Сцяна расстрэлу.
Стаць пад той сцяной
I карніка ўявіць сябе насупраць,
Цябе насупраць,
Нас дваіх насупраць,
I не жахнуцца:
смерць і ты са мной!
...Той дзень лістком змакрэлым
Прыліп да аб'ектыву...
Які я быў шчаслівы
Каля сцяны расстрэлу!
З мільёнаў кропелек
Складаюцца дажджы,
Дажджынка кожная —
асобная планета,
Красуюць там нябачныя сады,
I птушкі непачутыя спяваюць;
Дажджынка кожная
Ціхутка нешта шэпча,
Калі па валасах тваіх сцякае,
Зіхоткая, у чоўнікі далоняў,
Твае далоні —
поўныя планет;
Як перакласці іх шчаслівы шэпт
На мову плачаў?
Лямантаў?
Загадаў?..
...I ляжала яна, нежывая,
Не чужая яму, не чужая.
Адышоў, да дзвярэй прываліўся.
Не чужы ёй цяпер, ці чужы?
Нешта помніў — а болей забыўся.
Азірнуўся назад: міражы.
Азірнуўся наперад: нікога.
Ыі тугі не адчуў, ні бяды.
Толькі збітая ў камень дарога,
На якой пазнікалі сляды.
Так стаяў, сам сабою замглёны,
I глядзеў за абрысы зямлі,
Па якой
I ў якую мільёны
Невядома і грозна ішлі.
Толькі ў час, як выносілі з дому,
I калі яго ўбок павяло,
Невядомае стала вядомым,
А вядомага — як не было.
Начую на палях вайны.
Неверагоднасць лёсу мрою.
Хатынь!
Мне не даюць спакою
Твае званы.
Прад пеклам не перахрысціцца.
Мне сёння сніцца,
Заўтра сніцца,
Як прагінаюцца масніцы,
Як соль бялее на паліцах
У хатах спаленых тваіх...
Палі.
Паліцы.
«Стась! Паліцыя!!!»
«Па нас?»
«Па ўсіхП!»
Па ўсіх... Па ўсіх...
Дабру, даверу — насцеж дзверы!
Давер апошні барані,
Прыцісні да грудзей аберуч
I рук
Не разамкні ў агні,
Глядзі,
як гаснуць вачаняты...
Дымы над хатамі!
Грамы над хатамі!
Лёг сейбіт
на свае барозны
Счарнелым тварам
Дагары...
Стаяць над сейбітам бярозы,
Шумяць, святлеюць тры бярозы.
Маўчыць чацвёртая...
Гарыць...
Эпоха!..
Анекдот салоненькі
Паспела з цукрам перацерці?!
Свет задыхаецца сімволікаю
Смерці!
Вайна,
Ты мяса не нажэрлася?!.
Па волі д'яблавай
Ці боскай
Растуць
сярод гарматных жэрлаў
Бярозкі?
Да іх прымераны
Сякеры,
Але ў прыродзе —
Дабру,
Даверу
насцеж дзверы,
Як на ўваходзінах!
Хатынь!..
Твае нябёсы выцвілі...
Як рэха стрэлу —
ветру пошчак.
Я не затым прыйшоў, каб выціснуць
Слязу
На вогнішча.
Я ніцма ўпаў на поле мёртвае,
На попел поля —
Пад залатую,
пад чацвёртую
Бярозу болю.
Размова з аўтаінспектарам
Трава ў нізінах скошана марозам.
Звініць на ўзлобках Слуцкая шаша.
Кідаў дарэмна ў неба я пагрозы,
Гайдаў зямлю,
З крывёю змешваў слёзы:
I кроў, і слёзы — як вада з каша...
Нічога не спасціг пыхлівы розум,
Апроч таго, што ведала душа,
Што помніла —
I помніць не хацела...
Такой бяды!
Вайну душы і цела
Пачаў не я —
Не я і завяршу...
Я толькі свістам губы прыкушу,
Праскочыўшы пагорак зледзянелы,
Дзе між таполяў, збегшых на шашу,
Хіснецца далеч, бы ў акне прыцэла...
Шуміць шаша!
Шыпяць шыпамі шыны...
Мы ў хуткасць урастаем пакрысе,
Мы гонім па сустрэчнай паласе,
Мы самі — хуткасць,
Самі ўжо — машыны!..
Які пастух жалезны нас пасе?..
Равуць маторы!
Не спыніцца ў гонцы,
Ні зблізку не разгледзець, ні здаля —
Хто спрынтэры і хто тут марафонцы...
Хутчэй, хутчэй! —
хоць паліва на донцы.
Сама пад колы
Коціцца Зямля.
Зямля, зямля,
дзіцячых сноў калыска...
Спакойна сплю начамі ўсё радзей.
Былое — блізка.
Будучае — блізка.
Ярчэй гараць агні ля абеліскаў.
Адна ў людзей надзея:
на людзей.
Выпадак нас цікуе на дарозе.
Націснуць на адлігу маразы,
Неспадзявана здрадзяць тармазы —
I ты
Злачынец...
Ці спачнеш у бозе
На непатрэбнай хуткай дапамозе.
Замглёны шлях злачынцаў і ахвяр...
Выпадак — і аслепне дзесь радар,
I праз выпадак —
атамнае пекла...
Ёсць блакіроўка...
Ёсць аўтаінспектар,
Але і ён выпадку не ўладар.
Читать дальше