Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: Поэзия, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: – Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: – Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: – Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае.

Дыялогі з Богам (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На гэты раз прамаўчаў агонь.

Трохі пазней чалавек акрыяў і як бы запытаўся:

– Хіба крама яшчэ не зачынена? Можна было б купіць торбу бульбы і кавалак сала.

– Крама ўжо зачыненая, але побач спагадлівая суседка, – падказаў агонь.

Чалавек не пайшоў да суседкі, ён перастрэў яе на другі дзень ля студні. Клубы жанчыны калыхаліся, як вёдры, і ён запытаўся:

– Ці можна ў вас напіцца?

– Толькі трэба зайсці ў хату, я падам кубак.

– У вас прыгожыя фіранкі на вокнах, – пахваліў ён, трымаючы яе на ходніку.

– Напэўна, вы бачылі прыгажэйшыя.

– Увесь ранак яны чамусь калыхаліся.

– Гэта скразняк.

– Трэба шчыльней зачыняць дзверы.

– Я не баюся скразнякоў.

– У вас не знойдзецца голкі з ніткай? Я добратакі абнасіўся ў дарозе.

– Чаму ж не. Я шыю і людзям, і анёлам.

– Я ўпраўлюся сам, мне б толькі начынне…

– Мы наглядалі за вашай хатай, але думалі, што яна абтрусіцца, пакуль вы вернецеся. Хата без гаспадара, як сабака, хутка дзічэе.

– Чалавек без хаты – таксама.

– Яе можна яшчэ паправіць.

– Хату паправіць можна…

– То хадзем, я дам напіцца.

– Дзякуй, я трохі пазней зайду.

– А вам не расхочацца?

– Піць, можа, і расхочацца, але голка з ніткай усё роўна будуць патрэбнымі.

Хлеў ад самых дзвярэй быў завалены ламаччам. Ён перакінуў сёе-тое з кута ў кут і вызваліў з-пад рыззя варштат.

– Чаго я сюды прыйшоў? – запытаўся чалавек.

– Я сам хацеў пра гэта запытацца, – сказаў варштат.

– Ну, то пытайся.

– Твой бацька збудаваў жытло, выкапаў студню, змайстраваў варштат. А што зрабіў ты?

– Я бавіўся жыццём, як цацкай, пакуль не апрыкла. А цяпер вось думаю, якога яшчэ ражна мне трэба. Ты не ведаеш?

– Чалавеку нічога не трэба, абы было што рабіць. А работа ёсць заўсёды. Таму чалавеку нічога не трэба.

– Хіба чалавек – усяго толькі прылада?

– Чалавека выпраўляюць сюды не на пагулянку. Так лічыў твой бацька. І той, хто не лянуецца, будзе мець пасля ласку на тым свеце, а лайдака зноў вернуць, каб рабіў тут самую брудную работу.

– Мне хапіла аднаго разу, болей я не хачу.

– Тады бярыся за справу. Можа, яшчэ паспееш…

– Каб жа я ведаў, за што мне брацца…

– А чаму цябе навучылі?

– Хадзіць па дарогах і без дарог.

– Хада – гэта не работа, хада – гэта шлях да работы. А калі ты прыходзіў, дык што там рабіў?

– Калі я прыходзіў, то ішоў далей.

– Дык ты пасвіў вецер, – здагадаўся варштат.

На падворку суседа бязладна скакала сякера. Ён падумаў, што яму не абысціся без сякеры, і пайшоў праз дарогу да суседа.

Пасярод занядбанага двара стаяў маленькі вазок з брызентавымі крыламі. Дробны, як згублены грошык, гаспадар кінуў абчэсваць бярозавы калок і з ахвотай патлумачыў:

– Раней я хацеў змайстраваць драбіну на неба, але пасля ўзважыў: ну, усцягнуся туды, і што? Буду сядзець на драбіне, як жаба на карчы.

– Калі паляціш, накінь кажух. На небе халадней, чым на зямлі.

– Я сена нацерушу і посцілкай падаткнуся.

– А куды табе трэба?

– Абы ад зямлі адарвацца. Каб ты адно ведаў, як яна мне апрыкла.

– Ці вернешся?

– Не ведаю. Дзяцей у мяне не было, а жонка памерла. Цяпер куды закарціць, туды і палячу. Ніхто за крысо не трымае.

– Сякеру з сабой возьмеш?

– На халеру яна здалася? Яшчэ зваліцца каму на галаву.

– Ну, тады ляці.

– Можа, дзе жонку сустрэну…

– Жанчыны на неба рэдка трапляюць.

– Хто ведае? Людзі чаго толькі не чаўпуць, а як яно на самай справе бывае, хто ведае?

Сонца было лагодным, а далеч – празрыстай. У накірунку выраю шуганула ладная сціжма ластавак і зноў запанаваў спакой.

«Каб восень была заўсёды, паміраць было б лёгка», – думаў ён, напрасткі прамінаючы пожню.

Ад хутара дзеда засталіся толькі састарэлая дзічка і мураваны склеп. Падчас вайны ў ім хаваліся людзі з суседніх вёсак, а ў мірную пару на доўгіх паліцах берагліся да вясны антонаўкі і каштэлі.

– Бомбы – гэта яшчэ не самае горшае, – сказаў склеп.

– Ці бывае што горшае за вайну?

Не дачакаўшыся адказу, ён па ацалелых сходах сышоў у нетры. У даўкай цемры пахла не яблыкамі, а невараццю.

Ён запаліў сярнічку, каб агледзецца і прайсці аж да тыльнай сцяны, дзе звычайна клаліся каштэлі. Падшыванцам ён заўсёды чакаў зручнага моманту, каб крадком праслізнуць туды і з пахкай цемры выхапіць салодкі, як грэх, яблык.

– Не хадзі туды, – сказаў склеп.

І ён паслухаўся, ды і сярнічка ўжо згасла.

На сонцы ціха назвоньвала цішыню срэбра павуты. Удзірванелая зямля была спрэс усланая драбнюткімі грушамі. Ён падумаў перапытацца пра вайну яшчэ ў дрэва, але адразу расхацеў. Калі восенню на гарышча не ссыпаюць дзічкі, а ў склеп яблыкі – дык што там у каго пытацца. Ён толькі назбіраў поўную торбу дзічак і пайшоў. Але ўжо не напрасткі праз пожню, а па ледзь прыкметнай сцежцы да гасцінца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Дыялогі з Богам (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x