Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скарына. Але ж вы не будзеце пярэчыць, што, пакуль жыве мова, будзе жыць і дзяржава. Будзе жыць дзяржаўнасць!

Гаштольд. Не буду пярэчыць. Я толькі, бадай што, не здолею дапамагчы вам надрукаваць Статут у межах нашай дзяржавы. Дакладней, каб і здолеў, то мне, як і вам, перашкодзяць зрабіць гэта.

Скарына( у роспачы ). Але ж гэта наш Статут, а не каралеўскі!

Гаштольд. Улічыце, доктар, што Гаштольд толькі канцлер у караля і вялікага князя, а не вялікі князь...

Скарына. Шкада.

Гаштольд. Шкада.

Абодва смяюцца .

Скарына. Што вы параіце мне, шаноўны канцлер?

Гаштольд. Я парадуюся разам з вамі, шаноўны доктар, калі вам удасца надрукаваць Статут за межамі нашай Айчыны.

Скарына. Бедная Айчына...

Гаштольд. Не будзем губляць надзеі набагацець...

Скарына. Не будзем.

Развітваюцца .

Сцэна зяцямняецца .

VІІ

Кракаў. Гаштольд і Жыгімонт прагульваюцца па прасцэніуму .

Гаштольд. Ваша вялікасць, мы не можам не лічыцца з доктарам Скарынай. Яго непараўнальны розум, дасведчанасць, глыбокія веды ў многіх навуках, яго працаздольнасць і працавітасць на карысць сваёй дзяржавы і свайго народа, нарэшце, яго...

Жыгімонт( перахоплівае ). .. .яго упартасць...

Гаштольд. І яго упартасць. Яна робіць яму гонар, але можа каштаваць і жыцця... І тут у вас, у Польшчы, і там у нас, у Вялікім княстве...

Жыгімонт. Што вы яшчэ ад мяне хочаце?..

Гаштольд. Доктар Скарына другі ў Еўропе, пасля чэхаў, пераклаў Біблію на мову свайго народа і надрукаваў яе. Гэта падзея незвычайная, гістарычная падзея! Ад яе нельга адлучыць Скарыну, між іншым, як і ад Статута Вялікага княства, у які ён уклаў і сваю душу і свой розум. Друкарня Скарыны ў Вільні, працу ў якой ён прыпыніў, бо быў заняты Статутам, магла б пакласці пачатак...

Жыгімонт( вельмі агрэсіўна ). Яне дазволю друкаваць ерэтычныя кнігі на тэрыторыі ( падкрэслена ) майго каралеўства!

Гаштольд. Скарына мяркуе надрукаваць толькі каралеўскі Статут...

Жыгімонт( крыху мякчэй ). Яне магу адмяніць папскія эдыкты на забарону друкавання ўсіх кніг, акрамя богаслужэбных лацінскіх. І вы добра ведаеце, як гэтаму ўзрадаваўся біскуп Ян.

Гаштольд. Я яшчэ ведаю і тое, як ваша вялікасць настойліва вывучала і прыстойна ведае беларускую мову. Біскуп Ян мог бы ў гэтай справе пайсці за бацькам...

Жыгімонт( амаль па-свойску ). Ён, як і я, баіцца каралевы і не хоча сварыцца з рымскай курыяй. А дакладней, ён падае сябе большым католікам, чым сам Папа Рымскі, толькі дзеля таго, каб насаліць каралеве. Любасць у іх узаемная і глыбокая.

Гаштольд. І ўсё ж я не думаю, што вы лічыце за лепшае пасварыцца з праваслаўнымі князямі Вялікага княства Літоўскага. А сярод іх нямала міласнікаў асветы і друкаванай кнігі на роднай мове. Возьмем хоць гетмана Канстанціна Астрожскага, хоць князёў Алелькавічаў. Адзін Юрый Слуцкі чаго варты ды і іншыя...

Жыгімонт( злуецца ). У вас, канцлер, дурная звычка палохаць.

Гаштольд( аж хрысціцца ). Даруйце! Я толькі хацеў папярэдзіць вашу вялікасць, што доктара Скарыну з яго яснай галавою, добрым сэрцам і ўмелымі рукамі можа прыбраць Масковія, як прыбрала ўжо многіх нашых майстроў і мастакоў, што аздобілі іх храмы на зайздрасць усяму свету.

Доктар Скарына паказаў сваю здольнасць не толькі ў перакладзе богаслужэбных кніг на беларускую мову, але і надрукаваў Апостала на царкоўнаславянскай. Гэта якраз тое, чаго яшчэ не было на Маскве. Князі Алелькавічы ў хаўрусе з іншымі вам жа на шкоду могуць дапамагчы і доктару Скарыне і Маскве ўмацаваць і без таго магутнае праваслаўе.

Жыгімонт( занепакоена ). Яны не пасмеюць гэтага зрабіць...

Гаштольд. Пасмеюць. Запэўніваю вас, што пасмеюць, як пасмелі некалі пасля смерці караля Аляксандра ўзвесці вашу вялікасць на велікакняскі прастол нават не параіўшыся з польскімі магнатамі. І вы ведаеце, што ім нічога не заставалася, як абраць вашу вялікасць каралём Польшчы.

Жыгімонт( з прыкрасцю ). Ну пры чым тут гэта?

Гаштольд. Толькі пры тым, што нашы князі, і праваслаўныя і католікі, вельмі лёгка дагаварваюцца, калі бачаць, што могуць зрабіць вам прыкрасць, а то і шкоду. А доктар Скарына са сваёй справаю ― якраз той выпадак. І я вельмі баюся, каб вялікі князь маскоўскі Васілій ІІІ не пасмяяўся з караля польскага Жыгімонта І. А ведаючы схільнасці і характар доктара Скарыны, я маю смеласць запэўніць вас у магчымасці такога смеху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x