Аркадзь Куляшоў - Маналог

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Куляшоў - Маналог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен Бечык)

Маналог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Старэю, i я сачу з трывогаю
За часам, што мяне перажыве.
Тут месяц ні пры чым. Няхай плыве
Ягоны серп над палявой дарогаю —
Адзіны серп на сённяшнім жніве!

1973 г.

ХУТКАСЦЬ

Ёсць хуткасць гуку, ёсць — звышгукавая,
Ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх.
Яшчэ ёсць хуткасць думкі, хуткасць тая,
Што, як святло, стагоддзе абганяе,
З тысячагоддзем размаўляе ўслых.
О, таямніца кніг, скажы, з якіх
Людскіх глыбінь ты цуды здабывала?

Твой зачынальнік слоў не знаў г мала
Свет разумеў, не меў матык і сох,
Маўчаў, як сом, пакуль бяда не ўзяла
За шчэлепы яго i на пясок
Не кінула, пакуль сярод начы,
Яго душы нямой, сканаць гатовай,
Не загадала: — Дыхай, плач, крычы,
Нябыт цяжкі пазбудзь не рыб'яй мовай.

Свет будзе пець, смяяцца, слёзы ліць
Датуль, пакуль на свеце людзям жыць.
Сабрат мой па пяру, на суд іх смела
Вынось усё, што ў сэрцы набалела.
Слёз не стрымаеш — плач, але не тою,
Пад пачуццё падробленай, слязою,
А той, што смех вяртае з небыцця.

Смяяцца хочаш — смейся, як дзіця.
Пер ад сабой i светам будзь праўдзівы.
Прымай, як дар, жыццём пасланы дзень,
I, можа, кніга гэта век імклівы
Дагоніць i абгоніць,
як прамень.

1974 г.

* * *

Сябры, каго вайна скасіла кулямі,
Дыханне ваша чую за спіной.
Зноў грозна, разварушанымі вуллямі,
Гудуць франты... Не ціхне вечны бой.

Зноў прыпадае з жалем Бесядзь родная
Да каранёў дуброў, да ног сяліб —
Хвалюецца, што нечысць вадародная
Даверлівых яе атруціць рыб.

Дубы глядзяцца ў глыб ракі, i кволыя
Спяшаюцца да завадзяў сады,
Каб стрэсці з плеч напалмавае полымя,
Што прагне перакінуцца сюды.

Вам цяжка дыхаць, вы ў адчаі просіце
Зямлю, каб адпусціла вас назад
На вольны свет. Я знаю, вы зайздросціце
Жывым. А гм хіба лягчэй нашмат?

1964 г.

* * *

Зайздрошчу я мастам, не ix канструктарам,
Дарогам, па якіх да нашых дзён
Імчаць саставы з посвістам і грукатам,
Не помнячы праслаўленых імён.

Хачу, каб так і слова —
не жалезнае,
Знаёмае з паку тай і слязьмі,—
Ад славы і імёнаў незалежнае,
Трымала сувязь з часам і людзьмі.

Хачу, каб слёзы, што ў душы радзіліся,
Жыццём сваім асобным зажылі,
Каб так, як дождж па шкле,
яны каціліся
І па шчацэ, i па шляхах зямлі.

Хачу, каб не прылізаным i чысценькім
Быў сэрца боль, каб пёк ён i смылеў,
Каб не прыкрыт быў грэх
прыстойным лісцікам
Смех — гулкім рэхам быў, абвалам — гнеў.

А аўтар хто? Дзе рос? Як празываецца?
Ёсць весткі, альбо там яны ляжаць,
Дзе ўжо нічога ўслых не вымаўляецца? —
Знаць важна, але можна і не знаць.

Вы мне даруйце сёньня суддзі строгія,
Што мой і смех і гнеў не быў такім
І што, на жаль, пад імі,
як і многія,
Я прозвішчам падпісваўся сваім.

1973 г.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадзь Куляшоў - Хуткасць
Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка
Аркадзь Чарнышэвіч
Аркадзь Ліцьвін - Дыплом на царства
Аркадзь Ліцьвін
Отзывы о книге «Маналог»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x