Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Закурылі. Дзве агністыя кропкі то разгараліся, то згасалі.

- Што гэта вы, дзядзька, з пугаю?

- Трэба будзе сёння адпакутаваць, браце. Нічога, гэта для вёскі свята, добрыя артысты, а свята без мучаніка не бывае, як казаў нябожчык бацька, калі яго на вялікдзень паб'юць. Ну вось, значыцца, і не пасплю якую ноч.

- Хіба яны адсюль у горад?

- Ды не, не ўсе. Іх дванаццаць чалавек. Адзін жартуе ўсё, другі на цымбалах грае, трэці скрыпач, дзве дзяўчыны танцуюць, шосты хлопец чытае апавяданні і вершы надта ўжо смешна, яшчэ дзве - жартаўлівыя і народныя песні спяваюць... ну і яшчэ адна спявачка ёсць. Спявае добра, хоць зусім непрыгожая, худая, як матыль. Якраз яна зараз спявае, можа, яшчэ паспееш. Вось яе сёння і трэба будзе адвезці на станцыю за дваццаць восем кіламетраў. О-о-хо-хо, грахі нашы! Тыя паедуць далей, у Наваселіцу, а гэта дамовілася з старшынёю, справы ў яе. Усё добра, а я матляйся. А спявае яна добра, нават шкода новасельчан, бо не пачуюць... А што, браце, ці хутка вы ўжо "Пінскую шляхту" паставіце?

- Хутка, дзядзька.

- Ну то й добра. Я люблю.

Берасневіч пайшоў у клуб, дзе ў перадпакоі было чыста выбелена. Нават і не заўважыш, што старая хата, толькі што тоўсты слуп падпірае столь. А чатыры гады таму жах было глядзець, чысты свінух.

Народ стаіць і тут, дзверы ў бібліятэку адчыненыя. Колькі яна каштавала здароўя Берасневічу і бібліятэкару, колькі давялося лаяцца, прасіць грошай, ездзіць за кнігамі, разбіраць старыя, зваленыя ў вільготную купу, рамантаваць пакой, рабіць паліцы. Затое зараз хоць у горад! З залы гучэлі воплескі. Берасневіч накіраваўся ў бібліятэку, бо ў перадпакоі было даволі халодна. Не, усё ж гэты будынак не натопіш як трэба. Новы патрэбен, але да яго яшчэ як да неба.

Дзеці скінулі шапкі, заўсміхаліся. Берасневіч адказаў "вечар добры" і ўжо амаль праскочыў у бібліятэку, як раптам стаў і аслупянеў. У зале спяваў жаночы голас. I было ў гэтым голасе нешта ніколі не чуванае і разам з тым знаёмае-знаёмае.

Што гэта? Што? Голас кліча, голас заве. Што гэта і дзе ён? I дзе ён чуў гэты надзвычайны, такі глыбокі і прыгожы голас? Маладосць, страсць, туга! Дзе гэта было? Можа, тады, калі квітнелі каштаны чатыры гады таму? Які ён быў тады малады, закаханы і чысты!

В ясный день желанный
Пройдет и наше горе,
Мы увидим в дали туманной
Дымок вон там, на море.
Вот корабль весь белый
В порт входит плавно.

Маладосць, каханне! Нашто кліча яго гэты, даўно забыты голас? Нашто так трывожыць?

Я не бегу навстречу,
О нет, я стану здесь на склоне в сторонке
Н долго стою притаившись,
Жду милой речи
В минуту встречи.
Кто идет, кто идет?
Судзуки, угадай.
Кто зовет, кто зовет:
"Баттерфляй! Баттерфляй!"
Я ж притаилась,
Не говорю ни слова,
Обнять его готова.

Арыя Батэрфляй, маладосць, радасць, каханне спявалі да яго. Голас!

Как сердце бьется!
Не выдержит оно
Такого счастья...

Берасневіч кінуўся да залы. Па галерэі бліжэй да сцэны. Няўжо гэта яна? Сэрца яго захлыналася ад радасці, ад бязмежнага шчаслівага болю: мора нарэшце прабіла грэблю крыўды і несправядлівасці і рынула, знішчаючы ўсё на сваім шляху. Не, ён ніколі, ніколі не забываў яе.

Маладосць... бязмежнае каханне... бессмяротная каханая. Кулачкі каштанаў. "Глядзіце, Уладзік, якія яны даверлівыя..." Гукі "Манфрэда"... "Я б жадала плысці з табою да сіняга мора..." Мудрыя і старыя словы казкі пра вужыную каралеву, вада пад месячным сяйвам. Як ён мог падумаць, як ён мог уявіць на хвіліну, што можа забыць яе! Не, няхай яна не зверне на яго ўвагі, няхай яны не пабачацца, няхай яна ніколі не працягне яму рукі - яна ўсё ж адзіная для яго, і іншай яму не трэба.

У поўцемры сцэны, цьмяна асветленай газоўкамі, стаяла тое, чаго ён не забыў, не мог забыць, стаяла яна.

Ён не заўважаў яе сукні, яе рук. Ён бачыў толькі трошкі пасталелую постаць, вялікія вочы, нейкую вельмі складаную і прыгожую прычоску, яе вусны, яе тыя самыя, дзіцячыя і горкія вусны.

А он меня с тревогой все зовет, все зовет:
"Цветок мой ароматный,
Малютка дорогая", -
Как прежде, называл он меня, лаская.

Гэта была тая самая арыя, але таксама і іншая, як і яна была той самай і іншай. Яна спявала зараз з не вядомым раней пачуццём, з вялікай страсцю. Яна перажывала. Яна ведала. I новым быў яе позірк, такі дзіцячы і наіўны раней. Зараз ён быў глыбокім, чыстым, абазнаным.

I гучэла, гучэла арыя:

Верь мне, моя Судзуки,
Пройдут и наши мукн.
Я знаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x