Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Распарадчык

Грамадзяне, якія жадаюць зрабіць экспанатам прыемнасць, а таксама выкарыстаць іх у навуковых мэтах, хай маюць ласку набываць дазіраваныя экзатычныя прадукты і навуковыя прыборы выключна ў афіцыйных служыцеляў заасада. Дылетантства і гіпербала ў дозах — смяртэльныя. Просім карыстацца толькі гэтымі прадуктамі і прыборамі, выпушчанымі цэнтральным медыцынскім інстытутам і гарадскімі лабараторыямі дакладнай механікі.

Па садзе і тэатру ідуць служыцелі заасада.

1-шы служыцель

Разглядваць
бактэрыі
нельга на дотык.
Вось мікраскопы —
выдатнай работы!

2-гі служыцель

Мець пры сабе
раіць доктар Таболкін [51] Доктар Таболкін Я. А.— маскоўскі ветэрынарны ўрач; лячыў сабаку Маякоўскага.
На выпадак аплёўвання
раствор карболкі.

3-ці служыцель

Кармленне экспанатаў —
незабыўная карціна!
Бярыце
дозы
алкаголя і нікаціна!

4-ты служыцель

Паіце алкаголем —
і жывёліны забяспечаны
Падаграй,
ідыятызмам
і расшырэннем печані.

5-ты служыцель

Гваздзіка агню
і дым-тубероза
Гарантуюць
100
працэнтаў
скляроза.

6-ты служыцель

Узбройвайце вушы,—
навушнікі адмыслова
Затрымліваюць
кожнае
грубае слова.

Распарадчык( расчышчае праход да трыбуны гарсавета )

Таварыш старшыня і яго бліжэйшыя супрацоўнікі пакінулі найважнейшую працу і пад старадаўні дзяржаўны марш прыбылі на нашу ўрачыстасць. Вітаем дарагіх таварышаў!

Усе апладыруюць, праходзіць група з партфелямі, паважна раскланьваецца і спявае .

Служба
і годы
Не зморшчылі нас.
Справа —
заўсёды,
Забава —
раз!
Прывет вам
ад горада,
Лаўцы і стралкі!
Мы вамі
гордыя.
Мы —
горада бацькі!!!

Старшыня( узыходзіць на трыбуну, узмахвае флагам, усё заціхае )

Таварышы, аб’яўляю ўрачыстасць распачатай. Нашы гады багатыя глыбокімі хваляваннямі і перажываннямі ўнутранага характару. Знешнія падзеі рэдкія. Чалавецтва, стомленае ад папярэдніх падзей, нават рада гэтаму адноснаму спакою. Аднак мы ніколі не адмаўляемся ад відовішча, якое, будучы феерычным па знешнасці, хавае пад ружовым апярэннем глыбокі навуковы сэнс. Сумныя выпадкі ў нашым горадзе, што з’явіліся вынікам неабачлівага дапушчэння прабывання ў ім двух паразітаў, выпадкі гэтыя маімі сіламі і сіламі сусветнай медыцыны ліквідаваны. Аднак гэтыя выпадкі, што тлеюць слабым напамінам мінулага, падкрэсліваюць жах зрынутага часу і велічнасць і цяжкасць культурнай барацьбы рабочага чалавецтва.

Хай жа загартуюцца душы і сэрцы нашай моладзі на гэтых злавесных прыкладах!

Не магу не адзначыць падзякай і даю слова праслаўленаму нашаму дырэктару, які разгадаў сэнс дзіўных з'яў і зрабіў са згубных выпадкаў навуковае і вясёлае правядзенне часу.

Ура!!!

Усе крычаць «ура», музыка іграе туш, на трыбуну ўзыходзіць дырэктар заалагічнага сада, раскланьваецца.

Дырэктар

Таварышы! Я ўзрадаваны і ўсхваляваны вашай увагай. Улічваючы і свой удзел, я не магу ўсё ж не выказаць падзякі адданым працаўнікам саюза паляўнічых, якія з'яўляюцца непасрэднымі героямі злаўлення, а таксама паважанаму прафесару інстытута ажыўлення, які перамог замарожваючую смерць. Хаця я і не магу не адзначыць, што першая памылка паважанага прафесара была ўскоснай прычынай вядомых бедстваў. Па знешніх мімікрыйных [52] Мімікрыйны — пераймальны. прыкметах — мазалях, вопратцы і іншаму — паважаны прафесар памылкова прылічыў размарожанае млекакормячае да «гомо сапіенс» [53] «Гомо сапіенс» (лат. Homo sapiens) — мыслячы чалавек, натуральна-навуковае вызначэнне чалавека. і да яго вышэйшага віду — да класа рабочых. Не прыпісваю поспех выключна сваёй працяглай практыцы з жывёламі і пранікненню ў іх псіхалогію. Мне дапамог выпадак. Няясная, падсвядомая надзея цвердзіла: «Напішы, дай, зрабі аб’яву». I я даў:

«Зыходзячы з прынцыпаў заасада, шукаю жывое чалавечае цела для пастаянных абкусванняў і для ўтрымання і развіцця свежанабытага насякомага ў прывычных для яго, звычайных умовах».

Голас з натоўпу

Ах, які жах!

Дырэктар

Я разумею, што жах, я сам не верыў уласнаму абсурду, і раптам... істота з’яўляецца! Яе выгляд амаль чалавечы... Ну, вось як мы з вамі...

Старшыня Савета( звоніць у званок )

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x