Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З-за вугла выходзіць Д’ябал, вымае з кішэні пачак цыгарэт і закурвае. У Д’ябла няголены твар, стомлены выгляд, пацёртая вопратка.

Гэй, добры чалавек, дай закурыць!

Д’ябал уважліва глядзіць на Яську, потым моўчкі аддае яму сваю цыгарэту .

( Зацягваецца .) Дзякуй табе, добры чалавек.

Д’ябал. Дык кажаш, ва ўсіх цяперашніх няшчасцях вінаваты Адам з Еваю?

Яська( важна ). Ясна, што яны.

Д’ябал. А яшчэ д’ябал?

Яська. Вядома. Хто нас усіх зводзіць, хто перашкаджае нашым намерам?

Д’ябал( асцярожна ). А... Бог?

Яська. О, і ён таксама! Чаму спіць у шапку, чаму не дапаможа?

Д’ябал. А ты? Ты сам?

Яська( разгублена ). Я? Што я магу? Хіба ад мяне нешта залежыць? ( Заводзіцца .) Вось каб я быў на месцы Адама — не паслухаўся б Еву, не сарваў бы яблык з дрэва. I жылі б мы з табой цяперака, братка, у раі, не мусілі б гнуць спіну ды пакутаваць.

Д’ябал. Жылі б у раі? ( Ажно падскоквае .) Хочаш, Яська, я дапамагу табе выправіць памылку Адама?

Яська( занепакоена ). А ты, чалазеча, кім будзеш? Скуль ты ўзяўся ў нашых мясцінах? ( Падазрона .) Скуль ты ведаеш маё імя?

Д’ябал. Я не чалавек. ( Уздыхае .) Я д’ябал.

Яська. Маці Божая! ( Са страху ледзь не звальваецца з зэдліка .)

Д’ябал падхоплівае яго і трымае за ногі. Ратуйце, вешаюся!

Д’ябал. Не бойся, я цябе трымаю. ( Дапамагае Яську зняць пятлю і злезці з зэдліка .)

Яська сядае на зэдлік і пераводзіць дух.

Яська. Праз цябе я мала не павесіўся.

Д’ябал. А ты хіба не меў такога намеру? ( Паказвае рукой на пятлю .)

Яська. Дзе там! Калі хочаш ведаць, я не першы раз вешаюся. Але не хапае адвагі. Узлезу на зэдлік, накіну пятлю на шыю, пастаю, пакуру. Уяўляю, як на маім пахаванні будуць галасіць сваякі ды суседзі, як жонка будзе сабе локці кусаць. Усміхнуся, здыму пятлю ды пайду сабе дахаты. Неяк лягчэй на душы робіцца, нібыта нанова на свет нарадзіўся.

Д’ябал. Не трэба вешацца, Яська. ( Бярэ Яську за руку .) Хочаш жыць у раі?

Яська. Хто ж не хоча? Але дзе ён цяпер, той рай? Ты паглядзі, што навакол адбываецца. ( Зноў заводзіцца. ) Эх, каб гэта наш першы бацька Адам не саграшыў...

Д’ябал( перапыняе ). Ты можаш выправіць памылку Адама. Ты наракаў, што ад цябе нічога не залежыць, што ты нічога не можаш. Зараз ад цябе залежыць усё, ты можаш выратаваць увесь Сусвет, Яська.

Яська( спалохана ). Як гэта?

Д’ябал. Адам не вытрымаў выпрабавання, паддаўся спакусе і быў выгнаны з раю. Прызнаюся, што і я да гэтага прычыніўся. Але зараз я хачу дапамагчы чалавеку выратавацца. Хачу, Яська, каб ты прайшоў выпрабаванне і перамог спакусу. Тады людзі вернуцца ў рай, перастануць гараваць ды пакутаваць, зажывуць весела ды шчасліва. ( Натхнёна .) Мы перапішам нанава твой лёс, зменім гісторыю тваёй краіны, павернем шляхі ўсяго чалавецтва!

Яська( збянтэжана ). Але чаму акурат я? Чаму ты прыйшоў сюды, да нас? Што, мы лепшыя за ўсіх? Не бачыш хіба, як мы жывём?

Д’ябал. Не лепшыя. Можа, якраз наадварот, горшыя. Але таму я вас і выбраў. А край ваш мне падабаецца. ( Сентыментальна .) Як там было ў паэта?

Яська( паслужліва ). «Широка страна моя родная!»

Д’ябал. Не, не тое.

Яська. «Litwo! Ojczyzno moja!»

Д’ябал. Зусім не тое. Ага, вось: «Паміж пустак, балот беларускай зямлі...»

Яська( перапыняе ). Ясна, дзе балоты — там і чэрці! ( Падазрона .) А табе навошта гэта ўсё? Дзеля чаго ты стараешся?

Д’ябал. Я стаміўся, Яська. Як ты ведаеш, калісьці вельмі даўно я быў анёлам і жыў у раі. Але потым з-за сваёй пыхі паўстаў супраць Бога і быў скінуты ў пекла. Я думаў, што я сам змагу быць Богам і збудую сабе іншы, яшчэ лепшы Сусвет! Але я памыліўся, Яська. Я не Бог, я нічога не магу стварыць, магу толькі разбураць і псаваць створанае Богам. Каб ты толькі пабачыў, як жахліва выглядае цяпер пекла, як там змрочна і няўтульна!

Яська. Божа барані!

Д’ябал. Доўгае знаходжанне там шкодзіць майму здароўю. Паглядзі на мяне: хіба я падобны на князя цемры, на ўладара зямлі?

Яська( прыглядаецца ). Прызнацца, выглядаеш ты як нейкі задрыпанец.

Д’ябал. Я адчуваю сябе старым і хворым. Я нават прымаю лекі! ( Вымае з кішэні жменю таблетак і паказвае Яську .) Хутка я пачну баяцца смерці. Я, вечны дух!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x