіну.

Ёсць і білеты. Якім цёплым паветрам патыхае з дзвярэй буфета, які ён бедны і мілы! I можна разбудзіць буфетчыка, які драмае ля стойкі, і папрасіць чаю.

На доўгі час, на ўсё жыццё запамятаецца гэты смешны, аблезлы буфет, азызлы добры твар буфетчыка, халодныя рукі Алёнкі, якія трэба расціраць і якімі яна так смешна сціскае шклянку з чаем. Надоўга! I шчаслівы той, у каго ёсць такі ўспамін. У далёкія-далёкія будучыя гады пранясе ён яго, і калісьці, на схіле дзён, варта будзе толькі сказаць: "А памятаеш?" - і зноў памяць узрушыць усю істоту чалавека, пакажа гэты буфет, у якім яны адны, станцыю, загубленую ў снягах, штучную пальму ля акна, ноч над лясамі.

- Ого, глядзі, Алёнка, крымскі мускат, масандра. А ў гарадах ламаюць шыі, каб дастаць. Што б вы думалі наконт бутэлечкі?

- Уладзік, ты стаў сапраўдным мужчынам, цябе цягне на выпіўку. Вядома, я згодная, калі ты хочаш.

Буфетчык глядзіць на іх і ўсміхаецца. Вядома, і ў яго ёсць жонка, напэўна, ужо ў гадах. Яна зараз спіць. Магчыма, яны і лаюцца часам - у іх не можа быць такога, як у Берасневіча з Алёнкай. Але ён здалёк глядзіць на іх з такой зайздроснай і добрай усмешкаю, так яму цёпла каля іх маленькага агню, што ён будзе некалькі дзён асабліва добры з жонкаю, магчыма, нават пяшчотна, як раней, пацалуе яе, вярнуўшыся з дзяжурства.

Віно налілі ў звычайныя шклянкі (келіхаў тут не водзіцца). Слава тым, хто збярог для іх, для гэтай ночы сярод снягоў, сонечныя цеплыню і святло!

Берасневічу здаецца на хвіліну, што гэта ў іх вяселле, і чырвань залівае яго шчокі. Яна глядзіць на яго і таксама чырванее. У зале цёпла. Вакол, за вокнамі, ляжаць снягі. Рука Алёнкі, тонкая і цёплая, ляжыць на стале.

Якое шчасце, што былі гэтыя гады выпрабаванняў. Без іх не было б гэтай самотнай ночы, гэтага старэнькага вакзала, гэтых снягоў. Як хутка бяжыць час! Вось ужо хутка трэба ісці. Але, можа, не было б так добра, калі б не ляжала наперадзе гэтая кароткая разлука. О, гэты асаблівы сум, непадзельны ад радасці!

...Зноў зоры над галавою. Яна стаіць ля яго на пуцях.

- Чуеш, Алёнка, думай. Я прыеду, я вельмі хутка прыеду. Былі выпрабаванні, былі гады пакут, я веру ў цябе. Думай.

Чырвонае вока цягніка. Алёнка глядзіць у вочы Берасневіча з мілай, сарамлівай усмешкаю, уздыхае.

- Не ведаю, можа, я i... паверу табе.

I зноў ён нахіляецца і цалуе яе ў лоб. Яна прыпадае да яго, вагаецца хвіліну і ўсміхаецца:

- Ведаеш, што сказаў бы пры такой нагодзе Янка? Ён сказаў бы, што высокія абцасы выдумалі дзяўчаты, якіх занадта часта цалавалі ў лоб.

I хоча ісці.

- Алёнка! - з дакорам кажа ён, пасля схіляецца і цалуе яе ў вусны.

Зноў гудок! Ах, гэты гудок!

- Бывай!

- Бывай і ты.

- Я вельмі-вельмі чакаю.

- А я буду імкнуцца да цябе. Я не магу больш...

- Прыязджай. Бацька будзе вельмі шчаслівы, маці, я думаю, таксама... і я буду вельмі рада, кажу загадзя... I даруй мне...

- Я думаю ў аспiрантуру. Маркевiч пiсаў...

Спудзілася:

- Хай яе ліха. Не трэба, не трэба! Столькі гора! Я лепей...

- А я ўсё ж прыеду. Сядай, сядай хутчэй! Да акна, да акна!

Цягнік рушыў, набіраючы ход. Алёнка засмяялася ад шчасця і прыпала вуснамі да халоднага шкла, пасля пацерлася аб яго шчакою. Бачыла, як махаў ён рукою, як ішоў пасля з перона, хістаючыся ад шчасця, як п'яны. Зноў падумала з тым шчасцем, якое бывае толькі ў дзяцінстве, калі кладзешся спаць:

- Мой! Мой! Цёплы! Жывы! Назаўсёды мой, родны чалавек!

Вось цягнік набірае ход, знік асветлены вакзал. Цемра з рэдкімі агнямі вакол. Якое шчасце!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x