Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек у чорным. Адносіны каралевы з канцлерам?

Бона. Мы ворагі да смерці.

Чалавек у чорным. Не пра тое я!

Бона. Канцлер Гаштольд усімі сродкамі змагаецца за незалежнасць Вялікага княства супраць уніі з Польшчай. Ён жа ўстанавіў адносіны з аўстрыйскім дваром і з прускім герцагам Альбрэхтам. Ён жа авалодаў маёнткамі ў Троках, Вільні, Падляшшы, Любчы, Ашмянах, Біржы, Койданаве. Ён жа разам з Радзівілам пазбавіў мяне магчымасці набыць і адсудзіць маёнткі ў шэрагу паветаў Вялікага княства. І я прасіла б...

Чалавек у чорным. Наша вока ўсё бачыць. Наша вуха ўсё чуе. ( Падае руку для пацалунка )

Бона пакорліва цалуе руку і знікае .

З успамінаў Скарыны

Вільня. Скарына ў рэзідэнцыі Гаштольда .

Скарына. Даруйце, шаноўны канцлер, але я гляджу на Статут Вялікага княства як на своеасаблівую канстытуцыю незалежнасці слаўнай Літоўскай дзяржавы. І яго друкаванне на друкарскім варштаце стала б не толькі гістарычнай адзнакай высокай прававой культуры ў краі, але і важнай унутранай і знешнепалітычнай акцыяй на ўсходзе Еўропы. Надрукаваны Статут стаў бы першым сапраўдным сімвалам беларускасці. Ён засведчыў бы арыгінальнасць і еўрапейскую годнасць жывой беларускай мовы і пісьмовай культуры. Мова, што б мы ні гаварылі, жыве пад пагрозай паланізацыі.

Гаштольд. Доктар, вы стараецеся пераканаць мяне ў тым, у чым я даўно ўжо перакананы, і я запэўніваю вас, што выданне Статута чакае большасць адукаваных і знакамітых людзей княства, не кажучы пра шляхту. Але гэтага баяцца дзяржаўцы ў каралеўстве, гэтага не хоча каралева, гэтаму да апошняга будзе перашкаджаць каталіцкая царква, да якой я, дарэчы, належу.

Скарына. Даруйце, але гэта якраз тая "недарзчнасць", якой я не разумею.

Гаштольд( пасля паўзы ). Калі дасць вам Бог, некалі зразумееце. Між іншым, я пакуль так і не зразумеў, якому вы Богу самі моліцеся.

Скарына. Калі шчыра, то ніякаму, хоць гэта зусім не азначае, што я не маю цара ў галаве, а Бога ў сэрцы...

Гаштольд. Брава, доктар!

Скарына. Я пра «недарэчнасць» толькі таму, што і польскім магнатам, і каралю, і каралеве, і нават каталіцкай царкве давядзецца лічыцца з тым, чаго хоча беларуская шляхта сваёй Айчыне. Чаго хоча люд паспаліты сваёй Бацькаўшчыне.

Гаштольд. Можна зразумець і шляхту, і люд паспаліты, і вас, доктар Скарына, з вашым захапленнем такімі моцнымі сёння ідэямі, як незалежнасць, справядлівасць, дабрыня, чалавекалюбства, асветніцтва, хараство, гармонія...

Скарына. Дазволю сабе запярэчыць, што ўсё тое, што вы пералічылі, ужо не мода. Гэтым пачынае жьць цэлы свет. Было б крыўдна спазніцца на гэтае людское свята.

Гаштольд. Можа, і не мода. Можа, і не варта спазняцца. Зазначу толькі не ў крыўду, што вы думаеце вельмі далёка ад рэальнасці. А яна жорсткая і няўмольная. Яе трэба ведаць, прадбачьщь і ўмець змяняць, а змяняць на карысць усё той жа Айчыны, якую кожны ўяўляе і бачыць па-свойму: кароль ― як вотчыну, з якой можна здзерці сем шкур; каралева з епіскапамі ― як каталіцкі прыход, у якім можна распараджацца і чужой маёмасцю, і чужымі душамі; магнаты, да іх належу і я сам,― як арэну барацьбы і з каронаю і з папскай курыяй; а шляхта ― як поле бітвы з магнацкім самаўладствам. А для тых, хто на самым нізе ці, як вы кажаце, для люду паспалітага, Айчына ― гэта тое, што дае ўратавацца і ад каралёў, і ад епіскапаў, і ад магнатаў, і ад шляхты, і бог ведае яшчэ ад якіх насільнікаў усё той жа Айчыны-Бацькаўшчыны, сапраўдных законаў для якой мы, нажаль, яшчэ не напісалі і бог ведае, калі напішам.

Скарына. Але тое, што напісалі, павінна быць ведама людзям. Законы павінны жыць, дзейнічаць, змагацца. І гэта яшчэ не ўсё. Законы, якія мы з вамі зрабілі на мове народа, гэта якраз тое багацце дзяржавы і народа, якое сцвярджае іх годнасць перад народамі-суседзямі. Законы, як нішто іншае, садзейнічаюць захаванню, пашырэнню і развіццю мовы і літаратуры, і вы ведаеце, што менавіта яны сцвярджаюць іх значэнне як унутры дзяржавы, так і далёка за яе межамі.

Гаштольд. Вы былі б несправядлівы, доктар, калі б западозрылі мяне ў абыякавасці да роднай нам мовы. Тое, што сёння беларуская мова ― мова вялікай дзяржавы і што сам кароль вымушаны звяртацца да нас на нашай мове, а каралева трымае пры сабе перакладчыка з італьянскай на беларускую, не ў малой ступені мая заслуга і заслуга маёй канцылярыі. Сёння менавіта яна, канцылярыя канцлера Гаштольда, яе заканадаўцы і пісары надаюць пэўную накіраванасць развіццю мовы народа Вялікага княства. Паны-рада, сейм, мая канцылярыя ствараюць, пішуць і рэдагуюць безліч папер, дакументаў, заканадаўчых актаў і грамат. Мае пісары, як ніхто, ведаюць цану выразнаму слову народа. Ім пакланіся, доктар Скарына! Гэта яны стварылі перадумовы таго, што наша мова стала дзяржаўнаю. І пакуль жыве наша дзяржава, будзе жыць і яе мова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x