І Беларусь, Радзіма дарагая,
К Расійскім землям адышла ўся,
І скарб народны хутка ўжо трапляе
Ў Расію, да расійскага жыцця.
Але не злілісь брацкія народы
Культураю і моваю сваёй,
Такая ўжо была ў іх прырода,
Што гонар не кідалі яны свой.
І так пражылі многа або мала,
Аж тут, глядзіш, і новая бяда:
Вайна с французам раптам напаткала,
Аднак, і ёй прыйшла ўжо чарга.
Напалеон, французскі імператар,
Хацеў адзін над светам панаваць,
Ён быў вялікі, моцны ўзурпатар,
І моцную для гэтага меў раць.
І вось вайной пайшоў ён на Расію,
І шмат нарабаваў ужо дабра,
А за Масквою раптам абяссілеў,
Яго спаткала дужая бяда.
І наша войска, доблесны Кутузаў,
Пагналі прэч – на захад ад зямель, —
Бядою абярнулась для французаў
Вайна, як люду страшная мяцель.
Але пажылі мірна мы не доўга,
Год с пяцьдзесят, а можа троху больш,
Узняў паўстанне пане Каліноўскі
За Беларусь, за край бацькоўскі свой.
І ён казаў, што не народ для ўрада
Павінен існаваць, наадварот.
Сапраўднаю і шчыраю ўладай
Лічыў ён ту, што выбіраў народ.
Але паўстанне ўдачы не імела,
Пасварыліся польскія паны,
І ваявалі быццам бы нясмела,
І хутка паздаваліся яны.
Вось так, урад народнае паўстанне
Рэпрэсіямі жорстка падавіў,
Аднак свядомасць, мудрасць і пазнанне
Народу аніяк ён не забіў.
Але народ не мог трымацца болей,
І зноў ён рэвалюцыю ўзняў,
Каб вызваліцца хутка з той няволі,
Народ тут сілу духа паказаў.
І, скінуўшы царызм, яго ўлада
Ўсталявала новы, лепшы строй,
Савецкі строй, адзіны ўсюль парадак,
З адзінаю сталіцаю – Масквой.
Аднак, усё ж, мы дужа пацярпелі:
Пачатак быў дваццатага стагоддзя,
І страт людзей мы шмат ужо імелі,
Вайна, як смерць, хадзіла па народзе.
Але народ, як быццам бы сілач,
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.