Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чудакоў

Фу, як брыдка! Чаго ты мне нейкага Когана соваеш? Я табе тлумачу вялікую справу сусветнай адноснасці, справу пераводу азначэння часу з метафізічнай субстанцыі [62] Метафізічная субстанцыя — ідэалістычнае паняцце аб сутнасці з’яў, спасцігаемай звышінтуітыўным шляхам. , з ноўмена [63] Ноўмен — у ідэалістычнай філасофіі — сутнасць рэчы, якая не пазнаецца з вопыту. ў рэальнасць, падлеглую хімічнаму і фізічнаму ўздзеянню.

Веласіпедкін

А я што кажу? Я тое ж і кажу: ты сабе пабудуй рэальную станцыю з поўным хімічным і фізічным уздзеяннем, а мы ад яе правядзём правады, ну, скажам, на ўсе курыныя інкубатары, за пятнаццаць хвілін будзем вырошчваць паўпудовую курыцу, а потым ёй пад крылца штэпсель, выключым час — і сядзі, курыца, і чакай, пакуль цябе не засмажылі і не з’елі.

Чудакоў

Якія інкубатары, якія курыцы?!! Я табе...

Веласіпедкін

Добра, добра, ты думай сабе хоць пра сланоў, хоць пра жырафаў, калі табе пра дробную жывёлу і думаць занізка. А мы ўсё гэта да нашых шэранькіх куранятак і самі прыстасуем...

Чудакоў

Ну, што за пашляціна! Я адчуваю, што ты са сваім практычным матэрыялізмам хутка з мяне самога курыцу зробіш. Толькі-толькі я размахнуся і хачу ляцець — ты з мяне пер’е выскубаеш.

Веласіпедкін

Ну, годзе, годзе, не гарачыся. А калі я ў цябе нават якое пяро і выскуб, ты даруй, я яго табе назад устаўлю. Лётай, лунай, фантазіруй, мы твайму энтузіязму памочнікі, а не перашкода. Ну, не злуйся, хлапчына, запускай, закручвай сваю машыну. Дзе памагаць, а?

Чудакоў

Увага! Я зараз крану кола, і час ірванецца і пусціцца сціскаць і мяняць прастору, заключаную намі ў клетку ізалятараў. Зараз я адбіваю хлеб ва ўсіх прарокаў, варажбітак і вешчуноў.

Веласіпедкін

Пачакай, Чудакоў, дай я стану сюды, можа, я праз пяць хвілін выйду з камсамольца ў гэтакія барадатыя Марксы. Альбо не, буду старым бальшавіком з трохсотгадовым стажам. Я табе тады ўсё адразу прапіхну.

Чудакоў( адцягваючы, спалохана )

Асцярожна, вар’ят! Калі ў наступальных гадах тут праляжа стальная ферма падземнай дарогі, то, папаўшы сваім шчуплым цельцам у занятую сталлю прастору, ты ўмомант ператворышся ў зубны парашок. I, магчыма, у будучым вагоны зрынуцца з рэек, а тут небывалым часатрасеннем у тысячу балаў да ўсіх чарцей раскідае наш падвал. Цяпер небяспечна пускацца туды, трэба дачакацца пасланых адтуль. Паварочваю павольна-павольна — усяго ў мінуту пяць год...

Фоскін

Пастой, таварыш, пачакай хвіліначку. Табе ўсё роўна круціць машыну. Зрабі ласку, усунь у тваю машыну маю аблігацыю, не дарма я за яе ўшчаперыўся і не прадаю,— можа, яна праз пяць мінут ужо сто тысяч выйграе.

Веласіпедкін

Здагадаўся! Тады ж туды ўвесь Наркамфін з Бруханавым [64] Бруханаў Н. П. у той час быў народным камісарам фінансаў. засунуць трэба, а то ж ты выйграеш, а яны ўсё роўна табе не павераць — табліцу спытаюць.

Чудакоў

Ну, вось, я вам у будучыню дзверы прабіваю, а вы на рублі спаўзлі... Фу, гістарычныя матэрыялісты!

Фоскін

Дурань, я ж для цябе з выйгрышам спяшаюся. У цябе на твой дослед ёсць грошы?

Чудакоў

Але... Грошы ёсць?

Веласіпедкін

Грошы?

Стук у дзверы. Уваходзяць Іван Іванавіч, Понт Кіч, Мезальянсава і Маментальнікаў.

Мезальянсава( Чудакову )

Ду ю спік інгліш? [65] Ду ю спік інгліш? (англ. Do you speak English?) — ці гаворыце вы па-англійску? Ах, ну, дык шпрэхен зі дэйч? [66] Шпрехен зі дэйч? (ням. Sprechen sie deutsch?) — ці гаворыце вы па-нямецку? Парле ву франсэ, нарэшце? [67] Парле ву франсэ? (франц. Parlez — vous français?) — ці гаворыце вы па-французску? Ну, я так і ведала! Гэта стамляюча вельмі. Я змушана рабіць традзюксіён [68] Традзюксіён (франц. Traduction) — пераклад. з нашай на рабоча-сялянскую. Масье Іван Іванавіч, таварыш Іван Іванавіч! Вы, безумоўна, ведаеце Івана Іванавіча?

Іван Іванавіч

Прывітанне, прывітанне, дарагі таварыш! Не губляйцеся! Я паказваю нашы дасягненні, як звычайна гаворыць Аляксей Максімавіч [69] Нашы дасягненні... Аляксей Максімавіч».— Намёк на створаны А. М. Горкім часопіс «Нашы дасягненні». . Я сам часам... але, разумееце, гэтая нагрузка! Нам, рабочым і сялянам, вельмі, вельмі патрэбен свой, чырвоны Эдысон [70] Эдысон Томас Алва (1847—1931) — амерыканскі вынаходнік, у прыватнасці аўтар некаторых вынаходстваў у галіне кінатэхнікі. . Вядома, крызіс нашага росту, маленькія недахопы механізма, лес сякуць — трэскі ляцяць... Яшчэ адно намаганне — і гэта будзе ліквідавана. У вас ёсць тэлефон? Ах, у вас няма тэлефона! Ну, я скажу Мікалаю Іванавічу, ён не адмовіць. Але, калі ён адмовіць, можна пайсці да самога Уладзіміра Панфілыча, ён, безумоўна, пойдзе насустрач. Бо нават і Сямён Сямёнавіч мне пастаянна гаворыць: «Патрэбен,— кажа,— нам, рабочым і сялянам, патрэбен чырвоны, свой савецкі Эдысон». Таварыш Маментальнікаў, трэба распачаць шырокую кампанію.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x