Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга з дзіцячымі творамі, у якіх чытачоў чакаюць неверагодныя падарожжы ў самыя загадкавыя краіны з нерэальнымі героямі, так і звычайнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ён разбіў мой любімы фотаздымак,— зароў Ваўкалак.— Я павінен пакараць яго за гэта. Ён назаўсёды застанецца тут.— Ваўкалак зірнуў на Гардзея і, зрабіўшы паўзу, дадаў: — Калі з яго мне будзе якая-небудзь карысць. Калі не — я кіну яго ў склеп, няхай памірае з голаду.

— Ну як жа...— Луіза ледзьве не плакала.— Гэта ж я ва ўсім вінавата. Гэта я ўгаварыла яго зайсці ў гэты дом, а ён не хацеў. Вазьміце лепей мяне замест яго.

— Цябе? Ты згодна заняць яго месца? — ад здзіўлення Ваўкалак нават расціснуў калматыя пальцы сваей учэпістай лапы, чым зрабіў вялікую ласку Гардзею, які праз некалькі імгненняў зусім бы задыхнуўся.

— Не, Луіза, не! — адразу закрычаў Гардзей ахрыплым голасам.— Ты сама не разумееш, што ты гаворыш! Я не дазволю табе!

— Калі я пагаджуся, вы адпусціце яго? — спытала Луіза ў Ваўкалака, быццам не чуючы брата.

— Адпушчу,— адказаў Ваўкалак.

— Я згодна.

— Але я хачу папярэдзіць цябе, што ты застанешся тут назаўсёды,— змрочна сказаў Ваўкалак.

— Не, Луіза, я не дазволю! — у адчаі крычаў Гардзей.

— Я згодна,— паўтарыла Луіза.— Але... Я амаль не бачу вас. Хто вы?

Зноў пачуўся страшны, нечалавечы стогн, і Ваўкалак паволі падышоў бліжэй да свечак на сцяне.

Луіза ўскрыкнула. Пад чалавечай вопраткай гаспадара дома было звярынае цела, пакрытае густой чорнай поўсцю. На знявечаным твары яго расла такая ж чорная поўсць, з якой выглядалі толькі хіжыя вочы ды вялікія воўчыя нос і пашча.

Зірнуўшы на твар Ваўкалака, Луіза са страху засланіла вочы рукамі.

Ваўкалак зноў застагнаў, і ў гэтым стогне чуліся боль і адчай.

— Я не дазволю вам здзекавацца з нас! — закрычаў Гардзей.— Зараз жа выпусціце нас адсюль!

Ад гэтых слоў Ваўкалак зусім раз'юшыўся.

— Выкіньце яго з майго дома! — зароў ён страшным голасам.

Даберман і Сенбернар тут жа накінуліся на Гардзея і пацягнулі яго да дзвярэй. Не паспеў ён апамятацца, як апынуўся за варотамі, якія тут жа з грукатам зачыніліся за ім. Лежачы на дарозе, Гардзей доўга яшчэ спрабаваў сцяміць, што рабіць далей.

Раздзел сёмы

ПАКОЙ ДЛЯ ПАЛАНЯНКІ

— Ты яго хоць не пакусаў? — спытаў Даберман Сенбернара, калі яны вярталіся ў дом.

— Я ж табе не якая-небудзь галодная псіна,— пакрыўдзіўся Сенбернар.

— Здаецца, яны неблагія людзі,— уздыхнуў Даберман, прапускаючы міма вушэй апошнія словы сябра.— Мне іх шкада. Невядома, чым уся гэтая гісторыя скончыцца.

— Хто яго ведае. Але ў нас з'явілася надзея.

— Якая надзея? — не зразумеў Даберман.

— Магчыма, гэта тая дзяўчына, якая ведае чароўныя словы, і яна здыме з нас закляцце.

— О, каб жа! — соладка ўздыхнуў Даберман.

— Ва ўсялякім разе, трэба заўсёды спадзявацца на лепшае,— сказаў Сенбернар.

Так яны дайшлі да пакоя, у якім знаходзіліся Луіза і Ваўкалак. Дзяўчынка адвярнулася ад Ваўкалака і стаяла з нізка апушчанай галавой.

— Вы нават не дазволілі мне развітацца з братам,— з крыўдай і болем у голасе сказала яна.

— Не думаю, што табе ад гэтага стала б лягчэй,— спакойна адказаў Ваўкалак.— Пойдзем, я правяду цябе ў твой пакой.

— У мой пакой? — здзівілася Луіза.

— Калі, вядома, ты не хочаш заначаваць дзе-небудзь тут — на падлозе ці ў крэсле.

Не азіраючыся, Ваўкалак стаў паволі падымацца па шырокай лесвіцы на другі паверх. Луіза некалькі імгненняў стаяла на месцы і пазірала ўслед страшыдлу, затым уздыхнула і падалася следам за ім.

На другім паверсе на сценах таксама гарэлі свечкі, але тут іх было мала, і ўсё патанала ў паўзмроку.

Луіза зайшла ў пакой, у якім ёй, магчыма, было суджана правесці ўсё астатняе жыццё. У параўнанні з іншымі пакоямі гэты падаўся дзяўчынцы больш утульным. Тут было болей святла і мэблі. У кутку стаяў ложак. Побач з ім — невысокі столік, мяккае вялікае крэсла. I самае галоўнае — доўгія, на ўсю сцяну, паліцы з кнігамі. Каля крэсла валялася некалькі дзіцячых цацак: плюшавае мядзведзяня, гумавая малпачка і пластмасавы верталёцік. Здавалася, Луізу тут даўно чакалі і гэты пакой спецыяльна падрыхтавалі да яе прыходу.

— Калі табе што-небудзь спатрэбіцца, Сіямская Кошка будзе ў суседнім пакоі,— буркнуў Ваўкалак.— Адной па доме табе хадзіць забаронена.

Чаму? — вырвалася ў Луізы. Дзяўчынка ніяк не магла звыкнуцца, што яна тут не госця, а паланянка.

Замест адказу Ваўкалак даволі моцна грукнуў дзвярыма, пасля чаго ў пакоі стала незвычайна ціха.

"Ну і няхай! — падумала Луіза, як толькі засталася адна.— Я наогул баялася, што мяне зачыняць у якім-небудзь склепе".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x