Аўгіння Кавалюк - Адклікаюцца рэхам гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Аўгіння Кавалюк - Адклікаюцца рэхам гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адклікаюцца рэхам гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адклікаюцца рэхам гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў. А. Кавалюк — актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця беларусаў С.-Пецярбурга, неаднойчы выступала на літаратурных вечарынах і Беларускага грамадска-культурнага таварыства С.-Пецярбурга, і літаратурнага саюза пісьменнікаў «Міжнацыянальны Пецярбург», адной з заснавальнікаў якога яна з'яўляецца. Перакладала на рускую мову вершы башкірскіх паэтаў горада, што ўвайшлі ў зборнікі, выдадзеныя гэтым саюзам. Для вершаў Аўгінні Кавалюк характэрныя разуменне душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства, любові да дзяцей. (В. Грыцкевіч, Уступнае слова, фрагмэнт)

Адклікаюцца рэхам гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адклікаюцца рэхам гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Туды, дзе поле, дзе рака,
Дзе ўсё здаецца раем,
Дзе дарагога земляка
Па цвёрдым «р» пазнаю.

Ляцім да родных берагоў
І да забытых хатак,
Туды, дзе вернецца наноў
Жыцця пачатак.

Ляцім, забыўшыся на тых,
Каго клялі бабулі...
Ляцім, бо памяці ўскалых
Душу расчуліў.

О, як жа хочацца душы
Свяцейшага прычасця.
Калі смуткуеш — паспяшы,
Бо ў гэтым — шчасце.

* * *

Нялёгкая, скажаце, праца —
Да каранёў сваіх вяртацца, —
На іх трымаецца ўвесь свет.
Але не кожны, не сакрэт,
Вярнуцца можа.
Дапамажы, магутны Божа,
Дапамажы ў імкненні гэтым —
Надзеям здзейсніцца і мэтам
І навучы сучасны люд
Свой есці хлеб, займець свой кут,
Дзе б мог нашчадак прытуліцца
І за Айчыну памаліцца.

* * *

Айчына, Айчына, людзьмі ўшанавана,
Хоць шлях і не блізкі між мной і табой,
Пад дах твой ляціць душа ўсхвалявана —
Шукае малітвы святой.

Малітва! Малітва! Прымала ад маці
Я словы святыя твае,
Каб стала і чыста, і светла ў той хаце,
Дзе родны салоўка пяе.

Салоўка! Салоўка! Куды адлятаюць
Пасля тваёй песні сыны?
Дзе сілы, якія іх зноў вяртаюць
Да кожнай пяшчотнай вясны?

* * *

Калі часам бываю у скрусе,
Чую рэха маёй Беларусі.
Адклікаецца рэхам мой бор,
Ночка з небам, паўнюткім зор,
Адклікаюцца рэхам палі
І дарогі, што ўдаль праляглі.
Адклікаецца Нёман-рака,
Ўсхліпы кнігаўкі, спеў жаўрука,
Цэрквы, вёскі і гарады...
Адклікаюцца рэхам гады.

Роздум

Жывем, каб гэты свет сагрэць…

* * *

Лёсам нарочана слову служыць…
Як ручаёк, мая мова бяжыць
І ў акіяне вялікім не згіне...
Кропляй бурштыну станеш, Аўгіння.
Нехта падыме яе на ўзбярэжжы —
І заблішчыць твая кропля ў замежжы.

* * *

Зямля ў нас — золата і срэбра,
Галоўнае з зямных прыгод.
Нам неба вызначае код,
Яно ўсё дасць, што сэрцу трэба.
Вядзі, вядзі размовы з небам,
Не завядзі ў бяздонне вод
Ні сам сябе, ні свой народ,
З галоднымі дзяліся хлебам.

* * *

Пачаў ісці? Ідзі, не стой!
На тое дадзена дарога.
Ў жыцці цікавага так многа,
Другія пойдуць за табой.
Не цешся ўяўнай прастатой:
Жыццё з усіх спытала строга.
Не для сябе — кагось другога
Ты захавай набытак свой.

* * *

Каб не пакрыўдзіці нікога,
Жыві сумленна на зямлі,
Такімі ж родзічы былі, —
Ніколі не жадай чужога.
Калі ж жаданні не ад Бога,
Каб злітаваўся, не малі,
Бо чэрці ў пекла завялі, —
Адтуль не выпусцяць жывога.

* * *

Адводзіць слова боль і страх,
Яно глыбокае, як мора,
Свой асабісты мае нораў,
Свае і сілу, і размах.

Хіба ж, скажы, яно не птах?
Ды вартасць мае тое слова,
Што з сэрца вылеціць людскога,
Каб асвяціць камусьці шлях.

* * *

Ёсць нітка таямнічая між намі,
Яна — не для чужога вока,
Жывецца з ёю нам не адзінока,
І разарваць яе мы можам толькі самі.

Але навошта? Так пасуе гаме,
Як небу — незабудка сінявока.
І рэчка сіняя яшчэ далёка.
Не трэба клясца: мы з табой не ў храме.

* * *

Не трэба між людзей граніц,
Не трэба візаў і даведак,
Чужых вачэй, зайздросных сведак,
Не трэба з гора падаць ніц.

Празрыстасць рэчак і крыніц —
Для нашых для агульных дзетак,
Не трэба на іх лёсе метак
І тых знішчальных навальніц.

* * *

Мастак і з гліны злепіць дзіва,
Паўстане ў велічнай красе
І асалоду прынясе,
Каб толькі ты глядзеў зычліва,
А не з пагардай, не кічліва...
І ўсё ж зычлівыя не ўсе,
Хоць змалку ходзяць па расе.
Прымай іх хібіны цярпліва.

* * *

Жыць — гэта йсці і не стаяць,
Шукаць, жадаць, ствараць, знаходзіць.
Хай, можа, і не ўсё выходзіць,
Галоўнае — ход думцы даць.
І нечаканае — спаткаць,
Не гаварыць надзеі: «Годзе!»
Той, хто ідзе, заўсёды дойдзе
І пракладзе для іншых гаць.

* * *

Свой крыж яшчэ нясуць салдаткі,
Іх боль прыглушаны, пякучы...
Жыццё — бы цёмны лес дрымучы:
Стагоддзем зменены парадкі.
А шлях ізноў такі нягладкі!
Нам родных песень не агучыць,
І будуць нас да скону мучыць
Няпростыя жыцця загадкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адклікаюцца рэхам гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адклікаюцца рэхам гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адклікаюцца рэхам гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Адклікаюцца рэхам гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x