— Мяне... Дакладней, нас... Хоць не, мяне...— запінаючыся на кожным слове, сказаў Капітон.
— "Мяне", "нас",— перадражніла Варажбітка.— Імя, прозвішча і чаго прыцягнуўся?
— Я Капітон, бацька Фокі, самага прыгожага жаніха ў горадзе.
— Як жа, як жа, чула,— насмешліва сказала старая.— А дзе ж твой сынок?
— Тут ён.
— А мамачка Тарэза? — ажывілася Варажбітка.
— Таксама тут,— адказаў Капітон, не звяртаючы ўвагі на тое, што мамачка Тарэза спачатку пацягнула яго за рукаво кашулі, а пас ля шматзначна пакруціла пальцам каля скроні.
— Мы да цябе па справе, бабуля,— з ветлівасцю, на якую быў здатны, сказаў Капітон.
— Бабуля?! — зарагатала старая.— Ці даўно я для вас стала бабуляй? Ран ей вы мяне інакш называлі. Ці забылі, ці здарылася што? Ніяк вашаму сынку зноў мая дапамога спатрэбілася, га? Гэтаму таўстуну, з якога фанабэрства прэ, як вада з дзіравай бочкі.
— Ты прабач яго, бабуля,— спешна загаварыў Капітон.— Гэта ён ад моцнага кахання такі зрабіўся. Вось ажэніцца і слова кепскага нікому не скажа, муху не пакрыўдзіць.
— Ага,буркнула Варажбітка.— А то я не ведаю вашага сынка ці вас.
— Ды хопіць табе, бабуля, мінулае ўспамінаць,— не вытрымала мамачка Тарэза.— Мы ж на цябе не крыўдуем, што ты нашы грошы тады ў смецце ператварыла. Усё роўна вось зноў да цябе прышлі.
— Ага, прыйшлі, але ж, мусіць, не ў карты гуляць, не каву з булкаю піць! Што вам яшчэ трэба?
— Ды вось, Фокачка просіць, каб ты яму зноў паваражыла.
— Бач ты, паваражыла! Вы ж мне яшчэ мінулы доўг не аддалі. Ці ўжо забыліся пра яго?
— Памятаем, усё памятаем. I ўсе даўгі табе вернем. Адно паваражы.
— А ці ёсць у вас грошы? — спытала старая.— Мо вы за гэты час абжабрачыліся зусім, адкуль я ведаю?!
— Ну, гэта ўжо занадта! — заскрыгатала зубамі мамачка Тарэза.— Каб пра мяне такое гаварылі!
Але яна неяк стрымала сваю злосць і дастала з кішэні залатыя манеты:
— Вось грошы. Чуеш, як звіняць?
— Чую, чую,— адазвалася старая.
— Дык што, нам можна заходзіць?
— А колькі заплоціце? — спытала Варажбітка.
— Пяцьдзесят залатых манет,— адказала мамачка Тарэза.
— Выкіньце іх у сметніцу,— фыркнула Варажбітка.
— Колькі ж ты хочаш?
— Сто пяцьдзесят,— пас ля кароткага маўчання адказала старая.
— Яна там, мабыць, з глузду з'ехала! — ціха прамовіла мамачка Тарэза, а ўголас, тым не менш, сказала: — Добра, мы згодныя.
— Ну, тады заходзьце,— праз смех прамовіла Варажбітка, і дзверы яе дома сталі павольна адчыняцца.
Першай зайшла мамачка Тарэза, за ёй Фока, апошнім заявіўся Капітон. У той жа момант пачуліся шум, крыкі, грукат. Няпрошаныя госці адзін за адным вылецелі з дому, быццам за імі гналася зграя сабак. Усе яны былі мокрыя з ног да галавы, нібы толькі што вылезлі з рэчкі. Следам за імі ляцелі талеркі, кубкі, патэльня, венік і яшчэ невядома што.
— Гэй, куды ж вы?! — рагатала старая.— А як жа варажба? Вы што, перадумалі?
— Ты бачыў, хто ў нас кідаўся? — спытала мамачка Тарэза ў Капітона.
— Ды яны, здаецца, самі паляцелі,— разгублена адказаў той, прыспешваючы хаду.
— Ну і вядзьмарка! — прашыпела мамачка Тарэза.— Каб за ёй самой усё жыццё талеркі ды патэльні лёталі!
Раздзел дзесяты
НОВЫЯ КЛОПАТЫ
— Яна спускаецца па лесвіцы,— ціха сказаў Сенбернар Ваўкалаку, асцярожна высоўваючы з-за дзвярэй пысу.
Ваўкалак нервова хадзіў па сваей спальні, і ў яго вачах былі неспакой і насцярога.
— Яна прайшла міма кухні і накіравалася ў пярэдні пакой,— праз некалькі імгненняў паведаміў Сенбернар, стоячы каля лесвіцы.
Ваўкалак уткнуўся галавой у дзверы і нервова зашкроб па іх кіпцюрамі.
— Яна разглядае на сцяне карціну. Яна азіраецца па баках... Яна...
Сенбернар спалохана змоўк.
— Ну?! — глуха зароў Ваўкалак.— Што яна робіць?
— Яна адчыніла дзверы... і выйшла з дому,— разгублена прамовіў Сенбернар.— Спыніць яе?
— Не трэба,— пасля хвіліннай паўзы змрочна адказаў Ваўкалак.— Хай...
У голасе яго чуліся боль і безнадзейнасць.
Луіза выйшла на ганак і азірнулася навокал. Да гэтага часу і дом, і сад яна бачыла толькі ў цемры, і тады яны здаваліся ёй змрочнымі і таемнымі. Цяпер усё ззяла ў сонечных промнях, ласкава спявалі птушкі, ціха шумелі дрэвы.
Дзяўчынка крыху пастаяла на ганку, а пасля няўпэўнена ступіла на сцяжынку, якая вяла ў сад. Вакол расло шмат дрэў: яблыні, грушы, вішні, слівы. Паміж дрэвамі былі раскіданы клумбы, але, Бог мой, на іх было сумна пазіраць. Усе яны зараслі пустазеллем ледзьве не ў чалавечы рост, праз якое адно зрэдку праглядвалі кветкі.
Читать дальше