Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бона. О, Санта Мадонна! Можа, прачнемся, ваша вялікасць?!. Прэсто! Прэсто!

Жыгімонт( падхапіўшыся, перапалохана і таропка абувае чаравікі ). Такі быў сон!.. Такі сон...

Бона( надзявае каралю карону, дае ў рукі «дзяржаву» ). Ноччу, ноччу, ваша каралеўская вялікасць, будзеце сны глядзець...

Жыгімонт. Ноччу, мая слаўная каралева, як і заўсёды, я буду глядзець на вас, і не ў сне, а наяве...

Бона( сур'ёзна ). Жартаваць, між іншым, таксама будзем ноччу...

Жыгімонт( не расшалопаў здзеку ). Была б ваша воля...

Бона( смяецца ). Мая воля будзе... была б ваша моц.

Жыгімонт( разгублена і вікавата ). Ну... тут ужо, як выпадзе...

Бона. О, Санта Мадонна! ( Садзіцца на свой трон, звоніць у званочак .)

З'яўляецца канцлер Гаштольд, схіляе галаву .

Яго вялікасць хоча бачыць доктара Скарыну і епіскапа Яна. ( З'едліва .) Не лішнімі і вы будзеце, шаноўны канцлер...

Пакланіўшыся, канцлер выходзіць і вяртаецца зараз жа са Скарынай і епіскапам Янам. Запрошаныя вітаюць караля і каралеву нізкімі паклонамі. Усе апрануты згодна сваіх пасад і званняў. Скарына ― у доктарскай мантыі і берэце, які не здымае нават перад каронай .

Жыгімонт. Мы хацелі б прасіць нашых шаноўных канцлера і епіскапа даць магчымасць многавучонаму і знакамітаму мужу Францыску, сыну Скарыніну, пазнаёміцца з канчатковым тэкстам Статута Вялікага княства Літоўскага, да якога б ён прыклаў сваю руку і розум, які мы высока цэнім, і менавіта да таго, як вынесці названы збор законаў княства нашага на зацвярджэнне сейма.

Скарына( нечакана ). Калі ваша вялікасць дазволіць, я скажу, што гэта справа мною ўжо зроблена ў межах маіх здольнасцей...

Бона( здзіўлена ). О-о!

Жыгімонт. Але ж Статут, распрацаваны пад апякунствам нашага канцлера ( глядзіць на Гаштольда ), быў толькі ў нас ( глядзіць на каралеву ) і ў епіскапа Яна.

Скарына. Яне быў бы Францыскам Скарынай, калі б упусціў магчымасць пазнаёміцца і ўнесці сваю лепту ў святую справу вашай вялікасці, якая робіцца на карысць маёй Айчыны.

Бона( з'едліва ). На карысць нашага каралеўства і нашага княства, хацеў сказаць слаўны доктар.

Скарына. Менавіта так, мая слаўная каралева...

Жыгімонт. Вы наважыліся зараз жа і выказаць свае заўвагі?..

Скарына. Менавіта так, ваша вялікасць. .. І, з вашага дазволу, не столькі заўвагі, колькі прапановы...

Бона( паспешліва ). Мы слухаем вас, доктар...

Жыгімонт. Так, слухаем...

Скарына. Пры ўсёй важнасці і каштоўнасці зробленага па абагульненні законаў і прывілеяў нашага княства, Статуту, як мне здаецца, неабходна надаць пэўную стройнасць, як усякаму твору высокай навукі і мастацтва. І перш-наперш прымяніць строгую сістэму і структуру размяшчэння прававых нормаў. А таксама ўключыць тыповыя і абагульненыя нормы, якія ў першую чаргу тычыліся б дзяржаўнай юрысдыкцыі і дзяржаўнага кіравання.

Бона. Даруйце, але мяне здзіўляе, як вы маглі не заўважыць сістэмы і структуры?!.

Скарына. Справа ў тым, што я хацеў бы прапанаваць сваю...

Бона. Наш доктар не памрэ ад сціпласці...

Скарына( весела і прыязна ). Мая слаўная каралева, сапраўды, я, відаць, памру ад нечага іншага, бо не змагу адмовіцца ад таго, што ўжо ведаю.

Бона. Пабойцеся Бога, доктар, вашы грахі ў яго на ўліку.

Скарына. Бог і кароль мне найвышэйшыя суддзі.

Бона. Але ж навошта нажываць сабе ворагаў?

Ян. Ваша прыязнасць, яснавяльможная каралева, да доктара Скарыны ведама і Богу і каралю.

Бона( са злосцю ). Санта Мадонна!..

Жыгімонт( строга ). Ян! Яне дзеля таго цябе сюды паклікаў...

Ян( нібы пакорліва ). Палюбіце адзін аднаго, як Бога нашага і памазанніка яго...

Бона( са злосцю ). Амін! Прэсто! Прэсто, доктар Скарына!

Жыгімонт. Гаварыце, доктар!

Скарына. Раздзелам першым бачу законы, дадзеныя дзяржаве, нашаму Вялікаму княству Літоўскаму, Рускаму, Жамойцкаму. Другі раздзел ― аб абароне земскай; трэці ― аб вольнасцях щляхты. Найгалоўнейшым жа лічу сцвярджэнне суверэнітэту дзяржавы насуперак існуючаму касмапалітызму. А яшчэ адзінства права і прыярытэт пісанага права перад правам звычаёвым. Я запісаў бы літаральна: жадаем і пастанаўляем і на вечныя часы павінна быць захавана, што ўсе нашыя падданыя як бедныя, так і багатыя, якога б саслоўя і становішча яны ні былі, роўна і аднолькава павінны быць судзімы па гэтых пісаных законах, а калі б суддзі судзілі інакш, то павінны былі б самі быць судзімы. Без гэтага, пан канцлер, сейм зноў адхіліць праект Статута.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x