Аркадзь Куляшоў - Маналог

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Куляшоў - Маналог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маналог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маналог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Куляшоўская паэзія з вялікай мастацкай сілай і пераконлівасцю даводзіць нам, што духоўнае станаўленне і існаванне чалавека ў свеце немагчыма без неспакою, пошуку, драматычнага пераадолення жыццёвых перашкод, пачуцця вялікай адказнасці за, сябе і за свой час, без плённай стваральнай дзёйнасці» (Варлен Бечык)

Маналог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маналог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На лодцы, дзе раней яна i ён
Жылі спакойна, звіў гняздо трохкутнік.
Парушаны няпісаны закон.
Хто трэці лішні?
Прэч з вачэй, пакутнік!

22
Была ўжо ноч. Плылі салодка гукі
З прыёмніка. Глядзеў у сіняву
Маўкліва ён, паклаўшы галаву
Цяжкую на сашчэпленыя рукі.

Не так даўно рабіў ён спробу з ёю
Пагаварыць. Ды горкая туга
Сказала вусны ёй. Цяпер тугою
Сказаны ён.
Прыйшла яе чарга
Яго суцешыць.
Як пазбыцца ліха?
Дзе слова — неабходнае яму?
Яна транзістар выключыла ціха
I кінула нячутна за карму.
Ну вось, ну вось i скончаны нягоды,
Адна i ноч i лодка на дваіх.
Забылгся яны ў абдымках згоды,
Агульнай коўдрай неба укрыла ix.

23
Да астраўка скалістага не хвалі
Прыгналі іх. Няўхільны pyx жыцця
Сюды накіраваў: яны чакалі,
Што хутка ў ix народзіцца дзіця.
Падрыхтаваў бацькам пясчанік буры
Пячору-дом між прыбярэжных скал,
Рагаціна —
пасцель з мядзвежай шкуры,
А лес —
агонь і дровы на апал.

Калыску памяць вострая змайстрыла.
Хіба магла наперад памяць знаць,
Што суджана труной калысцы стаць,
Што першай нянькай будзе ёй магіла,
А полагам — той самы чорны сон
Людскі, якому шхун рыбацкіх мала?
— Чаму не я сырой зямлёю стала? —
Няўцешна маці плакала.—
А ён?

24
Перад магілкай сына, над якой
Скала ўзнялася помнікам жалобным,
Застыў марак, нібы на месцы лобным.

Маўклівым ценем за яго спіной
Стаяла незнаёмка. Для размовы
Не месца тут, дзе вечнасці парог,
Дзе толькі што закончыўся суровы
Паміж жыццём i смерцю дыялог.

Скала на дол глядзела мутным вокам.
Маўчала незнаёмка, як скала.
Пайшоў марак. Яна за ім пайшла
Нямога ценю асцярожным крокам.

Пасля нячутна правяла бацькоў
Яна да лодкі.
Ix цяпер у мора
Адгэтуль гнала не яна, а гора...
Яна —
глядзела ім услед без слоў.

25
Няхай не адбылося дыялога
На гэты раз.
Але і без яго
Чуў бацька ў крыках хлопчыка свайго
Крык рыбакоў, не ўстаўшых з дна марскога.

Спіць сын, руку паклаўшы на руку.
Той выбух, ад каторага ўцякалі
Бацькі, той смерці атамныя хвалі
Яго дагналі.
Тут. На астраўку.

Не гаварыў апошніх слоў над ім
Ягоны бацька, знаючы, што сына
Не ён адзін,а ўся зямля павінна
Хаваць шматлюдным зборышчам сваім.

Яшчэ ён знаў:
непахаваным людзям,
Прапаўшым ад злачыннага святла,
Магілай брацкай гэты востраў будзе,
А надмагільным помнікам — скала.

26
Няма шляхоў да самазахавання,
Няма дарог да светазабыцця
У час ліхі ўзаемапалявання
Сіл супрацьлеглых:
смерці і жыцця.

Адзінства гартаваць людзей павінна,
Каб раз'яднанасць не магла ў бацькоў
Бацькоўства адабраць, пазбавіць сына
На хлеб i сонца спадчынных правоў.

Ты — бацька.
Пагаджацца з цёмным сховам
Загубленага хлопчыка не след
Датуль, пакуль яго пагібель свет
Тваім апошнім не аплакаў словам.

Хай не плітой чыгуннага ліцця
Яно гучыць.
Хай ляжа, як насенне,
У грунт, з якога ўзыдзе абурэнне —
Тваё непахаванае дзіця.

27
Зямля — не процілегласць акіяна,
Яна — яго каменная пасцель.
Пільнуецца марак, каб нечакана
Не трапіць ім на рыф альбо на мель.

Ад хваляў не хаваючы імкнення,
Хутчэй на сушу трапіць,
трапіў ён
З пірогай адзінокай у раён
Цунамі — у палон землетрасення.
Цунамі — гнеў зямлі. Яго штуршкамі
Падхоплены, як бурай, капітан.

Мацерыку вяртаў іх акіян
На рэактыўным лайнеры цунамі...
Ён бартавыя выключыў агні,
Маторы, што да мэты даляцелі,
I кінуў іх на бераг,
як з купелі,
З пятнаццаціметровай вышыні.

28
Цунамі — гнеў дарослых. Людзі — дзеці.
Што значыць хвалям — іх угаманіць?
Разбілі лодку. Ветразі, як сеці
Дзіравыя, павесілі сушыць.

Расхрыстаны, адзін сядзеў над імі
Былы марак. З ім побач не відно
Нікога больш. Даўно ці не даўно
Ён так сядзіць i зрэнкамі пустымі
На свет глядзіць?
Яшчэ сваёй бяды
Ён цёмнай думкай ахапіць не можа...
Хіба ўжо скончылася падарожжа?..
Што азначаюць на пяску сляды?
Адбітак поўны жорсткага значэння:
Няўжо яна пакінула яго?..
Пакінула вось гак, без тлумачэння,
У непрытомным стане, аднаго?

29
Куды пайшла? Чаму яе няма?
Які ўчыніла гвалт над ёй навала?
Хто дасць адказ?
Забытае ляжала
Люстэрка перад ім. Замест пісьма.
Ён у люстэрка цъмянае яе
Сам на сябе глядзіць, як на чужога,
Староннім вокам.
Толькі рыс былога
Свайго аблічча не распазнае.
Глядзіць і, як па сонечных гадзінах,
Вядзе падлік нелічаным гадам:
Дням восені глыбокай —
па маршчынах,
Па сівіне —
зімы халодным дням.
Вятрамі пашматаная апратка —
Убор, якому тысячы гадоў...
Няўжо люстэрка цёмнае —
адгадка
Яе нерастлумачаных слядоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маналог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маналог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадзь Куляшоў - Хуткасць
Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка
Аркадзь Чарнышэвіч
Аркадзь Ліцьвін - Дыплом на царства
Аркадзь Ліцьвін
Отзывы о книге «Маналог»

Обсуждение, отзывы о книге «Маналог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x