Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дырэктар

Даруйце, таварышы... Даруйце... Насякомае стамілася. Шум і святло кінулі яго ў стан галюцынацыі. Супакойцеся. Нічога такога няма. Заўтра яно супакоіцца... Ціха, грамадзяне, разыходзьцеся да заўтрага. Музыка, марш!

Канец

ЛАЗНЯ

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ Таварыш Пабеданосікаў галоўны начальнік па ўмацаванню парадку - фото 2

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ

Таварыш Пабеданосікаў — галоўны начальнік па ўмацаванню парадку справаўзгаднення, галоўначпупс.

Поля — яго жонка.

Таварыш Аптымістэнка — яго сакратар.

Ісак Бельвядонскі — партрэтыст, баталіст, натураліст.

Таварыш Маментальнікаў — рэпарцёр.

Містэр Понт Кіч — іншаземец.

Таварыш Ундэртон — машыністка.

Растратчык Ночкін .

Таварыш Веласіпедкін — лёгкі кавалерыст [56] У дзейных асобах.— Лёгкі кавалерыст.— «Лёгкай кавалерыяй» называліся добраахвотныя групы камсамольцаў, якія дапамагалі органам дзяржаўнага кантроля выяўляць недахопы ў дзейнасці ўстаноў і прадпрыемстваў. .

Тазарыш Чудакоў — вынаходнік.

Мадам Мезальянсава — супрацоўніца ВОКС.

Таварыш Фоскін

Таварыш Двойкін

Таварыш Тройкін

} рабочыя.

Просьбіты .

Старшыня дамкома .

Рэжысёр .

Іван Іванавіч .

Устаноўскі натоўп .

Міліцыянер .

Капельдынер .

Фасфарычная жанчына .

I ДЗЕЯ

Справа стол, злева стол. Адусюль звісаюць і ўсюды параскіданы чарцяжы. Пасярэдзіне таварыш Фоскін залітоўвае паветра паяльнай лямпай, Чудакоў пераходзіць ад лямпы да лямпы, пераглядвае чарцёж.

Веласіпедкін( убягаючы )

Што, усё яшчэ ў Каспійскае мора ўпадае подлая Волга?

Чудакоў( размахвае чарцяжом )

Так, але гэта цяпер ненадоўга. Гадзіннік закладвайце і прадавайце.

Веласіпедкін

Добра, што я яго яшчэ і не купіў.

Чудакоў

Не купляй! Не купляй нізашто! Хутка гэтая цікаючая плоская недарэчнасць будзе смяшнейшая, чым лучынка на Днепрабудзе, бездапаможнейшая, чым бык у аўтадоры.

Веласіпедкін

Унасякомілі, значыцца, Швейцарыю? [57] «Унасякомілі, значыцца, Швейцарыю?» — Як вядома, Швейцарыя славіцца сваёй гадзіннікавай прамысловасцю.

Чудакоў

Ды не ляскай ты языком на дробных лічыльніках сённяшняй палітыкі! Мая ідэя больш грандыёзная. Волга чалавечага часу, у якую нас, як бярвенні ў сплаў, кідала наша нараджэнне, кідала борсацца і плысці па быстры,— гэтая Волга ад сёння і назаўсёды пакарылася нам. Я прымушу час і стаяць і імчаць у любым напрамку і з любой хуткасцю. Людзі здолеюць вылазіць з дзён, як пасажыры з трамваяў і аўтобусаў. З маёй машынай ты можаш спыніць секунду шчасця і цешыцца хоць і месяц, пакуль не надакучыць. З маёй машынай ты можаш узвіхрыць расцягнутыя марудныя гады гора, уцягнуць галаву ў плечы, і над табою, не закранаючы і не ранячы, сто разоў у мінуту будзе праносіцца снарад сонца, вынішчаючы чорныя дні. Глядзі, феерверачныя фантазіі Уэлса [58] Уэлс Герберт (1866—1946) — англійскі пісьменнік, аўтар шэрагу навукова-фантастычных раманаў, у тым ліку рамана «Машына часу». , футурыстычны мозг Эйнштэйна [59] Эйнштэйн Альберт (1879—1955) — фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці. , звярыныя навыкі спячкі мядзведзяў і ёгаў [60] Ёгі — паслядоўнікі аднаго з індыйскіх філасофска-рэлігійных вучэнняў. — усё, усё спрасавана, сціснута і зліта ў гэтай машыне.

Веласіпедкін

Амаль нічога не разумею і, ва ўсякім разе, зусім нічога не бачу.

Чудакоў

Да напні ж ты акуляры! Цябе слепяць гэтыя планкі плаціны і крышталю, гэты бляск прамянёвых спляценняў. Бачыш? Бачыш?..

Веласіпедкін

Ну, бачу...

Чудакоў

Глядзі, ты прыкмеціў гэтыя дзве лінейкі, гарызантальную і вертыкальную, з дзяленнямі, як на шалях?

Веласіпедкін

Ну, бачу...

Чудакоў

Гэтымі лінейкамі ты адмерваеш куб неабходнай прасторы. Глядзі, ты бачыш гэты колавы рэгулятар?

Веласіпедкін

Ну, бачу...

Чудакоў

Гэтым ключом ты ізалюеш уключаную прастору і адсякаеш ад усіх цяжараў усе патокі зямнога прыцяжэння і вось гэтымі дзіўнаватымі рычажкамі ўключаеш хуткасць і кірунак часу.

Веласіпедкін

Разумею! Здорава! Незвычайна!!! Гэта значыць — збіраецца, напрыклад, усесаюзны з’езд па пытанні аб суніманні ўзнімаемых пытанняў, ну, і, вядома, даецца слова для прывітання ад Дзяржаўнай акадэміі навуковых мастацтваў дзяржаўнаму таварышу Когану [61] Коган П. С. (1872—1932) — савецкі гісторык літаратуры і крытык, прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацкіх навук; Маякоўскі часта палемізаваў з ім. , і як толькі ён пачаў: «Таварышы, праз шчупальцы сусветнага імперыялізму чырвонай ніткай праходзіць хваля...» — я яго адгароджваю ад прэзідыума і запускаю час з хуткасцю паўтараста мінут у чвэрць гадзіны. Ён сабе пацее, вітае, вітае і пацее гадзіны паўтары, а публіка глядзіць: акадэмік ледзь рот разявіў — і ўжо пляскаюць у ладкі. Усе з палёгкай уздыхнулі, паднялі з крэсел свежанькія зады і гайда працаваць. Так?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x