Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бона( іранічна ). Мы ўдзячны знакамітаму доктару. Ва ўсякім разе, становіцца зразумелым, чаму шляхта на сеймах ігнаруе волю караля і не прымае Статут... Назавіце мне хоць адну дзяржаву, дзе законы манархаў так зацята адвяргаюцца падданымі ўжо больш за шэсць гадоў?.. Няма такіх дзяржаў!

Гаштольд. Але ж не было яшчэ і такіх законаў...

Жыгімонт. Канцлер мае рацыю.

Бона. Якая карысць ад непрынятых законаў?

Гаштольд. Законы будуць прыняты, але магнаты і паны-рада чакаюць ад нас уступак.

Бона. Не ад вас, а ад нас!

Гаштольд. Яны патрабуюць ад кароны захаваць усе старыя пастановы, а новыя не прымаць без іх удзелу. Рада настойвае на літаральным запісе ў Статуце: вялікі князь бярэ на сябе абавязак дзяржаву яго міласці Вялікае княства Літоўскае і паноў-раду ні ў чым не прыніжаць... Гэта па меншай меры...

Бона. Не трэба нас палохаць, канцлер!

Гаштольд. Божа нас барані. Але закон пра забарону адбіраць зямлю, некалі дараваную каралямі Ягелонамі нашым падданым, трэба ў Статут унесці.

Бона. Я выкупляю каралеўскія землі! Я абурана намёкамі канцлера!

Жыгімонт. Канцлер, не намякайце! Што ў вас яшчэ, доктар?

Скарына. Я далучыўся б да пана канцлера, а ў Статут дадаў бы яшчэ палажэнне, якога чакаюць як магнаты, так і паны-рада, пра тое, што ў землях Вялікага княства Літоўскага ні кароль, ні яго нашчадкі нікому з чужаземцаў не будуць даваць ва ўладанне зямель, замкаў, гарадоў і якіх бы то ні было званняў і чыноў, але толькі мясцовым уражэнцам Вялікага княства.

Бона. Ці не занадта вы многа хочаце, шаноўны доктар?

Гаштольд. Гэтага хоча Вялікае княства!

Бона. Санта Мадонна!

Жыгімонт( міралюбна ). дарагі Альбрэхт, не треба думаць, што наша княства даражэй вам, чым нам.

Бона. Канцлер з доктарам проста згаварыліся!

Скарына. Я толькі мушу сказаць, яснавялькожная каралева, што інтарэсы Вялікага княства пацерпяць страты, калі ў Статуце не будуць замацаваны правы і прывілеі не толькі шляхты, але і люду простага.

Бона. А гэта нешта ўжо зусім новае!.. Нечуванае!..

Ян( перапалохана ). Пабойцеся Бога, доктар Скарына!

Гаштольд. Бог не будзе ў крыўдзе, калі кароль і вялікі князь захаваюць у цэласнасці вольнасці княжат, панят, шляхціцаў і мяшчан.

Скарына. І калі мяшчане ўсіх гарадоў будуць адказныя перад судом за раны і забойствы сялян.

Гаштольд. Калі закон забароніць няволю, залог і куплю-продаж хрысціян жыдам і татарам.

Скарына. І калі ваяводамі будуць адбірацца тайныя корчмы, ад якіх нараджаецца так многа зла на нашай зямлі.

Ян. Даўно пара!

Бона. Брава, біскуп! Доктару ўдалося закалыхаць не толькі караля і канцлера, але і вас. А можа, вы ўсе заадно разам з каралём?!.

Жыгімонт( іранічна ). Найяснейшая каралева! Ці ж не бачна, як мы аднадушны...

Бона. Неверагодна! І законы, і вольнасці, і суды ― адны для ўсіх: ад князя да селяніна. Нас жа засмяе Еўропа!

Скарына. Можа і так стацца, найяснейшая каралева, што Еўропе ў нас давядзецца вучыцца. Тым больш што вы даўно дакляруеце стварыць шчаслівае каралеўства па Платонавым узоры...

Бона. Мне шкада вас, летуценнік!

Скарына. Так, летуценнік. І мой дэвіз ― роўная свабода ўсім, агульнае багацце для ўсіх. І ён не прыдуманы некім злым. Ён паходзіць ад закона прыроджанага: тое чыніце іншым усім, што самому люба ад іншых усіх. І таго не чыніце іншым, чаго сам сабе не хочаш ад іх меці...

Бона. Вы, доктар Скарына, на здзіўленне лёгка нажываеце сабе не толькі супраціўнікаў, але і ворагаў.

Скарына. Вышэй за ўсё на свеце я цаню ісціну, яснавяльможная каралева.

Гаштольд. Я падзяляю гэтую думку доктара, як і многія яго заўвагі да Статута, хоць мы з ім далёка не ў дружбе.

Ян. А я з доктарам у даўняй дружбе, але мне ўсё ж падалося, што ён сёння вольна ці не вольна наважыўся не столькі ўмацоўваць новымі законамі дзяржаву, колькі прапаведаваць рэфармацыю і роўнасць усіх перад законам. Перад Богам ― згодзен, але ж не перад законамі... Ужо сам факт пастаноўкі вамі, доктар, на першае месца натуральнага ці, як вы кажаце, прыроджанага чалавечага права, раней Бібліі і кананічнага права, сведчыць аб шкодным і небяспечным вальнадумстве.

Бона. Мы былі б далёка ад ісціны, калі б сказалі, што ў нас сяброўскія адносіны да біскупа Яна, але да яго ацэнкі вальнадумства доктара ( глядзіць на караля ) мы далучаемся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x