Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жыгімонт. Прымаць законы ― яшчэ не азначае выконваць іх. Пісаць на мове Радзівілаў і Алелькавічаў ― яшчэ не азначае паважаць іх мову і іх саміх. Абяцаць Гаштольду ― яшчэ не азначае выконваць абяцанкі...

Бона( з падвохам ). А як жа з сяброўствам?..

Жыгімонт. Такі падслухоўвалі?!.

Бона. Можна падумаць, што вы на гэта не разлічвалі...

Жыгімонт. Бо хацеў, каб яснавяльможная ведала, што кароль не толькі сабе знайшоў сябра, але і саюзніка каралеўству, пра якое каралеве варта было б думаць больш, чым пра свае амбіцыі.

Бона. Канцлер абвядзе нас вакол пальца, як рабіў гэта ўжо не раз!..

Жыгімонт. Канцлер Гаштольд непакоіцца за Вялікае княства, як і я непакоюся за Каралеўства Польскае. І мы, калі бывае трэба, водзім адзін аднаго не толькі вакол пальца, але і за нос. Тым не менш я давяраю Гаштольду, бо менавіта ён, Гаштольд, шукае збліжэння з Аўстрыяй і з Прусіяй, а не з Масковіяй. І не хто іншы, як ён, Гаштольд, у свой час схіліў вялікі сейм, каб той яшчэ пры маім жыцці зрабіў нашага сына Аўгуста маім пераемнікам. Такога яшчэ не ведаў свет!

Бона. Баста! Баста! Гэта я зрабіла Аўгуста наследнікам караля!

Жыгімонт( пасля паўзы, не слухаючы ). Пад рукой Гаштольда дзяржава, паны-рада, вальнадумная шляхта. Іх пальцы на маёй шыі! І пра гэта яснавяльможная каралева таксама чула! І рана ці позна яны не толькі прымуць, але і надрукуюць свае законы. Лепш было б зрабіць гэта з нашае волі, з нашае ласкі і нашага блаславення.

Бона( катэгарычна ). Ніколі! Ці пасля маёй смерці! Баста!

Жыгімонт. Кароль ці нават каралева могуць памерці. А каралеўства павінна жыць! Польшча павінна жыць! І яна будзе жыць. І добра, каб у міры і згодзе з Вялікім княствам...

Бона. І з Масковіяй...

Жыгімонт. І з Масковіяй, і з Турцыяй, і з Аўстрыяй, і з Венгрыяй, і з Чэхіяй, і з Прусіяй, і з імператарам Вялікай Рымскай імперыі. Інакш ― пагібель! Каралеўская казна пустая, войска непаслухмянае, у дзяржаве разарэнне і мор, якіх яшчэ не было. І вам, яснавяльможная, варта было б памаліцца на Вялікае княства, якое стаіць заслонаю і ад маскавітаў, і ад татараў, і ад турак. І карона не зваліцца, калі каралева хоць для прыліку схіліць галаву перад тымі ж Радзівіламі, Гаштольдамі, Сапегамі ці Алелькавічамі. Дзякуй табе, Божа, што яны яшчэ не адмаўляюць Ягелонам у сваёй дружбе і падтрымцы.

Бона. Але якой цаной вы купляеце іх дружбу?!.

Жыгімонт. Калі ўсё цаніць на грошы, можна чорту душу прадаць...

Бона( паднімае ўверх рукі ). О Санта Мадонна!О Польшча?! O Rzeczpospolita?!

Жыгімонт. Не трэба заломваць рукі. Трэба раз і назаўсёды засвоіць, што ў Польшчы, не кажучы пра Вялікае княства, не прынята, каб камандавала жанчына.

Бона. А калі жанчына ― каралева?..

Жыгімонт. Тым больш. Тут нават караля выбіраюць, які не заўсёды па сваёй волі выбірае каралеву... Усё! Баста!

Бона. Санта Мадонна...

Сцэна зацямняецца .

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

ІV

Познань. Скарына ў вязніцы. Грымяць запоры, уваходзіць Вартаўнік .

Вартаўнік. Лічы, братачка, што табе пашанцавала: мальцы гатовы, Анэлька згодная, другога каня купіў, хоць і не такога, як канакрады звялі, але ехаць можна. ( Вымае з-за пазухі свечку, запалкі, бутэлечку чарніла, гусінае пяро і аркуш паперы .) У самога пракурора пазычыў. Хацеў падзякаваць, ды пабаяўся, каб не дагналі. Напішы ім на памяць, каб шукалі ветру ў полі. А да раніцы наш і след прастыне.

Скарына. Рызыкоўны ты мужык, як я бачу!!.

Вартаўнік. У нас у Полацку амаль усе такія: за дружбу ― што ў вір, што ў балота!.. А Анэлька дык мяне яшчэ і разумным лічыць. А ёй пожна верыць, як мне!

Скарына. Тады канешне... А мальцам тваім ― колькі?

Вартаўнік. Што ― колькі?..

Скарына. Гадоў колькі?..

Вартаўнік. Семнаццаць.

Скарына. На двух?

Вартаўнік. Чаму на двух? Кожнаму па семнаццаць. Мне Анэлька адразу двойнечку прэзентавала. А пастараешся, кажа, то мне і трох не цяжка. У Познані, маўляў, на гэта кожная здатная. Я табе, братачка, шчыра, па-зямляцку скажу, калі яшчэ не жанаты, то лепей жонкі за польку не знойдзеш. Без мух бабы! І калі ты да яе з ласкаю, то яна за табою...

Скарына( перапыняе ). І ўсё ж уцякаць з Познані не будзем...

Вартаўнік( разгублена ). А што ж мы тады будзем?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x