Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сані пабеглі хутчэй. Чорная пушча стаяла з бакоў, засыпаная снегам. Рухаўся злева над верхавінамі дрэў самотны, халодны месяц. Лясныя яры, волаты-дрэвы над галавой, сагнутыя цяжкім снегам у арку маладыя бярозкі. Дзіч!

Ён зноў глянуў на яе. Яна сядзела моўчкі, прыгожая і халодная.

- Вось і скончылася гэта маленькая гісторыя, - з сумам прамовіў ён. - Гэта нічога. Мяне турбуе тут толькі тое, што вы маглі пакрыўдзіцца на мяне. Гэтага я не жадаў бы. Усё-такі тыя дні назаўсёды застануцца самымі святымі днямі майго жыцця... I падумаць толькі, што ўсё магло быць зусім, зусім інакшым, каб не подласць гэтага брыдкага чалавека (спадзяюся, што не ён ваш муж, хаця з-за ўласцівай мне далікатнасці і не жадаю распытваць). Што б нам варта было паступіць ва універсітэт на чатыры гады пазней. Але, зрэшты, гэта позняе шкадаванне.

Добра, што ён адвярнуўся ад Алёнкі. Тая глядзела на яго расшыранымі, поўнымі слёз вачыма, і прайшло хвілін пяць, пакуль яна саўладала са сваім хваляваннем.

Ён саскочыў з саней і пайшоў поруч, па гурбах, вялікі і нязграбны, як мядзведзь.

- Я не шкадую, - сказаў ён такім дзіўным голасам, што яму не паверыў бы нават мужчына, - бачыце, гэта мая краіна забыцця. Толькі замест лотасаў тут яліны, а я сам падобны на золаташукальніка з Кландайка.

- Пакіньце гэта, - з пакутаю ў голасе сказала яна. - Скажыце, Уладзік, дарагі, я ў той час не вельмі вас абразіла? Маглі б вы дараваць мне?

- Дараваць? За што? I на каго абразіцца? На вас? - шчыра спытаў Берасневіч. - Хіба вы вінны ў тым, што вас падманулі, пераканалі ў тым, што я лгун? Або ў тым, што... Ну добра, пра гэта не буду. Я не належу да пароды тых людзей, што як кахаюць дзяўчыну, дык кажуць, гатовы яе ў рай пасадзіць, а калі яна пакахае каго іншага, дык кажуць, што й пекла для яе замала. Яна, бачыце, перавагу перад ім, такім добрым, іншаму аддала...

Алёнка задумалася, прыкладаючы да губ ягоны шарф.

- Я не аддавала перавагі іншаму.

- Э, што казаць. Вы лепей скажыце мне, дзеці ёсць?

- Выслухайце ж і вы мяне. Я скажу вам шчырую праўду, хоць гэта мне і цяжка, хоць я, можа, і не павінна казаць яе. Бачыце, мы простыя, звычайныя людзі. I мы трапілі ў віруючы кацёл, не ведаючы нічога, нічога не разумеючы. I сваю слепату мы зрабілі зрокам і лічылі, што мы не памыляемся. Здарылася так, што знайшоўся мярзотнік, які выкарыстаў нашу слепату. I мне, і... табе, чуеш, табе гэта каштавала многіх бяссонных начэй і многіх пакут. Я вельмі, вельмі кахала цябе, бачыла ў табе вышэйшую істоту, верыла да апошняга слова. I менавіта таму, а не таму, што цябе зрынулі, адышла ад цябе, вырвала з сэрца з крывёю, амаль з жыццём, калі мне здалося, што ты здрадзіў праўдзе. Як магла я, простая дзяўчына, ведаць, што праўда, калі яна з нячыстага рота, калі яе прыстасаваў да кішэні нягоднік, гэта не зусім сапраўдная, папсаваная праўда, што ў такіх выпадках праўду трэба ратаваць. I вось такое пакаранне. Божа... божа... божа...

Заплакала. Берасневіч даткнуўся да яе пляча. Шкода было яе больш, чым сябе. Толькі і сказаў:

- Не плач, не плач.

Так кажуць маленькай дзяўчынцы.

Але вось яна ўжо справілася, зноў ганарыстым і прыгожым стаў навекі любы твар.

- I вось змянілася ўсё. Іншыя надышлі часы, я ведаю. I я яшчэ больш ганаруся табою, калі бачу, што ты інстынктам, сумленным сэрцам прадбачыў гэта наперад. Але што мне з гэтага? Застаецца толькі вінаваціць сябе. А цяпер якое мне можа быць апраўданне. Не паверыла табе, кінула аднаго ў самы жахлівы, самы цяжкі момант. Даруй жа мне... I маўчы, маўчы. Ты думаеш, што мне лёгка прызнавацца ў гэтым? Мне было сорамна, таму я і жадала саскочыць. Я стала дарослай, я добра зараз бачу цябе. Я стала відушчай, але пасля таго, як згубіла цябе. Нашто мне зараз гэты здабыты зрок? I горш за ўсё, што я нават звыкла да гэтага. Колькі гора было! Я мёртвай хадзіла два гады. Маці бачыла гэта - думаеш, яна не пашкадавала тысячу разоў, што зрабіла так, што не падтрымала цябе ў той час. Яна не ведала, што гэта было так сур'ёзна, што ў нашы дні таксама ўмеюць кахаць. А татка не пашкадаваў нас. Адзін толькі раз, але сказаў адверта, што мы нарабілі і што ён прадчуваў гэта сваім прасцецкім сэрцам... А мне толькі хацелася памерці.

Берасневіч быў шчырым і простым хлопцам. Таму ён проста сеў поруч з Алёнкаю на задняе сядзенне і ўзяў яе за руку, зняўшы пальчатку:

- Не трэба, Алёнка, не трэба. Ты заўтра ж зненавідзіш сябе за гэту хвіліну слабасці... Так здарылася. Ты не вінаватая, я вінаваты значна больш... Зразумей, ты для мяне і зараз засталася лепшай на зямлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x