Што ёсць сэнс? Няўжо адзіна справа,
Што з жыццём так моцна заручыла?
Дык нашто ж уваскрасаюць травы
Там, дзе лугу быць і немагчыма?
Косіць вокам счырванелым вечар,
Як трывае наша шчасце-мука,
Дзе адна — на ўсё жыццё — сустрэча
І адна — на ўсё жыццё — разлука...
Не моўкне сонечнае рэха,
Сугучча наша доўжыць, доўжыць, —
Бы ты нікуды не паехаў,
Бы ты ўсё побач,
І ўсё той жа —
Пяшчотны, ўсмешлівы, шчаслівы,
Увесь у песеннай уладзе —
Як жаўранак над яснай нівай,
Як шпак у развяснелым садзе!..
Ты ўсё, усё мне,
Усё на свеце:
І кліч жыцця.
І прага смерці...
Глыбокае ранне, глыбокая ціша.
І толькі заілена ўздрыгваюць хвалі.
«Мінулася бура, —
зняможана пішуць. —
Прайшла.
Прашалела.
Зноў ранне. Зноў ціша.
На беразе гэтым
Зашмулена-бурым
Вось-вось людзі з'явяцца —
Выпладні буры.
Паёд.
Па бурштын.
Па абломкі —
Хто ўчора
Блакітны свой паруснік
Даверыў мору».
(да партрэта Сент-Экзюперы)
Жыццё, сапраўды, як казка:
Ідзеш ад бяды да бяды.
То сцюжна, то слізка, то гразка,
То моташна да жуды.
Туманам забрана поле.
Ідзеш ад надзей да надзей.
Але не сляпая доля.
Бо плуг твой цябе вядзе.
Канчаецца ўсё шчасліва, —
Шчаслівы ў казак канец, —
Заснеш пасяродку нівы,
Спакоены ўрэшце жнец.
Пагаворым на розных мовах
(Разумеючы кожны нюанс),
Інстынктыўна творачы ўмовы,
Каб мацней не збліжала нас.
Пад крылом усвядомленай сілы,
Што пануем усё ж над сабой,
Бесклапотна прамовіцца: «Мілы»,
І ў сур'ёз не ўзвядзецца табой.
Прывітальным тваім: «Дарагая»
Толькі песня святлее мая,
Вечаровая песня над гаем
Непрыкаянага салаўя.
Цікуеш за маімі песнямі,
Кажнюсенькую ловіш ноту,
Бо часта будні твае скрэслеыы
Рукой няшчаднай адзіноты,
Бо хочаш ты
Маёй пяшчоты.
Якія ж ісціны адкрыліся,
Што не хапае ўжо адвагі
Паўстаць супроць сваёй бяскрыласці.
Супроць уяўнай раўнавагі
Паміж натоленасцю —
Смагай?
Якою праўдаю апоена
Сама я на мяжы чужання,
Што знерухомелі абое мы
Тут, у паўкроку да світання,
Што ў золку
Бачыцца змяркашіе?
Павечны мой!
Не мучся, не пакутуй.
Ні ў чым, ні ў чым няма тваёй віны.
Не лёдам —
Сонцам наша плынь пракута;
Усе каменьчыкі на дне відны...
Слова маё не накліча бяды,
Вока маё не злое.
Шчасця твайго не сурочу й тады,
Як будзеш ты не са мною.
Толькі аднойчы, пры цёмным акне,
У задуменні мройным
Неасцярожна згадаеш мяне —
І смутак ляжа гарою
На ўтульнасць тваю,
На вясёлы твой дзень,
На памяць пра нас абоіх,
Дзе я, нібы голачка на вадзе,
Трымалася на любові.
Такая ўжо нашая доля —
Не ведаць адхлання
Ад болю за ўсіх нас,
Ад болю
І ад спачування.
Цягнуць, узваліўшы на плечы,
Уласную ношку
Пакут і надзей чалавечых
І ўласнай дарожкай
Стварыць хоць бы пробліск на выйсце
Знямогламу духам,
Каб ён,
Як пупышка — да лісця,
Быў прагны да руху.
Каб ён,
Нібы завязь — да плода,
Між горкага голля
Выспельваў людзям хіагоду.
Такая ў нас доля.
АЛЕКСА ДОЎБУШ
Паэма-быль
(У скарачэнні)
...Мы абяцаем, што адальюцца ваўкам авеччыны слёзы, ні адзін крык сіроцкі, ні адзін пісяг сіні ад нагайкі багацея не застанецца неадпомшчаны. Дзеля таго мы, апрышкі Зялёнай Верхавіны, жывём і дзеля таго ўзялі ў рукі барткі [1] Бартка — баявая сякерка ў гуцулаў.
. Амінь.
Алекса Доўбуш з пабрацімамі.
3 «Маніфеста Доўбуша».
Львоўскія архівы рукапісных матэрыялаў.
...Алекса быў рослы, плячысты, цёмнавалосы, рухавы, з усмешлівым тварам, зыркімі вачыма, звонкім голасам...
Читать дальше