Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яська(сам сабе ). Во небарака! А як мы з-за цябе хварэем ды паміраем?

Д’ябал. Апошнім часам я жыву на зямлі і стараюся як мага радзей наведваць пекла. Але і на зямлі цяпер цяжка знайсці добрае месца для адпачынку. Скажы, у што вы, людзі, ператварылі сваё жытло? Паўсюль пануюць гвалт і нянавісць, зайздрасць і ашуканства.

Яська. А хіба не ад цябе ўсё зло на зямлі?

Д’ябал. Павер мне, Яська: вось ужо дзве тысячы гадоў, як я не ўмешваюся ў вашыя справы. I што ад гэтага змянілася? Чалавек сам, без маёй дапамогі і нават насуперак майму жаданню, ператварае зямлю ў пекла! Прыдумвае такія рэчы, ад якіх мне робіцца страшна. Прызнаюся, я не адчуваю сябе тут, сярод вас, у бяспецы. ( З настальгіяй .) Я стаміўся. Я хачу назад у рай. Прагну цішыні і спакою.

Яська( сам сабе ). Бач ты, і яму ў рай захацелася, чорту лысаму.

Д’ябал. Я прызнаю сваю прыкрую памылку і хачу прасіць у Бога прабачэння. Ведаю, што я апошні з грэшнікаў, але спадзяюся на божую міласэрнасць. Калі я дапамагу людзям, можа, і мне даруецца? Вось чаму я прапаную табе, Яська, выправіць памылку Адама. ( З надзеяй .) Ну як, ты згодны?

Яська. Што мне губляць? Як кажуць, ці пан, ці прапаў. А якое выпрабаванне мяне чакае? ( Жартуе .) Не есці яблыкі?

Д’ябал. Не зазіраць у місу.

Яська( здзіўлена ). У якую місу?

Д’ябал. У звычайную, якая будзе стаяць на абрусе.

Яська. Шкада, я акурат яблыкі не люблю. ( Сам сабе .) Я думаў, ён бог ведае чаго запатрабуе, а тут такая дробязь. ( Да Д’ябла .) А дзе мне шукаць тую місу? Куды ісці?

Д’ябал падыходзіць да сцяны, вымае з кішэні крэйду і малюе дзверы .

Што гэта ты намаляваў?

Д’ябал. Не бачыш хіба? Дзверы.

Яська( у захапленні ). Проста ў рай?

Д’ябал. Можа, яшчэ не ў рай, але там табе спадабаецца. ( Адчыняе дзверы, з праёма ліецца яркае святло .)

Яська жагнаецца і, павагаўшыся, адной нагой пераступае парог.

Яська( азіраецца ). А ты?

Д’ябал. Мусіш пакуль ісці без мяне. Я магу ўвайсці толькі апошнім. Самым апошнім.

Яська( сам сабе ). I дзякуй Богу!

Д’ябал. Глядзі, Яська, я на цябе вельмі спадзяюся.

Яська знікае. Д’ябал зачыняе за ім дзверы. Чуваць жаночы голас: «Яська, ты дзе? Яська!» Д’ябал хмыкае і хаваецца за вуглом. З’яўляецца Паўлінка.

Паўлінка. Дзе падзеўся, валацуга? Колькі можна яго чакаць? Ох, доля мая гаротная! За якія грахі Бог пакараў мяне такім мужам? ( Заўважае зэдлік, але пятлі над ім не бачыць .) Наш зэдлік! Навошта Яська яго сюды прывалок? ( Азіраецца і заўважае дзверы ў сцяне .) Во, дзверы! А раней не было. ( Падыходзіць да дзвярэй, моцна штурхае іх .)

Дзверы адчыняюцца .

Бачылі? Чаго толькі не прыдумае мужык, каб ад жонкі скруціцца! Але я цябе, міленькі, і пад зямлёй знайду. ( Знікае за дзвярамі .)

З’ява другая

Райскі сад. Свеціць сонца, пяюць птушкі, цурчыць ручай. На галінах дрэў паразвешаны прыгожыя мужчынскія і жаночыя ўборы, элегантныя капялюшыкі.

На траве пад яблыняй засланы чароўны абрус, на якім поўна размаітых заморскіх трункаў, страў і прысмакаў.

Пасярэдзіне стаіць вялізная міса з накрыўкай.

З глыбіні саду выходзіць Яська.

Яська. Сапраўдны рай, без падману! Сонейка свеціць, птушачкі пяюць, ветрык павявае. Траўка зялёненькая, вадзічка ў ручаі чысценькая, навакол ні душы. ( Заўважае гарнітуры і сукенкі .) А гэта што за адзенне? Няўжо ад Адама і Евы засталося? ( Падыходзіць да мужчынскага гарнітура і мацае за край пінжака .) Не, здаецца, новае, проста з крамы. ( Заўважае абрус з пітвом і ежай .) Во, ёсць што выпіць і чым закусіць. Сапраўдны рай! ( Прысаджваецца пад яблыняй. Бярэ ў рукі адну бутэльку, потым другую, трэцюю .) Бач ты, усё не па-нашаму напісана. Райскія напоі і трункі. I стравы ўсе заморскія, хатнім не раўня. ( Заўважае місу .) А вось і міса. Вя-лі-зная. ( Разглядае місу .) Цікава, чаму ў яе зазіраць нельга? ( Спахопліваецца .) Нельга дык нельга. Звычайная міса. Вып’ю я лепш боскага пітва ды пакаштую анёльскай ежы. ( Бярэ ў рукі бутэльку і спрабуе яе адкаркаваць .)

Нечакана з-за дрэў выходзіць Паўлінка, заўважае Яську, ставіць рукі ў бокі.

Паўлінка. Ану, пастаў бутэльку на месца!

Яська( здзіўлена ). Паўлінка, ты адкуль тут узялася?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x