Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: Поэзия, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: – Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: – Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: – Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае.

Дыялогі з Богам (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зрэшты, чаго злавацца на французаў? Хіба я без іх не ведаў, што калі ў дзяцінстве бацька па срацы мала лупцаваў, дык потым міліцыянт абавязкова па спіне аддубасіць!

Вялікі вэрхал

Апошнім часам мы неяк забыліся на Бога і таму лічылі, што вышэй за Маскву нікога няма. Дарэмна так лічылі. У вербную нядзелю саслізнулі з бліжэйшай аблачыны два анёлкі і перадалі нам цыдулку. Усё, што там было напісана, я пераказваць не буду, але справу патлумачу.

Рэч у тым, што Бог вырашыў, каб далей мы з уласнага розуму жылі і самі вылучалі, каго з нябожчыкаў у пекла накіроўваць, а каго ў іншыя месцы. А як заўпарцімся, дык умомант настане канец свету.

На халеру нам здаўся лішні клопат! Аднак што тут паробіш? Бога і кругаля не абмінеш! Таму давялося адразу склікаць сход з усіх, хто апынуўся пад рукой.

– Увага, – кажам. – Раней мы ў Масквы пыталіся, з якой нагі нам чаравікі абуваць, а тут з неба такая ўлада звалілася, якой і Масква ніколі не мела. Цяпер мы самі мусім выпраўляць нябожчыкаў і ў рай, і ў апраметную. Толькі пакуль невядома, каго куды. Таму давайце свае крытэрыі і прапановы.

Здаецца, яшчэ нічога такога не здарылася, а народ знямеў, быццам яго лёдам прыхапіла. Ужо і сонца на дол пахілілася, а каб хто хоць слова. Добра, што нейкі дзядок у кажуху выратаваў.

– У мяне парсюк не кормлены, – кажа. – А наконт мерцвякоў, дык іх трэба праз вушка голкі працягваць. Хто не пралезе, таго ў пекла. Так у старых кніжках напісана.

Дзядок вышкраб з-пад каўняра кажуха голку і сунуў галаву ў вушка. Галава пралезла, а далей не атрымалася.

– Да свайго часу я яшчэ ўсохну, – запэўніў ён грамаду і пашыбаваў карміць парсюка.

– Я з вамі не згодны, – запыніў дзядка прафесар з Гародні. – Мне таксама даводзілася старыя кніжкі чытаць, і там зусім іншае напісана. А менавіта: хутчэй вярблюд пралезе ў вушка голкі, чым багацей у рай.

Не паспеў прафесар сесці на лаўку, як побач з ім ускочыў незнаёмы мне чалавек. Апрануты багата, а лямантуе, як голы.

– Людзі, – крычыць, – не слухайце яго. Які дурань тады грошы стане зарабляць? А без грошай мы зусім у галечы змарнеем.

– Галоўнае – не грошы, а гонар, – стрымана заўважыў вайсковец, – Хто за абарону Масквы загіне, таго без чаргі ў рай.

Вайскоўца падтрымала колькі ветэранаў.

– Як трэба сябе не паважаць, – казалі яны, – каб хоць на хвіліну паверыць, быццам ёсць нехта вышэйшы за Маскву. Таму мы прапануем на месцы адно складваць спісы і адпаведныя рэкамендацыі, а пасля Масква хай сама вырашае, каго куды.

Нарэшце! Я ўжо цыгарэты ў кішэні намацаў, а той дзядок у кажуху нават паспеў за дзверы выскачыць, але тут…

Ёсць у нас тут адзін такі, надта разумны.

– Вы што, – кажа, – зусім з глузду з’ехалі? Масква нас усіх у апраметную сплануе, а на тыя ўтульныя месцы, што нам у спадчыну належаць, сваіх пасадзіць.

Аклізаў… Зноў улегліся ў спрэчку, аднак нічога лепшага не змаглі прыдумаць, як звярнуцца да ўсяго паспаліцтва за парадай. І добра зрабілі. Бо недзе праз тыдзень прыйшоў да нас чалавек аж з-пад Мазыра і кажа:

– Парады ў мяне няма, але я пігулкі прыдумаў. Танна каштуюць.

– Навошта нам твае пігулкі? – адказваем.

– У мяне не ад жывата пігулкі, – тлумачыць. – Хто маю пігулку глыне, той паміраць не будзе…

Нарэшце! Схапілі мы гэтага адмыслоўца з-пад Мазыра і давай на руках падкідваць. Кідалі-кідалі, а потым пачалі думаць, што будзе, як мы адно нараджацца будзем. Калісьці нам сваёй зямлі не хопіць, і апалоняць беларусы ўсю зямную кулю.

– І тады ўсюды па-нашаму размаўляць будуць! – усцешыўся я.

– І ў Маскве па-нашаму? – здзівіўся нехта.

Мы азірнуліся па баках і пачалі адзін аднаго пераконваць, што гэткае нашэсце беларусаў на сусвет да дабра не давядзе. Рана ці позна пагоняць нас усіх назад у балоты, дзе мы і патопчам адзін аднаго.

Тады падкінулі мы таго чалавека з-пад Мазыра апошні раз, а лавіць ужо не сталі…

Між тым з розных месцаў пачалі чуткі даходзіць, што нябожчыкаў цяпер нават не хаваюць, бо як ты ні пільнуй, а нейкая сіла ўсё роўна труну на грудок выпіхвае і крыжы на трэскі ламае.

Натуральна, у народзе разгубленасць. Па ўсіх прыкметах набліжаўся канец свету, прынамсі, гэтага, а што ў такім выпадку рабіць – ніхто не ведаў, бо раней канца свету яшчэ не здаралася. Таму нам нічога не засталося, як на ўсялякі выпадак вымыць сподняе і чакаць.

Невядома, колькі трэба было б нудзіцца ў чаканні, але раптам усхапіўся той, надта разумны:

– Загіне свет ад нашай нерашучасці, і што потым пра беларусаў скажуць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Дыялогі з Богам (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x