Аркадзь Куляшоў - Маналог

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Куляшоў - Маналог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен Бечык)

Маналог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

30
Ён сцерці намагаўся рукавом
Яскравы след, не верачы нягодзе,
Як Чаплін, што ў славутым эпізодзе
Бот палісмена засыпаў пяском.

Не мог паверыць нечаканай здрадзе
Марак, як валацуга кайданам.
Якое тлумачэнне даць слядам,
Прапаўшым на таемным даляглядзе?

А можа, палічыла нежывым
Яна яго?..
І неўзабаве дрогі
Прыедуць пахавальныя за ім
З труной заместа «хуткай дапамогі»?
Пытанне ёсць, ды на яго няма
Яе адказу.
Пошта не прыслала.
Хто дасць адказ?
Забытае ляжала
Люстэрка перад гм. Замест пісьма.

31
Няўжо збавенне ў бездані нямой
Яна знайшла? А можа, смерці хвалі,
Як сына іх,
цяпер яе дагналі
Вось тут — i пахавалі пад вадой?
«Хто мне адкажа: на якім я свеце? —
Сябе спытаў ён голасам глухім.—
Зачым тут сонца сушыць антысеці —
Мае былыя ветразі?

Зачым?
Якая сіла ўспененыя хвалі
Не на зямлю, a ў акіян імкне?
Сляды свой ланцужок аддрукавалі
Чаму не да мяне, а ад мяне?..»

Ён з месца ўстаў. Яго ў свае пацёмкі
Цягнула хваляў мутная імгла.
— Куды ты? Не спяшайся! Я прыйшла,—
Пачуў ён строгі голас незнаёмкі.

32
Ён з месца ўстаў. Хоць клікаў за сабою
Нямых слядоў балючы ланцужок,
Падаўся прэч.
У процілеглы бок,
Пакінуўшы стагоддзе за спіною.

Ку-ку! Ку-ку! — Ляцеў шчымлівы гук,
Злучаючы сабою, ЯК дарога,
Настойлівым працягам дыялога.
Пячорны лук i гэты, зорны, лук,
Што над зямлёю выгнуўся дугою,
Лук для ракет, якому цецівою,
Нацятай туга — служыць касмадром.
— Ну вось, ну вось, ты ў мой вярнуўся дом.
Пара за працу. Скончылася эра
Блуканняў адзінокае душы.
— Няма бяросты.
— Знойдзецца папера.
— Няма вугля.
— Карандашом пішы.

ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА
Над сонечным мацерыком разліта
Духмянасць ніў спякотным летнім днём.
Ён i яна ў цяньку сядзяць, дзе жыта
Шуміць зялёнай хваляй за гумном.
Як за кармою карабля. Пясчынкай
Адпачывае на руках ралля.
Ганяецца дзіця іх за пушынкай,
Падобнай на жывога матыля,
Сапраўднага, што ловіцца за крылы.
А можа, гэта не яны, а іх
Далёкія патомкі, што ў сваіх
Абліччах іх абліччы паўтарылі?
Хто б ні былі яны, а толькі зноў
Яны — жыцця людскога сувязныя,
Дзве долькі неразлучныя, якія
Вякам перадаюцца ад вякоў.

1968 г.

МОЙ НОВЫ ГОД

1
Як не зайздросціць тым, хто нараджаецца
Пад Новы год? Для іх пячэ пірог
Сама Зямля. Чарговы свой парог,
Каб ix вітаць,— пераступіць спяшаецца.

Яна ім першым адчыняе весніцы,
I, каб магла, спыніла б час для ix.
А толькі ён i кружыцца, i свеціцца,
І запрашае ў карагод другіх.

Няспынным рухам каляндарны век яго
Узгоднены з Зямлі календаром.
I кожны новы дзень яе
для некага
У дом прыходзіць навагоднім днём.

Хай гэты дзень не значыцца ў даведніку
Для тэлеграм, але ён дораг нам.
Ён дораг нам, як чорны хлеб галетніку,
Што не са свят вядзе адлік гадам.

І я не ў крыўдзе, што пачаўся з лютага
Мой новы год, якому шэсцъдзесят.
Хто ты, мой год? Завеі лютай брат
Ці ручая, сакавіком раскутага?

2
Хто ты? Абраннік лесу выпадковага?
Ці, можа, ты — пад лічбай шэсцьдзесят,
Ад пакалення нашага вайсковага
На пік стагоддзя кінуты дэсант?

Ты кручамі і берагамі стромкімі
Дайшоў да ўнукаў і да іх сяліб.
Ты продкам іхнім быць, яны — патомкамі
Тваімі быць маглі б. Але, маглі б...

Нам не аспрэчыць права ix законнага,
Мой год! Хіба не лічацца яны
Нашчадкамі злучэння незлічонага,
Якое не вярнулася з вайны?

Наступным дням, па абавязку ўзводнага,
Ты аддаеш байцоў, якіх хаваў.
А я гатоў засведчыць, што ніводнага
Ты забыццю сляпому не аддаў.

Ім ваяваць датуль, пакуль ix ворага
Не ўсмерціў мір. Ты людзям кажаш так:
Над словам, што было не дагаворана
Пад кулямі, не стаўце смерці знак.

3
Мой год, нам трэба даражыць хвілінамі.
Для нас гадзіна — тэрмін немалы.
Ужо не абрусамі, а ўспамінамі
Сталы засланы. Доўгія сталы.

Склікай гасцей. Стаў крэслы i віно,
Па звычаю, для ўсіх абавязковаму:
Па правы бок — свайму сяброўству новаму,
Па левы — тым, каго няма даўно.

Хай госці, пагудзець з табой гатовыя,
Пакуль не парадзеў застолля круг,
П'юць першую — за ручаі вясновыя,
Другую — за маўчанне завірух.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадзь Куляшоў - Хуткасць
Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка
Аркадзь Чарнышэвіч
Аркадзь Ліцьвін - Дыплом на царства
Аркадзь Ліцьвін
Отзывы о книге «Маналог»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x