Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга з дзіцячымі творамі, у якіх чытачоў чакаюць неверагодныя падарожжы ў самыя загадкавыя краіны з нерэальнымі героямі, так і звычайнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вядома, ёй давядзецца прывыкнуць да цябе... Мы таксама не адразу... Але, у рэшце рэшт, ты сам сказаў ёй, што яна застанецца тут назаўсёды.

— Я не магу чакаць доўга! — зароў Ваўкалак.— Яшчэ некалькі месяцаў, і ўжо ніякія чароўныя словы не дапамогуць нам зноў стаць людзьмі.

— Слухайце,— умяшаўся ў размову Даберман,— так мы будзем спрачацца бясконца. Я пайшоў клікаць дзяўчынку снедаць, а там будзе відаць, што нам рабіць далей.

Ваўкалак нічога не адказаў на гэта, адно цяжка ўздыхнуў.

Праз паўгадзіны ўсе сабраліся на кухні. Тут, як і ва ўсім доме, гарэлі свечкі. Іх было шмат, і зыркае святло даставала ва ўсе закуткі. Сіямская Кошка завіхалася каля газавай пліты, разлівала па талерках гарохавы суп. Папугай Лоры наразаў хлеб.

— Добрай раніцы! — сказала Луіза, выбіраючы позіркам месца, куды б ёй сесці.

Яна ўбачыла папугая, які наразае хлеб, з усмешкай кіўнула яму галавой, і паўтарыла:

— Добрай раніцы!

Сенбернар нахіліўся да самага вуха Ваўкалака і прашаптаў:

— Скажы ёй "добрай раніцы"!

Ваўкалак у нерашучасці пачаў круціцца ў крэсле, быццам сеў на нешта гарачае.

— Ну, давай жа, хутчэй! — падганяў яго Сенбернар.— А пасля скажы: "Як табе спалася, дзяўчынка?"

— Як вам спалася? — раптам спытала Луіза і абвяла ўсіх вясёлым позіркам.

Ваўкалак, які ўжо сабраўся з духам і раскрыў рот, каб задаць ёй тое ж самае пытанне, ад нечаканасці аж здрыгануўся і закашляўся.

— Вы не прастудзіліся часам? — спагадліва спытала Луіза.

— Так... хоць не... хоць... добрай раніцы... як табе спалася, дзяўчынка? — як заведзены, замармытаў Ваўкалак.

— О, мне сніўся цудоўны сон,— летуценна прамовіла Луіза.— Быццам прыгожая фея, уся ў белым і зіхоткім адзенні, паслала мяне ў далёкую краіну, каб я расчаравала там аднаго юнага каралевіча, якога злая Вядзьмарка ператварыла ў мядзведзя.

Пачуўшы гэта, Папугай Лоры ўпусціў нож, а Сіямская Кошка ледзьве не звалілася з услончыка, пры гэтым чарпак з гарохавым супам пацэліў міма талеркі. Даберман раптам закашляўся, а Сенбернар падскочыў, быццам яго выцяла токам. Ваўкалак вырачыў вочы і разявіў рот. "Ура!" — зразумеўшы словы дзяўчынкі па-свойму, запляскала ў ладкі Маленькае Сіямскае Кацяня, пасля чаго ўсе ўтаропіліся ў Луізу.

Луіза стаяла з заплюшчанымі вачыма, быццам у гэтае імгненне зноў апынулася недзе там, у сваім начным сне. Нарэшце яна расплюшчыла вочы, уздыхнула і сказала:

— Шкада, што гэта быў усяго толькі сон. Я так люблю розныя прыгоды.

— Толькі сон? — расчаравана перапытаў Сенбернар.

— Толькі сон? — як рэха, паўтарыў Даберман.

— Значыць, табе гэта ўсё прыснілася,— ціха прамовіла Маленькае Сіямскае Кацяня,— і ты не зможаш...

— Хопіць! — раптам крыкнуў Ваўкалак і з усяе моцы стукнуў кулаком па стале.— Больш ні слова! Есці! Я хачу есці!

Раздзел дзевяты

НЯЎДАЛЫ ВІЗІТ

— Яна знікла! Яна збегла ад нас! — мамачка Тарэза нервова хадзіла з кутка ў куток.— Я ўчора паўдня прасядзела каля яе дома, але там так ніхто і не з'явіўся!

Можа, вы яе чым пакрыўдзілі ці напалохалі? — нясмела сказаў Капітон — бацька Фокі.

Сам Фока сядзеў на канапе і, пакручваючы пальцам у носе, глядзеў па телевізары мультфільм.

Мамачка Тарэза бліснула на мужа злымі вачыма, і гнеў, які доўга блукаў па закутках яе душы, нарэшце вырваўся на волю.

— А ты, стары пень, што ты зрабіў для шчасця свайго адзінага сына?!

— А што я...— прамармытаў Капітон.

— А тое,— не дала яму дагаварыць мамачка Тарэза.— Ты ўжо даўно павінен быў абабегчы ўвесь горад, знайсці і прывесці сюды гэтую дзяўчынку.

— Але яшчэ ўчора ты казала, што яна сама прымчыцца сюды, як міленькая, насустрач свайму шчасцю,— паціснуў плячыма Капітон.

— Казала! I прымчалася б! Каб... каб... Каб не засаромелася. Фокачка!

— Ну? — нехаця адазваўся Фока.

— Я ведаю, што нам трэба зараз зрабіць.

— Ну?

— Збірайся, мы ідзём да Варажбіткі. Яна, пэўна, ведае, дзе цяпер знаходзіцца твая нявеста.

— Думаеш, яна нам што-небудзь выкладзе пасля ўсяго, што мы ёй нагаварылі ў мінулы раз? — ухмыльнуўся Фока.

— Выкладзе! — упэўнена сказала мамачка Тарэза.

— Чаму?

— Таму што размаўляць з ёй будзем не мы.

— А хто ж тады? — здзівіўся Фока.

— Ён! — мамачка Тарэза паказала на Капітона.

Праз некалькі хвілін яны ўжо стаялі каля дома старой Варажбіткі. Капітон уздыхнуў і няўпэўнена націснуў кнопку ў жалезнай, на маленькіх дзірачках, скрынцы дамафона. Дамафон тут жа ажыў.

— Каго там яшчэ ліха прынесла? — спытаў ён голасам старой Варажбіткі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x