Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Якая прыгожая птушачка!

Яська. Лаві яе, лаві! Хапай за хвост!.. Паляцела птушачка.

Паўлінка. Што ж ты не ўлавіў яе, разява?

Яська. А навошта ты яе выпусціла?

Паўлінка. Хто ж мог ведаць, што яна сядзіць тамака, у місе?

Яська. Зусім не трэба было чапаць місы!

Паўлінка( усхліпвае ). Калі цікава.

Яська. Праз тваю цікаўнасць выпруць нас, пэўна, з раю. Эх, нап’юся з гора! ( Налівае сабе пітва .)

Паўлінка. А мы нікому не скажам. Ніхто ж не бачыў, як мы місу адкрывалі.

Яська. А калі спытаюцца, дзе падзелася птушка?

Паўлінка. Скажам, кот з’еў.

Яська вылівае ў рот пітво, але адразу ж выплёўвае і недаверліва нюхае келіх, потым — бутэльку. Паўлінка са здзіўленнем глядзіць на ежу, потым спрабуе накалоць на відэлец кавалак ежы, але ў яе нічога не атрымліваецца.

Яська. Цьфу, нектар зрабіўся як вада. ( Адкаркоўвае новую бутэльку, нюхае, пасля яшчэ адну .) Так і ёсць, звычайная вада. Ва ўсіх пляшках.

Паўлінка. Яська, зірні, які цуд: ежа сталася ўсё роўна як драўляная.

Яська. I пітво несапраўднае, і ежа. Канец нашаму раю. Зірні, што навокал робіцца.

Сонца хаваецца за хмары, сціхаюць птушыныя галасы, цурчанне ручая. Грыміць гром, бліскаюць маланкі, на сад насоўваецца густая цемра.

Паўлінка. Яська, я баюся. Я хачу дахаты.

Яська. Уцякайма адсюль хутчэй!

Уцякаюць з саду .

З’ява трэцяя

Перад Яськавай хатай. На лаўцы спіць, паклаўшы рукі пад галаву, гаспадар. Побач сядзіць Д’ябал і паліць цыгарэту.

Яська( прачынаецца ). Няўжо я дома? Бачыў дзіўны сон. Нібыта мы з Паўлінкай — у райскім садзе... уборы і капелюшы на дрэвах... абрус з ежай і пітвом... міса, птушка і... Так добра ўсё пачыналася і так недарэчна скончылася...

Д’ябал. Што, Яська, упусціў ты сваю птушку шчасця?

Яська( паварочвае галаву ). Ты? Дык гэта быў не сон?

Д’ябал. А я так на цябе спадзяваўся. Так шчыра хацеў вам, людзі, дапамагчы.

Яська( разводзіць рукамі ). Хіба я вінаваты? Паўлінка адкрыла місу і выпусціла птушку. Далася ёй тая міса...

Д’ябал. А ты куды глядзеў? Навошта дазволіў? Наракаў на Адама, а сам хіба лепшы за яго?

Яська( абараняецца ). Добра табе так казаць пра нас з Адамам. Каб у цябе была жонка — паглядзеў бы я, як бы ты з ёй упраўляўся.

Д’ябал. Зноў шукаеш, на каго зваліць віну, Яська? Калі не на Адама, дык на Еву, калі не на Бога, дык на д’ябла?

Яська. Анягож! Вядома, ты вінаваты. Няўдалае прыдумаў выпрабаванне. ( Выхоплівае ў Д’ябла з рук цыгарэту і курыць .) Адкуль у райскім садзе ўзялася Паўлінка? Мусіш прыдумаць нешта іншае. Дай яшчэ раз паспрабую! Каб я з гэтага месца не сышоў, калі зноў не датрымаю слова.

Д’ябал. Не сышоў бы з месца? ( Глядзіць Яську пад ногі .) А чаму і не? Здавалася б, такая дробязь. ( Задумваецца .) Толькі цяжка будзе вытрымаць. ( Уздыхае .) Баюся, ты не ўседзіш.

Яська. Дзе не ўседжу?

Д’ябал. Не ўседзіш цэлы дзень на лаўцы перад сваёй хатай, не кратаючыся з месца.

Яська. Жартуеш? Ці ж гэта выпрабаванне? Я і без загаду сяджу тут, бывае, праз цэлы дзень.

Д’ябал( сам сабе ). Менавіта, што без загаду. Але варта чалавеку нешта загадаць, і яму адразу карціць тое не выканаць.

Яська. Вось толькі каб Паўлінка зноў не ўлезла куды не трэба.

Д’ябал. Не хвалюйся, сёння нядзеля, я адправіў яе да бацькоў, у госці.

Яська( усхопліваецца ). Што? Ейныя бацькі даўно памерлі! ( Хапае Д’ябла загрудкі .) Куды падзеў маю жонку?

Д’ябал. Да тваіх бацькоў, дурань! ( Вызваляецца .)

Яська( збянтэжана ). Даруй, не разабраўся. ( Папраўляе на Д’яблу пі нжак.) Са мной такое здараецца. Значыцца, мушу сядзець тут да вечара і, калі вытрымаю, — траплю ў рай?

Д’ябал. Ты толькі пра сябе дбаеш, Яська. Хіба забыўся, дзеля чаго мы ўсё гэта задумалі?

Яська( адмахваецца ). Як жа, памятаю. Народ, чалавецтва. Нешта там наноў перапісваць трэба. Ты перапісвай. Я не супраць. Але мне свая кашуля бліжэй да цела. Дый сумняваюся я, што для ўсяго народа, для ўсяго чалавецтва ў раі хопіць месца за чароўным абрусам.

Д’ябал. Эх, Яська, які ж ты япгчэ цёмны і недалёкі. Ты не верыш ва ўсёмагутнасць Бога і не любіш бліжняга свайго, а гэта ёсць найважнейшая ўмова для выратавання душы. Чаму я, д’ябал, мушу табе гэта нагадваць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x