Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўлінка. А ты спадзяваўся ад мяне ўцячы, разумнік? ( Сурова .) Не чапай, кажу, бутэльку. Адкуль ты такі багаты? ( Паказвае рукой на абрус .) Хто плаціць будзе?

Яська. Не трэба плаціць, Паўлінка. Тут усё за так. ( Узнімаецца, падыходзіць да Паўлінкі, бярэ яе за руку і цягне да абруса .) Сядай, мая любая жоначка, частуйся.

Паўлінка( недаверліва ). А хто ўсё гэта прыгатаваў? Чые гэта сукенкі ды капялюшыкі? ( Паказвае на ўборы .) Прызнавайся, акаянец, завёў сабе кралю? ( Тупае нагой .)

Яська( сам сабе ). Давядзецца ёй тое-сёе растлумачыць, інакш наробіць гвалту і нас хуценька адсюль выпруць. ( Усаджвае Паўлінку пад яблыняй .) Гатаваць больш нічога не трэба, Паўлінка. А сукенкі ды капялюшыкі — гэта, напэўна, твае, калі ты ўжо тут апынулася.

Паўлінка. Мае? ( Не можа адвесці вачэй ад убораў .) Яська, ты не жартуеш? ( Усхопліваецца і бяжыць да ўбораў .)

Яська( важна ). Разумееш, Паўлінка, нам пашанцавала. Мы з табой у рай трапілі.

Паўлінка( як ад гарачага адводзіць руку ад сукенкі ). У які рай? Ты што, паспеў ужо прыняць на душу?

Яська. Ну, можа, не зусім у рай, але блізка да таго. ( Абводзіць рукой вакол сябе .) Працаваць не трэба, адно еш, пі ды гуляй уволю!

Паўлінка( хуценька пераапранаецца ў новую сукенку ). Усё жыццё марыла мець такую прыгожую сукенку! А які файны капялюшык! I праўда, рай!

Яська( адкаркоўвае нарэшце бутэльку і разлівае пітво ў два келіхі ). Застанемся з табой тут назаўсёды, калі толькі ўстрымаемся, каб забароненага не зрабіць.

Паўлінка. А што нам забаронена? ( Мяняе капялюшык .)

Яська. Ніколі не здагадаешся, Паўлінка. ( Смяецца .)

Паўлінка. Няўжо есці?

Яська. Ну, ты скажаш. Не паміраць жа нам з голаду.

Паўлінка. Тады, напэўна, піць.

Яська( абурана ). Які б гэта быў рай! Не, зусім не тое. Хадзі, вып’ем за нашае райскае жыццё.

Паўлінка ў новай сукенцы і ў капялюшыку сядае побач з Яськам. Выбраннікі лёсу чокаюцца, Яська выпівае, а Паўлінка выпускае келіх з рук.

Паўлінка( усплёсквае рукамі ). Ой, Ясечка, няўжо... ( Сарамліва азіраецца, нахіляецца да Яські і нешта шэпча яму на вуха .) Тады я не згодная. ( Плача .) Хадзем дамоў...

Яська. От кабеты! Адно ў галаве. ( Супакойвае Паўлінку .) Адам з Еваю не бралі шлюбу ў касцёле, а нас ксёндз блаславіў — нам можна.

Паўлінка. Яська, мне ўжо тут падабаецца! ( Цалуе Яську .) Але што ж тады нам забаронена?

Яська. Бачыш місу?

Паўлінка. Гэтую? ( Цягнецца рукой да місы .) Яська. Стой! Ты куды? ( Хапае Паўлінку за руку .) Місу чапаць забаронена.

Паўлінка. Місу? ( Са здзіўленнем глядзіць на місу .)

Яська з трывогаю — на Паўлінку. Нейкі час пануе напружанае маўчанне .

( Расчаравана .) Такое глунства! Хто ж павернецца ў яе бок, калі забаронена?

Яська( узрадавана ). Вось і цудоўна! Я заўсёды казаў, што ты ў мяне, Паўлінка, разумная кабета, бо свайго мужыка слухаешся. Давай яшчэ вып’ем па келіху ды нарэшце добра закусім. У мяне ўжо кішкі марша граюць. ( Бярэцца за бутэльку .)

Паўлінка. Пачакай, я толькі пераапрануся ў іншую сукенку! ( Усхопліваецца і бяжыць да ўбораў .) А ты не хочаш прымерыць новы гарнітур?

Яська. Мне і так добра. ( Сам сабе .) Хто нас тут бачыць? ( Налівае ў келіхі пітво .) Цудоўнае пітво, напэўна, які-небудзь нектар ці амброзія.

Паўлінка хуценька пераапранаецца ў іншую сукенку, мяняе капялюшык.

Паўлінка( какетліва ). Яська, зірні: падабаюся я табе ў такім строі?

Яська. Нішто сабе паненка. Але ў касцюме Евы ты мне падабаешся больш. ( Смяецца .)

Паўлінка. Фу, нецікава з табой. ( Круціцца, нечага шукае .)

Яська. Чаго шукаеш?

Паўлінка. Люстэрка.

Яська. Люстэрка, відаць, у раі не прадугледжана.

Паўлінка( уздыхае ). А... ( Азіраецца вакол .) Яська, а мы што, тут зусім адны?

Яська. Адны, дзякуй Богу. ( З гонарам .) Каму тут яшчэ быць?

Паўлінка. Шкада. ( Пераапранаецца ў сваё старое адзенне .)

Яська. Хадзі, жоначка, пакаштуй райскай ежы.

Паўлінка падыходзіць і сядае крыху ўбаку ад Яські. Яська з Паўлінкай моўчкі чокаюцца і выпіваюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x