Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга з дзіцячымі творамі, у якіх чытачоў чакаюць неверагодныя падарожжы ў самыя загадкавыя краіны з нерэальнымі героямі, так і звычайнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаю! Ёй трэба даць чаю з малінай! — следам за Сіямскай Кошкай падаліся і астатнія жыхары дома.

I толькі Ваўкалак застаўся на месцы, быццам нікога не заўважаў і нічога не чуў.

Назаўтра ўсе прахапіліся як ніколі рана.

— Ну, як яна? — з надзеяй спытаў Ваўкалак у Сіямскай Кошкі, якая выходзіла з пакоя Луізы.

— Кепска,— уздыхнула Сіямская Кошка.— Тэмпература яшчэ паднялася.

Ваўкалак крута развярнуўся і моўчкі накіраваўся ў свой пакой. З паўгадзіны яго ніхто не бачыў, і раптам дзверы расчыніліся і з іх не выйшаў, а выскачыў Ваўкалак. Ён, нічога нікому не кажучы, залятаў ва ўсе пакоі, тушыў на сценах свечкі і рэзка расхінаў на вокнах чорныя шторы. Усе былі вельмі здзіўленыя паводзінамі Ваўкалака, але ніхто не асмеліўся што-небудзь спытаць у яго — выгляд у пачвары быў такі, што здавалася, яна гатова разарваць любога, хто ў гэты момант звернецца да яе.

Дом упершыню за некалькі гадоў заліло сонечнае святло. З непрывычкі яно здавалася такім зыркім, што ўсе жыхары дома жмурыліся і хадзілі ледзь не навобмацак.

А Ваўкалак зноў схаваўся ў сваім пакоі і выйшаў з яго толькі праз гадзіну. Цяпер ён выглядаў зусім спакойным. Ваўкалак сеў каля ложка Луізы і ціха спытаў у дзяўчынкі:

— Ну, як ты?

— Нармальна,— паспрабавала сміхнуцца юная паланянка, але ўсмешка ў яе атрымалася зусім сумная.

Цэлы дзень праседзеў Ваўкалак каля дзяўчынкі. А позна ўвечары вярнуўся ў свой пакой, падышоў да стала, высунуў верхнюю шуфляду і дастаў люстэрка. Ён зірнуў у яго і, заплюшчыўшы вочы, глуха застагнаў: з люстэрка на Ваўкалака глядзеў старэнькі, нямоглы дзядок, у якім, хоць з цяжкасцю, але можна было прызнаць Гая.

Раздзел дванаццаты

ГАРДЗЕЙ ВЫДАЕ ТАЯМНЩУ

З таго часу, як Луіза і Гардзей не па сваей ахвоце разлучыліся, прайшло крыху больш за тыдзень. За гэты час хлопец так змяніўся, што яго адразу цяжка было пазнаць — твар асунуўся, зблажэў, вочы апухлі ад пастаяннага недасыпання. Ды і як тут заснеш, калі невядома, што з сястрой. Пэўна ж, ёй там не соладка.

Ва ўсім, што здарылася, Гардзей вінаваціў толькі сябе. Але больш за ўсё яго засмучала тое, што ён нічым не можа дапамагчы Луізе. Калі б яе захапілі ў палон звычайныя зладзеі, змагацца з імі было б значна прасцей. А як змагацца з тым, хто валодае чарадзействам (у тым, што Ваўкалак умее чараваць, Гардзей не сумняваўся?! Ва ўсялякім разе, не сілай. Так Луізе можна толькі нашкодзіць. I тады яны ўжо ніколі не сустрэнуцца.

Аднойчы, калі ўжо здавалася, што паратунку ад гэтай бяды зусім няма, дзверы Гардзеевай спальні з шумам расчыніліся. Гардзей ляжаў на ложку, уткнуўшыся галавой у падушку, і думаў пра Луізу.

— А-а, нарэшце! — пачуў ён незнаемы голас і з цяжкасцю адарваў галаву ад падушкі.

У дзвярах стаяла маленькая поўненькая жанчына, з-за спіны якой вызіраў юнак, падобны на яе як дзве кроплі вады.

— Нарэшце! — радасна паўтарыла жанчына.— Калі я не памыляюся, вы брат Луізы?

— Так,— адказаў Гардзей і неахвотна падняўся з ложка.

— Мяне завуць Тарэза, я мамачка вось гэтага прыгажуна... Фокачка, любачка, пакажыся.

Жанчына ўзяла сына за карак і выпхнула наперад.

— Што прывяло вас сюды? — глуха спытаў Гардзей, думкі якога былі ўсё яшчэ далека адгэтуль.

— Мы адны? — азірнуўшыся па баках, амаль шэптам спытала мамачка Тарэза і, адхіліўшы Фоку, падышла бліжэй да Гардзея.

— Адны,— паціснуў плячыма хлопец.— А...

— Тым лепш,— задаволена сказала мамачка Тарэза.— Вы чалавек, па ўсім відаць, сур'ёзны. Мы таксама людзі сур'ёзныя. Думаю, мы легка дамовімся.

— Аб чым? — недаўменна спытаў Гардзей.

— Мой сын,— мамачка Тарэза кіўнула галавой у бок Фокі,— хоча ажаніцца.

— Віншую. Але пры чым тут я?

— Гм, мой сын хоча ажаніцца з самай прыгожай дзяўчынай у нашым горадзе. А самая прыгожая дзяўчына ў нашым горадзе, як вядома, Луіза, ваша сястра. Вось мы і прыйшлі, каб разам з вамі абмеркаваць, як гэта лепш зрабіць.

— Гэта не смешна,— нахмурыўся Гардзей.— Тым больш цяпер.

— А мы і не збіраліся жартаваць!

— Тым горш для вас.

— Што гэта значыць? — усклікнула мамачка Тарэза.

— Гэта значыць, што вы зусім дарэмна сюды прыйшлі,— спакойна адказаў Гардзей.

— Але вы яшчэ не выслухалі нашы прапановы!

— Ды не хачу я слухаць вашы прапановы і ўвогуле гаварыць аб гэтым. Луіза ў палоне ў Ваўкалака, а вы тут са сваей жаніцьбай!..

Некалькі хвілін у пакоі было незвычайна ціха. Пачуўшы пра Ваўкалака, Фока ад страху часта-часта залыпаў вачыма і спінай адступіў да дзвярэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x