Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе прывіды знікаюць. Вязніца патанае ў цемры. Чуваць толькі спеў Скарыны і Маргарыты :

Ой, скінусь я ды зязюлькаю,
Да маленькаю, да рабенькаю.
Да маленькаю, да рабенькаю.
Да маленькаю, да рабенькаю.
Да палачу ж я к доньцы ў госці...

ІІ

Сцэна асвятляецца.

У дзвярах стаіць Вартаўнік .

Вартаўнік. Спяваеш, няшчасны?..

Скарына( цытуе па памяці ). "В певнице ест справедливость, там ест чистота, душевная и телесная. Там ест наука всякое правды. Там мудрость и разум совершеный. Там ест милость и друголюбство без ильсти и вси иные добрые нравы, якобы со источника оттоле походять. ...Псалмы якобы сокровище всих драгих скарбов, всякии немощи, духовныи и телесныи, уздравляють, душу и смыслы освещають, гнев н ярость усмиряють, мир и покой чинять, смуток и печаль отгоняють, чувствие в молитвах дають, людей в приязнь зводять, ласку и милость укрепляють, бесы изгоняють, ангелы на помощь призывають..."

Вартаўнік садзіцца на лаўку, доўга маўчыць. Відаць, словы Скарыны ўразілі яго.

Вартаўнік. Я таксама іншы раз спяваю... як вып'ю. Занятак у мяне, братачка, такі, што нікому добраму не пажадаеш... Бывае, што і вінаватых шкада, а не вінаватых яшчэ больш шкада. А паспрабуй разбярыся, як каго судзіць, калі суддзі іншы раз не могуць. Вось ты, галота няшчасная, а як цябе судзіць? То дурнем прыкідваешся, лухту нясеш, то Біблію просіш. Пра песню сказаў, як іншы і не змог бы. А колькі вас, няшчасных, прайшло перада мною. Я іншы раз і забойцу лічу няшчасным. Хіба чалавек ад радасці забівае? Даносы, злоба, паклёпы людзей і з дарогі і са свету зводзяць. Вось у песні пра дзяўчыну, што татары звезлі. А іх жа, такіх зязюлек нашых, тысячы тысячаў чумазлаі ў палон звозяць. А мы заместа таго каб бараніцца сукупна, між сабою тузаемся і адзін другога са свету зводзім. Зямля асірацелая крычыць нема, і людцы стогнуць. Усіх шкада... акрамя канакрадаў. Ты часам не канакрад?..

Скарына( весела смяецца ). Не, я горш...

Вартаўнік. Горш за канакрада нікога не бывае!

Скарына. Я бакалаўр, магістр і яшчэ ў навуках вольных і лекарстве доктар.

Вартаўнік( устае з лаўкі, абыякава ). Хопіць брахаць. А калі ўжо брэшаш, то меры не губляй. Я, між іншым, да цябе як да чалавека...

Скарына. Як да чалавека, кажаш, а Біблію не прынёс...

Вартаўнік( задзірыста ). Чаму гэта не прынёс? Цэлы стос прывалок. Кашталян адлічыў ― аж дваццаць тры кнігі. І яшчэ дзве ў прыдачу, праўда, адна вельмі маленькая. ( Вымае з-за пазухі «Малую падарожную кніжку», аддае Скарыне .)

Скарына нечакана цалуе Вартаўніка .

Скарына( усхвалявана ). Любы ты мой чалавеча!

Вартаўнік ( адчужана, паступіўшы ад Скарыны ). А вось гэтага не трэба! Я табе не любы, і ты мне не сваяк. Мне далі ― я прынёс... Скажуць адабраць ― адбяру.

Скарына. Дык дзе ж яны... астатнія?!

Вартаўнік( паблажліва ). Я да цябе не наймаўся пуп надрываць. Выйдзі і вазьмі. ( Адчыняе дзверы .)

Скарына выходзіць пад наглядам Вартаўніка і вяртаецца а важкім клункам кніг, завязаных у посцілку. Кладзе яго на лаўку, развязвае рагі посцілкі, гладзіць кнігі рукою, складае ў стос .

Скарына( вельмі пранікнёна ). Якую ж ты мне радасць прынёс, добры чалавек!

Вартаўнік. А навошта табе столькі?..

Скарына. Мне не трэба. Я табе хацеў паказаць.

Вартаўнік. Навошта, калі я ў грамаце...

Скарына. Каб ты паверыў, што я не забойца, не бадзяга, не канакрад... што я не толькі чалавек сумленны, але і не дурны...

Вартаўнік. А пры чым тут кнігі?

Скарына. Я зрабіў іх уласнымі рукамі. Сам, разумееш?

Вартаўнік( збянтэжана ). Як сам?!

Скарына. Ну, не адзін, вядома,― з сябрамі, з таварышамі...

Вартаўнік. Дык ты мо і сам чытаць умееш?!.

Скарына. Я і пісаць яшчэ ўмею. ( Смяецца )

Вартаўнік. Акрамя смеху?..

Скарына. Магу паклясціся...

Вартаўнік. Перахрысціся!

Скарына хрысціцца .

Я разумею, калёсы там зрабіць, хамут ці барану...А чаму гэта менавіта ты за кнігі ўзяўся?..

Скарына. А больш не было каму.

Вартаўнік. Як гэта не было? Манахі гэтым у Полацку спрадвеку займаліся. Іх гэта справа... і тут, у Познані.

Скарына. Справа якраз у тым, што перапісваў я гэтыя кнігі з незразумелай латыні полацкімі словамі, каб дзеткі паспалітыя і людзі простыя разумець маглі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x